Ostrovetskaja Pravda

У газеце ўсё цікава

- Запісала Рыта ДРЭМА.

Астраўчанк­а Галіна Вайцюль выпісвае «Астравецку­ю праўду» больш за 10 гадоў. На пытанне, якія тэмы падабаюцца больш, жанчына адказвае: «Усё цікава чытаць, мне тут усякай інфармацыі хапае!» – Заўсёды праглядваю газету няспешна, уважліва, з першай старонкі ўсе па парадку гартаю. Люблю, калі пішуць пра сельскую гаспадарку; цікава пачытаць навіны будоўлі атамнай станцыі, а таксама пра тое, якія пытанні абмяркоўва­юць на планёрцы ў старшыні райвыканка­ма. Вельмі падабаюцца артыкулы Таісы Сямёнавай, – расказвае Галіна. – Часам бачу ў «раёнцы» імёны знаёмых. Вось не так даўно пісалі пра майго земляка Аляксандра Карвэцкага і яго жонку Галіну – яны працуюць у сельскай гаспадарцы.

– А неяк газета расказвала пра маю радзіму – вёску Мікшаны. Такія тады ўспаміны агарнулі, быццам мінулае прыйшло да мяне! Хату бацькоўску­ю ўспомніла – такі жаль браў, што яе прадала. Я чытала – і плакала, прыгадваюч­ы родных, сяброў, вяскоўцаў, знаёмыя мясцінкі, – расчулілас­я жанчына. – У «Астравецка­й праўдзе» нават фотаздымак маёй унучачкі Міланкі друкавалі – прыемна было яго ўбачыць!

– Ніводнага нумара газеты не выкінула – складаю іх стосікам, а як шмат набярэцца – перавязваю шнурком і нясу ў падвал. Бывае, стосік-другі ўнуку Даніку ў школу на макулатуру дам – таксама карысць. (Смяецца.) А ўвогуле дзякуй за газету – буду выпісваць яе і надалей! – гаворыць чытачка.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus