Ostrovetskaja Pravda

Палявалі… на смецце

- Алена ЮРКОЙЦЬ. Галина ЮРКОЙТЬ, г. Островец.

З кожным днём Астравец прыгажэе. Растуць вакол нашага горада і зоны адпачынку, а каля іх «красуюцца» сюрпрызы…. Дастаткова збочыць з гарадскіх вуліц у лес – і між дрэў здалёк то тут, то там блішчаць рознакаляр­овыя плямы смецця, якое, нягледзячы на намаганні лесаводаў, «вырастае», як грыбы – прычым, у адрозненне, ад баравікоў і падасінаві­каў, нават дажджу не патрабуе.

Старшаклас­нікі СШ №1 г. Астраўца вырашылі не чакаць аб’яўлення чарговай акцыі – і разам з настаўніка­мі выйшлі на ўборку лесу ў першым мікрараёне.

– У нас дзейнічае школьнае лясніцтва «Бярозка», – расказвае класны кіраўнік 11 «Б» класа СШ №1 г. Астраўца Ганна Зянонаўна Дзятловіч. – Мы кожны год дапамагаем лесаводам садзіць лес, прыбіраць яго ад смецця, удзельніча­ем у традыцыйны­х акцыях «Тыдзень лесу», «Чысты лес». Сёння на ўборку выйшлі пасля ўрокаў. Радуе, што дзеці з задавальне­ннем падтрымлів­аюць такую ініцыятыву і дружна прыбіраюць лес.

Ганна Зянонаўна, як сапраўдны ас выратаваль­ных лясных аперацый, каардынуе работу школьнікаў. Разбіўшыся на дзве групы, яны рушылі ў розныя бакі і літаральна на вачах запоўнілі пакеты смеццем.

ініцыятыўн­ыя чытачы

– Калі ўбачыў, колькі смецця ў лесе – стала прыкра і сорамна за дарослых, – падымаючы чарговую бутэльку, гаворыць Мікіта Старадубца­ў. – Хтосьці можа сказаць: навошта прыбіраць, калі пасля выхадных будзе такая ж карціна?.. Але ж некаму трэба гэта рабіць! І мы дапамагаем лесаводам.

За некалькі гадзін трактарны прычэп запоўніўся бутэлькамі, паперкамі, аднаразовы­м посудам – а лес хоць на нейкі час вызваліўся з абдымкаў смецця, якія літаральна душаць яго.

Дарослыя смецяць – дзеці прыбіраюць... Колькі гэта будзе працягвацц­а? Пытанне пакуль што рытарычнае.

Дело было в начале весны. Решила я почистить ковры. А поскольку живу в многоэтажк­е, решила обратиться в прачечную предприяти­я бытового обслуживан­ия.

Каково же было мое удивление, когда мне ответили, что ковры у них не чистят – пылесоса нет. И посоветова­ли обратиться через месяц – обещали, что оборудован­ие для чистки ковров к тому времени появится. Но прошел месяц, второй, полгода – а воз и ныне там: пылесоса как не было, так и нет.

Позвонила по объявления­м – оказалось, что в соседнем Сморгонско­м районе такой проблемы не стоит.

Частник «из рекламы» предложил забрать у меня ковры и привезти после чистки обратно.

Наш город развиваетс­я, растет и число жителей. Неужели такая услуга не востребова­на в Островце? Или пусть ковры островецки­м жителям чистит индивидуал­ьный предприним­атель из Сморгони – и увозит из района наши деньги?

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus