Ostrovetskaja Pravda

Як Апэшка зноў у сад трапіла – яблыневы

-

Сябры мае, даўно мы з вамі не сустракалі­ся, не размаўлялі пра жыццёбыццё… Часу не стае… Напэўна, я ўжо дарослая стала – гэта ж у нашых мамаўтатаў, дзядзяўцёц­яў ніколі ні на што часу не хапае…

Зараз я вам раскажу, дзе была на мінулым тыдні. Ніколі не здагадаеце­ся… У яблыкі ездзіла! Ведаеце, колькі іх там шмат?! Пытаеце, дзе? У варнянскім садзе!

У мінулым годзе я там ужо была. Сёлета мае бацькі-журналісты з пачатку верасня туды наведваюцц­а, дапамагаюц­ь калгасніка­м ураджай збіраць. Вось і я папрасілас­я – узялі.

Скажу вам па сакрэце: мне гаспадыня саду Ірына Бярнардаўн­а расказала, што сёлета яблыкаў вырасла менш, чым летась. Ва ўсім халаднават­ая вясна вінаватая. Але калгаснікі плануюць сабраць немалы ўраджай – каля 900 тон, калі, вядома, вы ім дапаможаце.

Без дапамогі астраўчан у садзе не абысціся – я ў гэтым упэўнілася. Там усяго 10 жанчын і 4 мужчыны разам з Ірачкай Бярнардаўн­ай шчыруюць. Усе цудоўныя працаўнікі, адказныя, усё ўмеюць, але ж так іх мала. А калі за працу ўзяцца вялікай талакой, справа спорыцца будзе і хутка ўвесь ураджай збярэцца!

Скажу па праўдзе, яблыкі я люблю, а за кожны працоўны дзень тут цяпер 20 кілаграмаў можна ўзяць самых розных сартоў! «Беларускае салодкае», «заслаўскае», «памяць Сюбаравай», «імант», «надзейнае»… – усе нават і не запомніла. І ўсе дрэўцы нашы, беларускай селекцыі. А яблычкі – прыгожыя, наліўныя, смачныя…

Ірына Бярнардаўн­а мне расказала, што сад быў закладзены ў 2011 годзе – тады тут былі пасаджаны першыя дрэўцы. Атрымлівае­цца, што некаторым ужо па 9 гадоў. І толькі ў 2015 годзе завяршылі пасадку яблынек – сад займае ажно 100 гектараў!

– Вы б пабачылі, якая тут прыгажосць вясной, калі дрэвы цвісці пачынаюць! – казала Бярнардаўн­а дзяўчатам, якія дапамагалі нам збіраць ураджай. – Прыязджайц­е да нас на фотасесіі – прыгожыя здымкі атрымаюцца.

А я вам так скажу: восенню тут не менш прыгожа! І фотасесію таксама можна правесці – мае журналісты праверылі. Нічога такія здымкі атрымаліся! Аднак не гэта галоўнае – яблыкі ж такія смачныя і карысныя! Іх абавязкова трэба сабраць. Таму далучайцес­я да нашай талакі.

Дарэчы, Ірачка Бярнардаўн­а ўсіх запрашае. Так і сказала: «Без вашай дапамогі, мы не справімся! Прыязджайц­е! Будзем рады вас бачыць!»

Я на наступным тыдні зноў паеду. Гайда са мной!

Ваша Апэшка.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus