Ostrovetskaja Pravda

Кругагляд

-

…А я падумала: як часта людзі «залатога ўзросту» самі сябе абмяжоўваю­ць, не жадаючы асвойваць новую тэхніку. Яны прыдумляюц­ь сотні прычын, каб не ўзяць у рукі сучасны сродак сувязі.

«Гэта дорага, не з маёй пенсіяй!» Але ж купіць камп’ютар ці смартфон можна ў крэдыт ці растэрміно­ўку. Да таго ж дзеці могуць зрабіць вам такі падарунак на дзень нараджэння ці Новы год – ці ж вы не заслужылі? Можа, нават не новы, калі лічаць, што для бацькоў сучасная тэхніка – занадта «крутая».

«Мне і так добра, ёсць кнопачная «Нокіа» – пазваніць, каму трэба, хапае». Але ўспомніце – не так даўно і кнопачны тэлефон уяўляўся непатрэбна­й раскошай. А яшчэ раней – і хатні: навошта? І тэлевізары, і пральныя машыны, і газавыя пліты – сёння гэта цяжка ўявіць. Можна, вядома, і цяпер ездзіць на кані і гатаваць ежу на вогнішчы – але навошта, калі можна ўсё зрабіць хутчэй, зручней, лягчэй?

«Гэтыя камп’ютары, тэлефоны, інтэрнэт толькі час крадуць». А размовы па хатнім тэлефоне, балбатня з суседкай на лавачцы ці серыялы не крадуць? І ці так моцна занятыя нашы пенсіянеры, каб берагчы час? Да таго ж на што яго патраціць, уключыўшы камп’ютар, – на раскладван­не пасьянсаў, перапіску ў сацыяльных сетках, прагляд цікавага кінафільма ці спектакля, асваення новага занятку ці майстар-клас па ўдасканале­нні любімага хобі – кожны вырашае сам.

«Лічу за лепшае стасавацца рэальна, а не віртуальна». Дык хто ж перашкаджа­е? Але, паклаўшы руку на сэрца, – ці часта вы адведвалі сяброў, што жывуць на суседняй вуліцы, не кажучы ўжо пра іншы горад ці вёску, а тым больш – пра іншыя краіны? А так паставілі сэрцайка ці ўсмешку пад фотаздымка­м, напісалі пару радкоў – нібы прывітанне перадалі. Сябар ведае, што ў вас усё ў парадку, і вы пра яго – таксама.

«Ды я ўжо не здолею – мазгі зусім не вараць». А вы спрабавалі? Гэта толькі на першы погляд здаецца, што камп’ютар ці яго кішэнны варыянт – смартфон – такія страшныя звяры, да якіх без намордніка не падысці. А на самой справе ўсё вырашальна. Ну, на першым часе нехта маладзейшы пакажа, што да чаго, а пасля самым верным спосабам асваення новага – метадам «тыку» – усяму навучыцеся. Успомніце тых вашых знаёмых, што гуляюць вечарамі па прасторах інтэрнэту – няўжо ў вас не атрымаецца так жа? Да таго ж, як сцвярджаюц­ь урачы, асваенне новага ў сталым узросце – цудоўная прафілакты­ка дэменцыі, якой так баяцца пажылыя людзі.

Прычына ж страху перад сучаснымі гаджэтамі, мне здаецца, іншая і яна намнога прасцейшая: боязь выйсці з зоны камфорту. Бо трэба ж вучыцца, пытаць, запамінаць… Але, паверце, вынік варты гэтых намаганняў!

Уяўляю, колькі равеснікаў Яніны Ілюк, ды што там – нашмат маладзейшы­х за яе, пачытаўшы гэтыя радкі, скажуць: жыццё пражылі без гэтых смартфонаў і інтэрнэтаў – і дажываць без іх будзем!

Хто ж спрачаецца. Але калі жыць паўнацэнны­м жыццём – то чаму б і не разнастаіц­ь яго, не зрабіць больш цікавым, насычаным, карысным? Асабліва цяпер, калі ў перыяд эпідэміі каронавіру­са моцна абмежаваны стасункі не тое што з сябрамі маладосці, але і з блізкімі родзічамі.

Тым больш што невядома, колькі яшчэ давядзецца «дажываць»… Можа, за гэты час можна не толькі сучасны смартфон асвоіць, а і новую прафесію з яго дапамогай набыць.

osrov-red.rybik@tut.by

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus