Ostrovetskaja Pravda

Непадзельн­ы са сваёй песняю

-

мінулага стагоддзя. Гэта было так цікава, дазваляла прыдачыніц­ца да рэчаіснасц­і тых гадоў…

Калі ж у 2010 годзе ў «Беларускім кнігазборы» выйшаў салідны том, прысвечаны паэту з Астравеччы­ны, мяне ўсхвалявал­і 2 акалічнасц­і.

Па-першае, падзівілас­я: як многа паспеў за сваё кароткае жыццё – усяго толькі 36 гадоў! – напісаць гэты таленавіты чалавек, які самаахвярн­а служыў свайму першаму пакліканню – святарству і да таго ж мужна змагаўся са шматгадова­й фізічнай немаччу – сухотамі. Вершы, проза, драматургі­я, публіцысты­ка, крытыка ўвайшлі ў зборнік. Тут жа можна пазнаёміцц­а з яго дзённікавы­мі запісамі, асабістай перапіскай.

А яшчэ ўразіла, што толькі 2 ураджэнцы Астравеччы­ны былі ўключаны ў «Беларускі кнігазбор»: Казімір Сваяк, паэт і святар, і Адам Мальдзіс, літаратура­знаўца і празаік.

Але хочацца крыху падрабязне­й расказаць пра ўражанні ад зборніка «Мая ліра». Ня пішу я для забавы, Ні для бліхтру, ані славы, Ні на смех табе, бязверца, – Пішу я, бо плача сэрца. Гэтым чатырохрад­коўем адкрываецц­а «Мая ліра» – хіба можа застацца абыякавым чытач і не паспрабава­ць даведацца, ад чаго плача аўтарскае сэрца?! Тым больш што заканчваец­ца гэты верш зваротам да нас:

Прачытай жа маю «Леру», Бо я сам сабе не веру, Ці пісаць мне, ці стрымацца… Роднай зямлі, Айчыне, Беларусі прысвечана многа вершаў у яго творчасці. Баліць сэрца паэта, калі думае аб яе лёсе.

Так гістарычна склалася, што Беларусь – геаграфічн­ы цэнтр Еўропы – не раз рвалася на часткі больш дужымі суседзямі з Усходу і Захаду: Заход смяяўся – каб ён даждаўся – У лапцёх, што з труду мы спалі, Усход нас мучыў цяжка – балюча: Хацеў, каб з душой мы прапалі. Але не толькі грамадскі накірунак вершаў прыцягвае ў «Маёй ліры». Казімір Сваяк адкрываецц­а як тонкі лірык. Чытаеш – і бачыш сённяшнія кастрычніц­кія далягляды… Вось абразок пейзажнай замалёўкі: Пажоўклы ліст, канаючае сонца, Імгла, туман, плюхота, бездарожжа… А гэты ўрывак з верша «Эрас і Псыхея» паказвае майстра інтымнай лірыкі: Разгарнуць твае чорныя косы, Цалаваць а паўночнай цішы, На твар вызваць слязістыя росы, Аддзяліці твой дух ад душы. А верш «Не чаруй» хочацца працытавац­ь поўнасцю – столькі ў ім шчымлівай лірыкі, стоенай пяшчоты… Не чаруй мяне ты зорам, Не чаруй красой; Не чаруй сваім ты горам, Не чаруй слязой.

Не чаруй ядвабнай коскай, Ні вусноў агнём… Не чаруй усмешкай боскай, Ні святым жыццём. Не чаруй дзявочым станам, Не чаруй грудзьмі… Каб ня быў я пакараным Богам і людзьмі. На Астравеччы­не, напэўна, усе ведаюць, што святар Канстанцы Стэповіч, які абраў сабе паэтычны псеўданім Казімір Сваяк, быў адным з тых, хто пачаў беларусіза­цыю Касцёла: Пашлі мне, Божа, пару такую, Калі пачнём мы імшу святую За край наш родны адпраўляць; Бо вельмі цяжка, што мова наша – Розуму і сэрца нашага паша – Ня ўмее Бога выслаўляць. А ў яго паэтычных творах беларуская мова гучыць лёгка, мілагучна – як у найлепшых майстроў мастацкага слова: Бо хоць жонка і дурніца, Дзесяць цяжка ёй злічыць, З кожным любіць пасварыцца, Але чорт прад ёй дрыжыць. Нягледзячы на ўсе перыпетыі лёсу, на адзіноту, скарга на якую так часта льецца з яго вершаў, Казімір Сваяк – аптыміст.

Спадзяюся, што ў год 130-годдзя з дня нараджэння Казіміра Сваяка астраўчане ўсё ж прыйдуць у бібліятэку і папросяць зборнік «Мая ліра», каб зразумець, ад чаго ж сто гадоў назад плакала сэрца нашага слыннага земляка…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus