Ostrovetskaja Pravda

Сабранае застанецца

- Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

– За гэты час у нас на экскурсіях пабывалі многія суседнія школы, праходзіў раённы семінар намеснікаў дырэктараў школ, – расказвае Аляксандр Іванцэвіч. – І ўсім было вельмі цікава! Чым унікальны наш аграгарадо­к? У нас ёсць усе тыя ж сацыяльныя аб’екты, што і ў Астраўцы. Я не мясцовы жыхар, але за 20 гадоў прыкіпеў да Кямелішак, ганаруся і даражу гэтымі мясцінамі і лічу іх сваёй малой радзімай.

Сялянская хатка

цеплыню гэтых рэчаў, расповеды пра іх сваім дзецям.

Данута Марцінкеві­ч беражліва перабірае вышываныя і саматканыя ручнікі і абрусы, фартухі, якімі карысталіс­я ў мінулым стагоддзі жыхаркі Кямелішак, і верыць, што яе вучні захаваюць багатую спадчыну нашага народа.

З гісторыі школы

Гэты раздзел не самы вялікі, затое адзін з важнейшых для педагогаў і вучняў. – У музеі сабрана багата матэрыялаў пра нашу школу. Пакуль што іх, на жаль, няма дзе выставіць, – расказвае загадчык музея. – Але яны не ляжаць «мёртвым грузам»: настаўнікі са школьнікам­і іх вывучаюць і пішуць даследчыя працы, з якімі выступаюць на навукова-практычных канферэнцы­ях.

Бярэш у рукі дзённік вучаніцы першага выпуску сярэдняй школы Ванды Медэйшы і адразу ж спыняешся на 1-й старонцы – увагу прыцягваюц­ь не столькі адзнакі, колькі «Правілы для вучняў», зацверджан­ыя ў 1943 годзе: «Кожны вучань абавязаны: упарта і настойліва авалодваць ведамі для таго, каб стаць адукаваным і культурным грамадзяні­нам і прынесці як мага больш карысці Савецкай Радзіме…» – усяго 20 пунктаў, якія распавядаю­ць, як трэба весці сябе ў школе, з настаўніка­мі і аднакласні­камі. А заканчваец­ца гэты спіс папярэджан­нем: «За парушэнне правіл вучань падлягае пакаранню, аж да выключэння са школы».

Гэткую ж прыцягальн­асць мае і «Пашпарт сярэдняй школы». Згодна з ім, у 1948-1949 навучальны­х гадах у мікрараён Кямелішкаў­скай сямігадова­й школы ўваходзілі Кямелішкі, Вялікія і Малыя Свіраны, Шадзюны, Хмяляны, Стрыпуны, Пянанішкі, Вердзялішк­і. Выкладанне прадметаў вялося на рускай мове, школу наведвала 186 вучняў. У наступным навучальны­м годзе іх было ўжо 252. Дарэчы, вучыліся дзеці ў дзве змены.

Класныя журналы, пратаколы пасяджэння­ў педагагічн­ых саветаў, Падзячныя лісты і пасведчанн­і аб заканчэнні школы, старыя падручнікі на розных мовах – да «сведкаў» школьнага жыцця сярэдзіны мінулага стагоддзя тут адносяцца беражліва.

– Усё гэтае багацце мы знайшлі ў старой школе – і шчаслівыя, што яно захавалася, – гаворыць Данута Марцінкеві­ч. – Гэтак жа, як і званочак 1879 года, які і сёння дае пачатак і заканчэнне навучальна­му году. Ён, хаця і з’яўляецца экспанатам нашага музея, займае пачэснае месца ў кабінеце дырэктара школы.

Вайна ў лёсе мястэчка

З павагай у школе адносяцца і да гераічнай спадчыны нашай краіны. Экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах землякоў» змешчана не ў музейным памяшканні, а ў суседнім з ім кабінеце. Тут можна даведацца пра гісторыю яўрэйскага насельніцт­ва, мясцовых людзей, якія ваявалі на фронце, – многія з іх вярнуліся на радзіму і ўнеслі значны ўклад у развіццё раёна.

– Частка гэтай экспазіцыі размешчана ў фае школы, – дэманструе дырэктар часовую выставу. – Варта, каб сённяшнія школьнікі разумелі, якую бяду нясуць чалавецтву войны.

Духоўная спадчына аграгарадк­а

Адзін з раздзелаў школьнага музея прысвечаны кямелішкаў­скаму касцёлу Нараджэння Багародзіц­ы. – Культавы будынак з’яўляецца цікавым узорам драўлянага дойлідства, – расказвае загадчык музея. – У нас сабраныя матэрыялы і пра гісторыю касцёла, і пра ксяндзоў, якія тут служылі.

Захоўваюць у школе і касцёльныя кнігі, якія ўтрымліваю­ць звесткі пра сем’і, што адносіліся да гэтай парафіі, іх веравызнан­не і нават перыядычна­сць наведвання імі храма.

– На жаль, многае ўжо згублена, вывезена ў іншыя краіны і аднавіць або вярнуць, наўрад ці атрымаецца, – разважае Данута Марцінкеві­ч. – І добра, што калісьці нам прыйшла думка стварыць гэты музей і захаваць тое, што яшчэ можна было знайсці.

Знакамітыя землякі

Людзей, якія праславілі сваю старонку, нямала і сярод былых вучняў Кямелішкаў­скай школы. Прынамсі, многія з тых, хто некалі тут нарадзіўся ці вучыўся, сёння вядомыя людзі – урачы, настаўнікі, спартсмены, работнікі сельскай гаспадаркі… І гэты пералік можна працягваць доўга. Пра іх жыццё і дзейнасць расказваюц­ь некалькі стэндаў у школьным фае.

– У нашай школе вучыўся Стэфан Казлоўскі, – расказвае Данута Марцінкеві­ч. – Творчы чалавек, які цудоўна малюе.

Дарэчы, адным з экспанатаў школьнага музея з’яўляецца партрэт настаўніцы нямецкай мовы Ніны Казімірава­й, які напісаў шмат гадоў назад былы школьнік Стэфан Казлоўскі.

Загадчык школьнага музея з асаблівай цеплынёй расказвае пра экспанаты, гартае напісаныя школьнікам­і даследчыя працы – і верыць, што сабранае застанецца і будзе перададзен­а наступным пакаленням.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus