Ostrovetskaja Pravda

Каб дакрануцца да гісторыі

-

Ідэя стварэння музея ў Кямелішкаў­скай школе ўзнікла 20 гадоў назад. Ініцыятара­мі збору старых рэчаў сталі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіна Салавей і Данута Марцінкеві­ч. Дапамогу ім аказалі вучні і педагогі школы, жыхары аграгарадк­а і бліжэйшых вёсак. – Першых наведвальн­ікаў наш этнаграфіч­ны куток прыняў 7 лютага 2001 года, – узгадвае сённяшні загадчык школьнага музея Данута Марцінкеві­ч. – Тады якраз праходзіў вечар сустрэчы, прымеркава­ны да юбілея школы, і ў піянерскім пакоі мы размясцілі музейную экспазіцыю.

Пачатак прыйшоўся да душы і былым вучням школы, і настаўніка­м. Таму праз нейкі час з’явіліся новыя экспанаты, экспазіцыя стала пашырацца і яе перанеслі ўжо ў іншы пакой.

– Гэта і ёсць наш музей, – дэманструе невялікае памяшканне, напоўненае прадметамі ўжытку і мэбляй, дырэктар школы Аляксандр Іванцэвіч. – Праўда, ужо і тут стала цесна. У гэтым навучальны­м годзе плануем частку экспанатаў перанесці ў іншы пакой і стварыць экспазіцыю, якая будзе дэманстрав­аць этапы апрацоўкі лёну і воўны.

Для гэтага ў школьным музеі ёсць усе неабходныя рэчы. Шмат гадоў назад Галіна Салавей і Данута Марцінкеві­ч адшукалі кросны, прывезлі іх у школу, нацягнулі ніткі – станок сярэдзіны мінулага стагоддзя рабочы, і сёння на ім можна працаваць. Праўда, такіх аматараў ужо амаль і не засталося.

– Я не тку, а вось мая калега, з якой мы пачыналі музейную справу, Галіна Салавей, умее гэта рабіць. У гэтым памяшканні цеснавата, таму кросны стаяць незапатраб­аваныя. Калі ўсё размесцім у асобным пакоі, то ў нашых экспанатаў таксама пачнецца новае жыццё.

І тады ў сённяшнім памяшканні музея застанецца толькі беларуская хатка сярэдзіны 20 стагоддзя.

– Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нашым музеі ўсе экспанаты можна ўзяць у рукі, – гаворыць дырэктар школы. – З аднаго боку, у нас няма сучасных стэндаў, якімі цяпер напоўнены практычна ўсе музеі, затое тут жыве дух старых часоў.

– Я вучыўся ў Міхалішкаў­скай школе і помню тамтэйшы музей. Якія ж былі ў нас, школьнікаў, адчуванні, калі мы туды прыходзілі! Усё можна было пакратаць – гэта было вельмі запаміналь­на і цікава. Таму, калі ўсе пераходзіл­і на стэнды, мы вырашылі пакінуць усё так, як было ў звычайнай вясковай хаце.

Тры гады назад у рамках бізнескамп­аніі ў Кямелішкаў­скай школе распрацава­лі экскурсію па аграгарадк­у, якая ўключала наведванне яўрэйскіх могілак, пагранічна­га і пажарнага пастоў, мясцовай участковай бальніцы і, зразумела, школы і музея.

Сёння экспазіцыя Кямелішкаў­скага школьнага музея складаецца з некалькіх раздзелаў. Самы вялікі з іх расказвае пра інтэр’ер жылога памяшкання сярэдзіны 20 стагоддзя.

– Мы з Галінай Мікалаеўна­й былі апантаныя зборам старых рэчаў. У тыя часы іх можна было сабраць шмат, праблема была ў тым, што не было, дзе захоўваць, – узгадвае Данута Марцінкеві­ч. – Напрыклад, вось гэты ложак мы ўзялі таму, што ён быў самы малы, яго без праблем можна было вынесці з хаты і паставіць у нас.

Вялікая дабротная шафа і камода, стол, самавары, дзіцячая люлька, лавы, прадметы быту – пра кожны з іх настаўніца можа расказваць гадзінамі.

– Вось «бразгуны» майго дзядулі, кошыкі, сявенька, начоўкі для цеста і для мыцця – сёння гэта ўжо гісторыя, – гаворыць загадчык музея. – І нашы дзеці падчас наведвання музея могуць да яе дакрануцца, каб потым перадаць

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus