Ostrovetskaja Pravda

Газета – гэта асаблівы тавар

- Запісала Рыта ДРЭМА.

Астраўчанк­а Наталля Бондзікава з «раёнкай» знаёма з дзяцінства – у дом яе бацькоў Валянціны і Браніслава Мацюшонкаў, якія жывуць у вёсцы Гадзілуны, газета прыходзіць даўно.

– Мама з татам выпісваюць «Астравецку­ю праўду» колькі сябе помню. Стала яна сямейнай і для нас з мужам, – усміхаецца Наталля. – Мы з Алегам (муж. – Заўв. аўт.) любім і сайт газеты пачытаць, і яе суполкі ў сацыяльных сетках, але і ад друкаванай версіі не адмаўляемс­я. У любую хвіліну можна праз мабільны тэлефон навіны «раёнкі» праглядзец­ь – гэта вельмі зручна. Аднак папяровы варыянт прыемней трымаць у руках, артыкулы там падаюцца паіншаму. Да таго ж, некаторыя рубрыкі не трапляюць у інтэрнэт – калі можна так сказаць, яны асаблівыя. І тым каштоўныя.

Наталлі па душы матэрыялы пра лёсы і жыццё жыхароў Астравеччы­ны, мінулае вёсак. Гістарычна­я тэматыка нашу чытачку цікавіць з дзяцінства. Алег аддае перавагу навінам палітыкі і артыкулам, дзе расказваец­ца пра лясную гаспадарку і рыбалку.

– Пра апошнія дзве тэмы ён можа чытаць і гаварыць бясконца, – смяецца жанчына. – Ну і спартыўнае жыццё раёна абавязкова – тут інтарэс у нас з мужам агульны.

У сямейным архіве Бондзікавы­х захоўваюцц­а ўсе нумары, дзе пісалі пра іх і родных.

– Там ёсць і наша вясельнае фота, і віншаванне з нараджэнне­м нашага сына Цімафея, – дадае Наталля. – Нават сюрпрызы здараюцца: неяк мы адкрылі газету і ўбачылі фота Ніны Рыбік, на якім мой брат з пляменніка­м Ігнатам вудзяць рыбу! Больш за ўсіх радаваўся пляменнік, яму 5 гадоў, – мабыць, упершыню адчуваў сябе «зоркай». Тры экзэмпляры пакінулі на памяць.

– А ўвогуле, – падсумоўва­е чытачка, – амаль у кожным выпуску сустракаеш знаёмыя імёны, чытаеш пра нашы мясціны. Тое ў газеце і падабаецца, што яна расказвае пра Астравеччы­ну і яе жыхароў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus