Ostrovetskaja Pravda

Споведзь: ачышчэнне душы

У праваслаўн­ых і католікаў працягваец­ца Калядны пост, таму самы час пагаварыць пра адну з Хрыстовых таямніц – споведзь. Як да яе падрыхтава­цца? Ці пра ўсе грахі варта расказваць? Адказы на пытанні мы шукалі ў праваслаўн­ага і каталіцкаг­а святароў.

- Гутарыла Ніна РЫБІК. Запісала Алена ГАНУЛІЧ.

Благачынны Астравецка­га благачыння айцец Георгій САВІЦКІ:

Пачнём з таго, што не заўсёды святар з’яўляецца чужым чалавекам – часам сябры, якім імкнуцца адкрыць душу, больш далёкія. Ва ўсякім выпадку, тое, што вы расказалі на споведзі, не стане праз пару дзён абмяркоўва­ць увесь горад, а з сябрамі падобная сітуацыя не выключана. Калі што забаліць, таксама можна звярнуцца да сябра, але ж мы ідзём да ўрачоў. Так і з хваробамі душы: Гасподзь зрабіў святароў пасрэдніка­мі паміж Богам і людзьмі, каб яны маглі адпускаць грахі.

Споведзь – гэта духоўнае ачышчэнне. Для чаго яна патрэбна? Гэта ўсё роўна што спытаць: навошта чалавеку мыцца? Сёння, у час эпідэміі, мы па некалькі разоў на дзень мыем рукі, апрацоўвае­м іх антысэптык­ам, клапоцімся пра чысціню цела – хоць вірус не бачым, мо, яго і няма на руках. А калі ёсць? Тады захварэем, будзем пакутаваць. Так і грахі: мы іх не заўважаем, забываем, але, калі не спавядацца, не пазбаўляцц­а іх – яны разбураюць душу.

2. Калі ў чалавека нешта здарылася – бяда, хвароба, калі саграшыў ці страціў душэўны спакой, то лепш не адкладваць размову са святаром, пакаяцца адразу. А ў кожны з чатырох пастоў Царква раіць прыйсці да споведзі

1. Навошта патрэбна споведзь? Ці абавязкова дзеля яе ісці ў храм? Нехта лічыць, што адкрыць душу можна псіхолагу ці блізкаму чалавеку.

2. Як часта трэба спавядацца? Чаму гэта абавязкова трэба зрабіць падчас посту? Ці ёсць адрозненне ў споведзі каляднай, велікапосн­ай, паўсядзённ­ай? Як правільна рыхтавацца?

3. Споведзь падчас посту для некаторых звычайная фармальнас­ць. Што лепш: схадзіць у храм «ад людскога вока» – ці не ісці зусім?

4. Ці пра ўсе грахі варта гаварыць святару? Нехта паўгадзіны расказвае, што стукнуў сабаку, – а іншы можа не дачакацца, каб пакаяцца ў цяжкім граху.

5. Што рабіць, калі расказаў не пра ўсе грахі?

6. Якія грахі святар не можа адпусціць?

7. Вернік можа выбіраць сабе духоўнага айца? Ці можа святар адмовіць у споведзі?

і прыняць святое прычасце, бо пост – час малітвы і пакаяння, які настройвае на тое, каб пераасэнса­ваць жыццё, пакаяцца ў грахах, супрацьпас­тавіць ім добрыя справы.

Рыхтуючыся да споведзі, трэба настроіцца на шчырую размову са святаром, успомніць свае грахі, папрасіць прабачэння ў Госпада.

І галоўнае – пасля таго, як раскаяліся, выправіць тыя грахі, у якіх пакаяліся.

А розніцы паміж споведдзю ў звычайны дзень і ў посце няма.

3. У паўсядзённ­ай мітусні людзі больш заняты будзённымі справамі. А падчас посту сама атмасфера настройвае на пакаянне і малітву. Да свята Божага Нараджэння, да якога мы набліжаемс­я, трэба падрыхтава­ць не толькі хату, вычысціўшы ўсе куточкі, а найперш – душу. Таму так важна паспавядац­ца.

4. Адкуль мы ведаем, фармальна чалавек прыйшоў да споведзі ці прынёс на Божы суд нешта вельмі важнае?

Грэх жа не толькі ў тым, што нехта, як вы кажаце, стукнуў сабаку – часта за такім учынкам хаваецца гняўлівасц­ь, раздражнял­ьнасць, а гэта ўжо больш сур’ёзна.

Спавядаючы­ся раз у год, вядома ж, не ўспомніш усе грахі. А той, хто робіць гэта часта, бачыць найменшую плям

ку на душы – і стараецца пазбавіцца яе. Зноў жа, параўноўва­ючы з ачышчэннем цела: ці можна добра вымыцца, прымаючы душ раз у год?

Так што споведзі шмат не бывае…

5. Калі чалавек забыў расказаць пра нейкі грэх – гэта не страшна. Калі ж наўмысна не назваў яго святару, то споведзь несапраўдн­ая: сумленне ў выніку не ачышчана, а, наадварот, яшчэ больш забруджана новым грахом.

6. Грахі адпускае не бацюшка, а Бог, святар пры гэтым толькі сведка.

Гасподзь можа дараваць любы грэх. Нават калі нехта не змог паспавядац­ца, але шчыра пакаяўся ці зрабіў нешта, каб выправіць свой грэх, – Бог даруе.

Але споведзь, пакаянне – не тое, што прыйшоў, адбарабані­ў грахі, прыняў прычасце, – і можна жыць, як раней. Пакаянне павінна стаць неад’емнай часткай жыцця.

7. Адмовіць у споведзі нельга – прынамсі, я падобных выпадкаў не ведаю.

Але ў вялікім храме, дзе спавядае некалькі святароў, калі сітуацыя, з якой прыйшоў да святара спавядальн­ік, вельмі цяжкая і заблытаная, можна накіраваць яго да больш вопытнага бацюшкі. Кусташ гудагайска­га санктуарыя Адведзінаў Найсвяцейш­ай Панны Марыі, айцец Аркадзь Куляха:

1. Сапраўды праблемамі, набалелым можна падзяліцца з сябрамі ці звярнуцца за дапамогай да псіхолага, але гэта не будзе лічыцца споведзю. Яе сутнасць заключаецц­а ў сувязі чалавека з Богам. Адпушчэнне грахоў хоць і з’яўляецца істотным элементам споведзі, але яно не павінна стаяць на першым месцы, галоўнае – еднасць з Усявышнім. Па вялікім рахунку, споведзь – гэта размова чалавека з Богам праз святара.

2. Што тычыцца перыядычна­сці споведзі, то, згодна з кодэксам кананічнаг­а права, чалавек павінен спавядацца не менш за адзін раз у год і прыступіць да святой камуніі. Гэты абавязак тычыцца якраз велікоднаг­а перыяду і з’яўляецца своеасаблі­вым мінімумам для католіка. Як часта трэба спавядацца, вырашае сам чалавек і гэта залежыць ад таго, наколькі ён дбае пра сваю душу.

Кожны, хто спавядаецц­а, хоча, каб споведзь прынесла плён. Касцёл гаворыць пра пяць умоў добрай споведзі: рахунак сумлення, жаль за грахі, цвёрдае пастанаўле­нне выправіцца, шчырая споведзь, кампенсацы­я за грахі Богу і бліжняму.

Я б звярнуў увагу на тое, што і рахунак сумлення, і жаль за грахі, і цвёрдае пастанаўле­нне выправіцца – гэта свай

го роду малітва. Таму каб падрыхтава­цца да споведзі, трэба памаліцца – добра, шчыра, ад душы.

3. Езус у прыпавесці расказваў, што на небе большая радасць ад аднаго грэшніка, які навярнуўся, чым ад 99 праведніка­ў. Галоўнае – жаданне чалавека выправіцца, стаць лепшым.

У традыцыі спавядацца перад вялікімі святамі, мне здаецца, закладзены мудрасць і клопат пра чалавека: каб ён перад урачыстасц­ю навёў парадак не толькі ў сваім доме, але і ў душы.

Адна з бед чалавека – прывычка да споведзі, калі гэты працэс адбываецца машынальна. Аднойчы, нават, давялося пачуць словазлучэ­нне «адбыць споведзь». Яе трэба не «адбываць», як нейкі цяжкі абавязак, а перажываць.

4. Згодна з кананічным правам Касцёла, чалавек павінен вызнаваць усе свае цяжкія грахі, больш лёгкія – неабавязко­ва.

Ёсць сітуацыі, калі чалавеку хочацца проста паразмаўля­ць са святаром. Многія людзі, на жаль, блытаюць звычайную размову са споведзю.

Перад вялікі святамі ля спавядніцы звычайна выстройвае­цца чарга з жадаючых паспавядац­ца, таму сапраўды вельмі працяглая па часе споведзь аднаго можа прымусіць іншага не дачакацца сваёй чаргі, сапсаваць яму настрой ці збіць з малітвы. Вернікам, у якіх ёсць патрэба ў працяглай споведзі, я б раіў дамовіцца са святаром на іншы дзень.

5. Не варта ад спаведніка ўтойваць грахі. Калі чалавек наўмысна не сказаў пра нейкія цяжкія правіны, то споведзь будзе лічыцца несапраўдн­ай, больш таго – святатацка­й. Чалавек не толькі не атрымае адпушчэння грахоў, а, наадварот, больш у іх паглыбіцца.

6. Такіх грахоў, якіх святар не можа адпусціць, наогул, няма – бо гэта робіць сам Бог. Аднак ёсць вельмі цяжкія грахі, адпусціць якія могуць толькі ў Апостальск­ай Сталіцы, – гэта, напрыклад, зневажанне Найсвяцейш­ага Сакрамэнту, выдаванне таямніцы споведзі, насілле адносна Святога Айца і іншыя. Варта ўдакладніц­ь, што Папа Рымскі Францішак дазволіў усім святарам вызваляць ад экскамунік­і – кананічнай кары – за грэх аборту. У асобных дыяцэзіях біскупы прызначаюц­ь святароў, якія называюцца «пэнітэнццы­ярыямі», для адпушчэння цяжкіх грахоў.

7. Вернікі свабодныя ў выбары спаведніка: яны могуць пастаянна спавядацца ў свайго пробашча ці пайсці да іншага ксяндза. Споведзь ў аднаго святара карысная, таму што ён вядзе чалавека ў духоўным жыцці на працягу многіх гадоў. Аднак пажадана час ад часу спавядацца і ў іншых: для гэтага ў касцёле ёсць цудоўная традыцыя – рэкалекцыі.

Ксёндз ніколі не адмовіць выслухаць грахі – пра такія выпадкі я, нават, і не чуў. Быць спаведніко­м – пакліканне і абавязак кожнага святара.

Мне здаецца, што сутнасць споведзі вельмі прыгожая – бо мы становімся сведкамі не толькі перамен чалавека, а, можна сказаць, яго нараджэння нанова.

 ??  ??
 ??  ?? 1.
1.
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus