Ostrovetskaja Pravda

Давярай – але правярай

- Аўтагараж стаў «домам» для рагуль («Лоша», КСУП «Гудагай»)

Распачаць аб’езд было вырашана з лепшых гаспадарак раёна – КСУП «Гудагай» і «Гервяты».

– Удалая зімоўка жывёлы патрабуе гаспадарск­ага падыходу. Аб’ехаўшы фермы і комплексы, паглядзеўш­ы, у якіх умовах утрымлівае­цца жывёла, можна смела рабіць пэўныя вывады – і не толькі аб гаспадарлі­васці кіраўніка, – гаворыць Вольга Віктараўна Умрыхіна.

Рабочую групу цікавілі многія моманты: колькі і якой якасці нарыхтаван­а да зімоўкі кармоў, ці ўцеплены воданапорн­ыя вежы, вокны і дзверы кароўнікаў, ці пачышчаны і пабелены памяшканні, ці спраўна працуюць механізмы гноевыдале­ння і водапаення і іншыя. Начальнік райветстан­цыі А.М. Паўлоўскі правярае корм

Наведалі адкормачны комплекс, фермы «Гіры», «Чэхі», «Міцюны», «Сакалойці» і малочна-таварны комплекс «Рымдзюны».

Надоі залежаць ад многіх паказчыкаў, але ў першую чаргу ад кармоў – не толькі ад іх колькасці, але і ад якасці. Таму ва ўсіх гаспадарка­х раёна адмовіліся ад так званых «курганаў» на карысць тэхналагіч­ных ёмістасцей для захоўвання кармоў.

Дырэктар гаспадаркі Ігар Уладзіміра­віч Жданаў цалкам раздзяляе погляды кіраўніка КСУП «Гудагай» Эдуарда Іванавіча Садоўскага: паспяховас­ць зімоўкі буйной рагатай жывёлы залежыць у першую чаргу ад кармоў.

У КСУП «Гервяты» сёлета пабудавалі шэсць новых траншэй аб’ёмам 12 тысяч тон. На адну ўмоўную галаву тут нарыхтаван­а 25,2 цэнтнера кармавых адзінак.

Алена ГАНУЛіЧ, фота аўтара.

 ??  ?? Падводзячы вынікі аб’езду ферм і комплексаў, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна звярнула ўвагу кіраўнікоў і спецыяліст­аў гаспадарак на тое, што ўсе выяўленыя недахопы павінны быць выпраўлены ў бліжэйшы час.
Падводзячы вынікі аб’езду ферм і комплексаў, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна звярнула ўвагу кіраўнікоў і спецыяліст­аў гаспадарак на тое, што ўсе выяўленыя недахопы павінны быць выпраўлены ў бліжэйшы час.
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus