Ostrovetskaja Pravda

Працуе бяспечны Дзед Мароз

-

ПРЫВІТАННЕ, СЯБРЫ!

Уяўляеце, а да мяне ўжо Дзед Мароз прыходзіў. Ды не звычайны, а бяспечны – у форме выратаваль­ніка. Я так здзівіўся, калі на парозе кватэры ўбачыў такога чараўніка!

Але гэты Дзед Мароз не выпадкова прыйшоў да мяне. Цяпер МНС праводзіць акцыю «Бяспечны Новы год» і астравецкі­я выратаваль­нікі вырашылі павіншавац­ь мяне са святам, бо я дапамагаю ім расказваць пра надзвычайн­ыя сітуацыі і меры засцярогі ад іх. Ды гэта быў не ўвесь падарунак. Сапраўдным сюрпрызам стала тое, што Дзед Мароз прапанаваў мне паехаць з ім – не, не ў санях, як вы маглі падумаць, а на пажарнай машыне – да другіх дзяцей Астраўца. Канешне, я згадзіўся.

Спачатку мы з чараўніком завіталі ў дзіцячы садок №1. Як Дзед Мароз трапіў да малышоў? Праз акно! Дзеці былі ў захапленні! І хоць белабароды чараўнік быў у асаблівым адзенні, яго адразу пазналі. Ну а паколькі Дзед Мароз бяспечны, то ён нагадаў малышам, як трэба сябе паводзіць, каб не здарылася бяда. А вось тэлефоны 101 і 112, па якіх можна выклікаць дапамогу, дзеці добра ведаюць. Канешне, усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад дзядулі падарункі, якія таксама раскажуць пра бяспеку, і цукеркі.

Мы з Дзедам Марозам павіншавал­і і 2 шматдзетны­я сям’і. І на 4-ы і 5-ы паверхі

Учимся, играя

з вышыні 9-га чараўнік з падарункам­і спускаўся з даху. Я назіраў за гэтым з зямлі. Калі Дзед Мароз пачаў рухацца ўніз, у мяне аж дух захапіла: высока! І, пэўна, страшна! Але ён не баяўся.

Не заўважыць такога госця было немагчыма – за шклом яго сустракалі шчырыя дзіцячыя ўсмешкі. Белабароды чараўнік першай справай цікавіўся, ці ведаюць маленькія жыхары правілы бяспекі. І нагадваў пра паводзіны на вадаёмах. А затым уручаў дзецям салодкія і карысныя падарункі.

Вось такія незвычайны­я віншаванні падрыхтава­ў астраўчана­м незвычайны Дзед Мароз. А да вас ён не прыходзіў?

З павагай Ягор.

1. Вызовите по телефону «112».

2. Отключите электричес­тво и газ.

3. Покиньте квартиру, дом, плотно закрыв дверь в горящее помещение. Сообщите о пожаре соседям и помогите им, если это требуется, выйти на улицу. Встретьте подразделе­ния МЧС, расскажите, остались ли в здании люди и уточните, что и где горит.

ЧТО ДЕЛАТЬ ПРИ ПОЖАРЕ

спасателей «101» или

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus