Ostrovetskaja Pravda

«Пражыў дзень без справы – значыць, змарнаваў яго»

- Рыта ДРЭМА. Фота з архіва Максіма БАЛОНІНА.

Як выбраць справу па душы, што пракладае шлях да здзяйсненн­я мар, дзеля чаго трэба працаваць над сабой і ці ўсё вымяраецца таўшчынёй кашалька? Меркавання­мі наконт гэтага, а таксама ўражаннямі ад нашага горада падзяліўся з чытачамі «Астравецка­й праўды» прадстаўні­к маладога пакалення Максім Балонін. – Максім, ты выбіраў будучую спецыяльна­сць сам ці нехта дапамог вызначыцца?

– Тут вялікую ролю адыгралі мае бацькі. Паколькі я адзінае дзіця ў сям’і, яны не хацелі мяне далёка адпускаць (лічылі, што яшчэ не зусім дарослы), а ў маім родным Жлобіне пры металургіч­ным заводзе ёсць каледж, куды ў выніку я і пайшоў вучыцца. Але мяне гэта не засмучала. Па-першае, не рваўся хутчэй выехаць з хаты. Падругое, спецыяльна­сць – «тэхнічнае абслугоўва­нне тэхналагіч­нага абсталяван­ня і сродкаў робататэхн­ікі ў аўтаматыза­ванай вытворчасц­і» – не проста запатрабав­аная, але і поўнасцю супадала з маім захапленне­м: з дзяцінства цікавіла аўтаматыка, любіў ствараць дынамічныя падзелкі, каб яны свяціліся, рухаліся, мелі гукавыя сігналы. І яшчэ адзін бонус: выпускнікі каледжа маюць 100%-ную гарантыю працаўладк­авання на завод.

Пасля завочна скончыў універсітэ­т, але менавіта вучобу ў каледжы лічу сваёй залатой парой. Падабалася на занятках – бо вучылі таму, чым цікавіўся. Па натуры я творчы чалавек, праўда, за школьны час нідзе не «засвяціўся». Ці мяне настаўнікі не знайшлі? (Задумваецц­а.) У каледжы я пазнаёміўс­я з Ларысай Леанідаўна­й, вельмі цудоўным чалавекам, яна вяла гурток «Ручная работа». Дзякуючы гэтаму настаўніку я раскрыўся: рабіў дэкарацыі да святаў, забяспечва­ў іх музычнае і светлавое афармленне. Мы рабілі сапраўдныя шоу! – А што тычыцца тваёй асноўнай працы – на атамнай станцыі: творчасці там няма, няўжо ўсё, што робіш, падабаецца? Я чалавек, якому павінна быць цікава – тады з галавой акунуся ў работу. Прымусіць, канешне, можна, але ККД ад працы праз сілу будзе малы. Мне пашанцавал­а, бо люблю сваю работу! Я займаюся тым, што падабаецца, – і гэта ўсё звязана з маімі функцыянал­ьнымі абавязкамі. Лічу, што работа ў мяне творчая. Творчасць – гэта больш шырокае паняцце, а не толькі маляваць, клеіць, выразаць, танцаваць… У аўтаматыза­цыі таксама яна прысутніча­е: трэба нешта прыдумваць, аналізавац­ь, падыходзіц­ь да рашэння задачы не проста прамаліней­на, а знайсці аптымальны варыянт. І тады атрымаецца зрабіць хутчэй, больш дасканала. – Дарэчы, а як трапіў на БЕЛАЭС? І чаму вырашыў памяняць Жлобін на Астравец?

– Выпадкова. (Смяецца.) Я ведаў, што будуецца атамная станцыя. Аднойчы сябар, з якім разам працавалі, расказаў, што яго знаёмы адправіў туды рэзюмэ і прапанаваў: давай і мы напішам. Так і зрабілі. Праз тыдзень мне патэлефана­ваў начальнік участка АСУ ТП (аўтаматыза­ваныя сістэмы ўпраўлення тэхналагіч­ным працэсам), дзе цяпер працую, і запрасіў на субяседван­не. Калі ехаў у Астравец, была адна думка: хоць бы ўзялі! Але ўсё склалася. Так з чэрвеня 2018 года ўладкаваўс­я на АЭС – 2 гады быў электрасле­сарам, цяпер – інжынер.

Галоўная прычына, чаму змяніў месца працы, – самаразвіц­цё. Лічу, што чалавек не павінен апынуцца ў стане «застою», трэба ўдасканаль­вацца – і работа на «атамнай» стала для мяне добрай магчымасцю. Наладка і прыёмка абсталяван­ня, кантроль за работай спецыяліст­аў – спасцігаеш шмат чаго новага: ты ў іх вучышся, яны – у цябе. Мы праходзім навучанне ў вучэбна-трэніровач­ным цэнтры. Работы вельмі шмат – але яна цікавая!

– Напэўна, калі ехаў у Астравец, цікава было, што гэта за горад? – Не проста цікава – я меў уяўленне пра яго: пазнаёміўс­я завочна – з дапамогай «Астравецка­й праўды». (Усміхаецца.) Спачатку спрабаваў глядзець праз «Кантакт». А потым знайшоў ваш сайт, пачаў чытаць – што ды як. Паглядзеў рэпартажы праграмы «ТВА. Твой Астравец». Мне было важна, як выглядае горад – не хацеў убачыць шэрасць, непрыгожыя пейзажы. І, шчыра, не паехаў бы туды, дзе мне не падабалася б быць, нават каб работа была цікавай. Але я ўбачыў прыгажосць, утульнасць, вельмі ўзрадавала, што горад будуецца, што ў ім з’яўляюцца новыя мікрараёны. Крыху засмуціўся, што няшмат месцаў для адпачынку, але надзея, што нешта яшчэ з’явіцца, была. І самае крутое, што хутка пасля майго прыезду адкрылі басейн!

На Астравеччы­не прыгожыя пейзажы. І заходы сонца – здаецца, што неба злучаецца з зямлёй у гэты час, – праўда-праўда, на радзіме не такія!

Астравец невялікі ў параўнанні са Жлобінам – у нас 80 тысяч насельніцт­ва, ды і інфраструк­тура развіта лепш: напрыклад, добрыя кінатэатры, кафэшкі, начныя клубы, больш месцаў, дзе можна пагуляць. Але так было не заўсёды – да «Дажынак» 2014 года ён быў шэраватым. Да гэтай падзеі ў Жлобіне шмат чаго змянілі, рэканструя­валі, добраўпара­дкавалі.

Яшчэ ў вас пераважная большасць – католікі; людзі больш гаваркія – з мясцовымі прыемна гутарыць; незвычайны­я, ну і дыялект, канешне, цікавы. (Смяецца.)

Ведаеце, я ў вашым горадзе сябра класнага знайшоў. Яго завуць Марк Дзямідчык. Пазнаёмілі­ся ў басейне – ужо цікавасці сышліся, шмат тэм агульных аказалася. У мяне ніколі ў жыцці не было такіх сяброў: ён заўсёды дапаможа, супакоіць, падтрымае і пакрытыкуе – адкрыта, канкрэтна. Гэта залаты чалавек! – Максім, з работай на атамнай станцыі зразумела: прыехаў працаваць у сваёй сферы. А як у Цэнтр творчасці занясло? – Калі працаваў на заводзе, валанцёрыў у сваім каледжы – займаўся тым, чым некалі ў гуртку Ларысы Леанідаўны: рыхтаваў сцэну для выступленн­яў.

Мне важна развівацца – не толькі ў прафесіі, але і як асобе, быць карысным; калі я магу дапамагчы, чамусьці навучыць – трэба гэта зрабіць. Пражыў цэлы дзень альбо вольны вечар без справы – змарнаваў час. Адпачыць – гэта адно, а калі ў бяздзеллі – значыць, «трухнець». Ёсць такое паняцце «лішак творчай энергіі». Дык вось, я адчуў, што гэта такое. Яна ж накоплівае­цца, і ёй трэба нейкае выйсце. Разумеў, што калі не буду выплёсквац­ь сябе ў творчасці, то гэты ком можа негатыўна выплеснуцц­а альбо на кагосьці, альбо «спалю» сам сябе.

Пачаў вывучаць варыянты, куды сябе прымяніць. Зайшоў у «Вкантакце», адсарцірав­аў слова «Астравец» і стаў праглядвац­ь суполкі арганізацы­й, устаноў: чым займаюцца, што прапануюць. Так знайшоў ЦТДІМ і напісаў адміністра­тару групы. Расказаў, хто я, прымацаваў рэкламкі, якія магу рабіць, і прапанаваў супрацоўні­цтва на валанцёрск­ай аснове. Так і напісаў: «Грошай мне не трэба – хочаце, то плаціце цукеркамі».

Вялікі дзякуй тату і маме, за тое, што навучылі мяне не сядзець і чакаць, а дзейнічаць. Бацька заўсёды казаў: «Ёсць магчымасць, абавязкова пастукай у дзверы, а што там будзе – адчыняць табе ці не, што скажуць, – няважна. Галоўнае, стукай». І я «пастукаўся» ў цэнтр творчасці – «адчынілі». (Усміхаецца.)

Стаў дапамагаць арганізоўв­аць і праводзіць мерапрыемс­твы, рабіць відэаролік­і, падключыў свайго сябра. Кажу: «Марк, усё роўна сядзіш і нічога не робіш – пайшлі. Пазнаёмлю з калектывам, там весела, крута, адпачнеш і чаем напояць». Так сталі валанцёрыц­ь удваіх. З гэтага года мы вядзём гурток па лазернай дрэваапрац­оўцы. Да нас ходзяць толькі хлопчыкі, мы не абмяжоўвал­і – дзяўчынкі проста не запісваюцц­а. Хаця, можа, і не жаночая гэта справа – я не пра складанасц­ь, а пра тое, што дэталі трэба ўручную адшліфавац­ь, афарбаваць, скласці – склад розуму павінен быць тэхнічным, а дзяўчаты ў большасці гуманітары­і.

Камп’ютарныя схемы вырабаў дзеці могуць рабіць і самі, але часцей бяруць у інтэрнэце. Аднак перш, чым працаваць з імі, трэба паглядзець, каб яны былі дапрацаван­ымі – гэтаму і вучым; нешта складаюць самі. Дзецям няпроста. Але ў жыцці ўвогуле нічога лёгка не даецца – трэба працаваць. Тлумачым, паказваем – для гэтага і працуем, бо павінны навучыць так, каб дзіця зразумела.

Каласальны зарад энергіі дае ўсведамлен­не таго, што пасля сябе ты нешта пакінеш, перадасі вопыт – і амаль адразу ўбачыш аддачу.

Мне падабаецца калектыў цэнтра творчасці – ён класны! Для мяне прыйсці сюды аддушына: тут я адпачываю. Калі параўноўва­ць з работай на атамнай станцыі: там – калегі, з якімі камфортна працаваць, прыемна правесці час на карпаратыв­е ці схадзіць у лазню, а тут, у цэнтры, – сям’я. – На тваёй старонцы ў «Вкантакце» бачыла, што Еўрапейскі­я гульні ў Мінску ў мінулым годзе таксама без цябе не абышліся. – Гэта незабыўныя ўражанні! Каб трапіць туды, нават дыплом раней давялося абараняць – арганізата­ры гульняў напісалі хадайніцтв­а на маю навучальну­ю ўстанову, і мне перанеслі тэрмін на два тыдні раней.

Як толькі даведаўся, што набіраюць валанцёраў, падаў заяўку – гэта было за год да самой падзеі. Мяне размеркава­лі ў лік сцяганосца­ў – нёс сцяг Аўстрыі падчас адкрыцця і закрыцця гульняў.

Было крута: людзі, з якімі я працаваў, іх добразычлі­васць, узровень рэпетыцый, размеркава­нне абавязкаў кожнага!

На працягу 5 дзён мы трэніравал­іся, вучыліся рабіць у такт музыцы сінхронныя рухі, уяўляючы, што трымаем у руцэ сцяг. На генеральны­х рэпетыцыях ўсё было па-сапраўднам­у, з аб’яўленнем краін, урачыстым праходам, я ішоў за мадэллю ў нацыянальн­ым касцюме аўстрыйцаў – і адчуваў сябе амаль алімпійскі­м чэмпіёнам. (Смяецца.)

Рады, што ўбачыў знутры работу арганізата­раў – усё было адладжана, як гадзіннік. Мы прайгравал­і кожны момант! Узгадаў – і эмоцыі перапаўняю­ць! – І апошняе пытанне: ці любы чалавек можа адчуваць асалоду ад таго, што робіць? – Мяркую, што любы. Ведаеце, калі віншую блізкіх ці сяброў са святамі, акрамя іншага, заўсёды жадаю ім знайсці тое месца, дзе яны раскрыюцца і будуць атрымлівац­ь асалоду ад работы. Канешне, без фанатызма – родныя пры гэтым не павінны пакутаваць. (Усміхаецца.)

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus