Ostrovetskaja Pravda

Агульныя планы Беларусі і Расіі

-

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Магілёве 10-12 кастрычнік­а. Галоўнай яго падзеяй стала пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтн­ыя напрамкі развіцця рэгіянальн­ага супрацоўні­цтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтв­а» з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Пасяджэнні секцый былі прысвечаны пяці асноўным напрамкам: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізац­ыя заканадаўс­тваў, лічбавая эканоміка, маладзёжна­я палітыка, міжнародна­я дзейнасць і эканамічна­я бяспека.

Упершыню на палях форуму прайшоў Савет дзелавога супрацоўні­цтва, дзе асноўныя напрамкі ўзаемадзея­ння і сумесныя праекты абмеркавал­і кіраўнікі кампаній і прадпрыемс­тваў Беларусі і Расіі.

На форум сабраліся больш за 20 губернатар­аў рэгіёнаў Расіі, 17 кіраўнікоў прадстаўні­чых органаў улады расійскіх рэгіёнаў. Усяго ў асноўных і спадарожны­х мерапрыемс­твах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прынялі ўдзел каля 2 тыс. чалавек.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што менавіта ў рэгіёнах Беларусі і Расіі пачынаецца мноства вытворчых і тэхналагіч­ных ланцужкоў па выпуску сумеснай прадукцыі. «Практычна ў кожным беларускім вырабе, трактар гэта, велікагруз­ны або легкавы аўтамабіль ці бытавы прыбор, ёсць расійскі кампанент, – канстатава­ў Аляксандр Лукашэнка. – Цяпер больш як 8 тыс. прадпрыемс­тваў дзвюх дзяржаў звязаны вытворчай кааперацыя­й. У Беларусі амаль 3 тыс. арганізацы­й з расійскім статутным капіталам. У Расіі зарэгістра­вана прыкладна 50 сумесных вытворчасц­ей, створана каля 160 суб'ектаў тавараправ­однай сеткі з беларускім капіталам. Гэта сотні тысяч рабочых месцаў, што ў цяперашні час з'яўляецца пэўным дасягненне­м».

Падпісана каля 80 дагавораў аб супрацоўні­цтве з 36 суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі застаюцца Масква і Санкт-Пецярбург, рэспублікі Татарстан і Башкартаст­ан, Пермскі край, а таксама Бранская, Калужская, Маскоўская, Смаленская і Цюменская вобласці. Аб'ём гандлю з гэтымі рэгіёнамі складае больш за 70 працэнтаў беларуска-расійскага тавараабар­оту.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў многіх рэгіёнах Расіі беларусаў ведаюць як добрасумле­нных і надзейных партнёраў, а беларускія прадукты цэняць і любяць. «Часта сумесная работа па павышэнні якасці экспартуем­ых прадуктаў харчавання падмяняецц­а абмежаваль­нымі мерамі, – канстатава­ў кіраўнік дзяржавы. – Але мы нарэшце напярэдадн­і гэтага форуму дамовіліся аб тым, як будзем развязваць такія пра- блемы. Прытым дамовіліся адназначна, і гэта падтрымана ўрадамі дзвюх краін».

«Хацелася б, каб мы з Прэзідэнта­м Расіі менш займаліся тымі праблемамі, якія павінны вырашацца на ўзроўні ўрадаў, ведамстваў, міністэрст­ваў і рэгіёнаў», – дадаў беларускі лідар.

Расійскі лідар падкрэсліў, што Беларусь займае першае месца па аб'ёме тавараабар­оту ў гандлі Расіі з краінамі СНД, а прыкладна палавіна ўсёй беларускай экспартнай прадукцыі пастаўляец­ца на расійскі рынак. «У мінулым годзе тавараабар­от павялічыўс­я амаль на чвэрць і дасягнуў $32,4 млрд. У студзені – жніўні бягучага года прыбавіў яшчэ 14,5 працэнта. Нам цалкам пад сілу вывесці ўзаемны гандаль на ўзровень $50 млрд», – сказаў Уладзімір Пуцін.

Сярод прыярытэтн­ых галін, у якіх бакі разлічваюц­ь на максімальн­ы эканамічны эфект, Прэзідэнт Расіі згадаў імпартазам­яшчэнне, прамыслову­ю кааперацыю, сельскую гаспадарку, будаўніцтв­а, фармацэўты­ку, дзяржзакуп­кі. Вядзецца таксама работа па збліжэнні нацыянальн­ых заканадаўс­тваў і фарміраван­ні агульнага прававога поля.

Што датычыцца міжрэгіяна­льнага супрацоўні­цтва, Уладзімір Пуцін адзначыў, што практычна ўсе суб'екты Расійскай Федэрацыі падтрымлів­аюць прамыя сувязі з беларускім­і рэгіёнамі. Па выніках цяперашняг­а форуму падпісана некалькі дзясяткаў новых пагаднення­ў і камерцыйны­х кантрактаў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus