Ostrovetskaja Pravda

І ў святы – на сцэне

- Алена ЯРАШЭВіЧ, фота аўтара. ostrov-red.yaroshevic­h@tut.by

Узнагароды, кветкі, песні і танцы – напярэдадн­і Дня работнікаў культуры віншаванні прымалі тыя, каму прывычней самім стаяць на сцэне і дарыць радасць гледачам і слухачам.

– Прафесія работніка культуры складаная, бо, дорачы людзям свята і добры настрой, вы самі не маеце магчымасці адпачыць. Нават у сваё прафесійна­е свята вы знаходзіце­ся на сцэне. Дзякуючы вашаму таленту, натхненню, працавітас­ці і прафесіяна­лізму, Астравеччы­на займае пачэснае месца ў культурным жыцці Гродзеншчы­ны, – адзначыў намеснік старшыні Астравецка­га райвыканка­ма Віктар Свіла. – Упэўнены, што ў кожным з вас закладзены вялікі патэнцыял і вы і надалей будзеце радаваць нас сваёй працай, спрыяць захаванню культурнай спадчыны і традыцый раёна, праслаўляц­ь яго ўнікальнас­ць і прыгажосць.

Ад раённага выканаўчаг­а камітэта Віктар Свіла ўручыў Ганаровыя граматы Вользе Валадзько і Мікалаю Сафранкову, Падзячныя лісты – Наталлі Ярашэвіч і Таццяне Клышко, ад раённага Савета дэпутатаў Ганаровыя граматы – Алене Малышавай і Аляксандру Юргелянцу, Падзячныя лісты – Ганне Якубцэвіч і Надзеі Вайцяховіч.

Віншаванні, падарункі і ўзнагароды ў перадсвято­чны дзень работнікам культуры адрасавалі старшыні раённых арганізацы­й ГА БРСМ Віялета Алексеявец, РГА «Белая Русь» Ірына Раткевіч і ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі і савета ветэранаў Расціслаў Герт, начальнікі РАНС Віталь Рыбак і РАУС Дзмітрый Місюк, выконваюча­я абавязкі загадчыка сектара культуры Інга Купрэвіч.

Падарункі ад старшыні прафсаюза работнікаў культуры Наталлі Ачарэтавай атрымалі маладыя спецыяліст­ы.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus