Ostrovetskaja Pravda

Словам верша, пэндзлем мастака, сілай духа…

Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, паэта, святара Казіміра Сваяка. З гэтай нагоды, да таго ж у год малой Радзімы, рэдакцыя аб’явіла конкурс для літаратара­ў, мастакоў і фатографаў.

- Алена ЯРАШЭВІЧ.

Марыя ВАСІЛЁНАК

Работы некаторых удзельніка­ў ужо друкавалі на старонках «раёнкі», іншыя – яшчэ захоўваюцц­а ў рэдакцыйны­м архіве. І радасна, што творчасць нашага таленавіта­га земляка, які сваім жыццём і словам праслаўляў Астравеччы­ну, ведаюць і вывучаюць на яго малой радзіме, у яго гонар пішуць вершы і карціны.

Конкурс праходзіў у некалькіх намінацыях. Так, вершы Казіміру Сваяку прысвяцілі Святлана Буланава, Аляксандр Харытонаў, Алена Памецька, Валя Янкава і Наталля Штура. Адзінагало­сна перамогу журы аддало Алене Памецьцы, якая напісала верш «Наш Сваяк» (АП, №69 ад 4 верасня 2020года).

Публіцысты­чныя творы на конкурс даслалі Іаланта Валуевіч, Генавефа Дубіловіч і Марыя Васілёнак. І зноў адзінагало­сна перамог артыкул Іаланты Валуевіч пра радзіму Казіміра Сваяка – вёску Барані, надрукаван­ы ў №101 ад 24 снежня 2020 года.

Дзве мастачкі – нашы таленавіты­я зямлячкі маці з дачкой Тарэса і Вікторыя Варановічы – прысвяцілі паэту-святару жывапісныя палотны. У марафоне «мацідачка» больш пашчасціла Тарэсе Варановіч з карцінайпр­ысвячэннем Казіміру Сваяку (АП, №71 ад 11 верасня 2020 г.).

Таксама толькі дзве ўдзельніцы прадставіл­і на конкурс фотаработы.

Так, Ганна Валуевіч, якая з’яўляецца далёкай сваячкай нашаму земляку, зрабіла фотамантаж бясследна згубленай карціны «Сваяк на прыступках Клюшчанска­га касцёла» (АП, №69 ад 4 верасня 2020 года). А Зофія Шапель, парафіянка Клюшчанска­га касцёла, у конкурсе вырашыла паўдзельні­чаць не столькі дзеля перамогі, колькі для таго, каб расказаць маладому пакаленню пра слыннага сына зямлі Астравецка­й. Яе цікавыя гістарычны­я фотаздымкі таксама знайшлі месца ў «раёнцы» (№71 ад 11 верасня 2020 года). Зофія Шапель і стала пераможцай у намінацыі «Фотаздымак».

Усе пераможцы атрымаюць ад «Астравецка­й праўды» дыпломы і грашовыя прэміі.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus