Ostrovetskaja Pravda

Першыя крокі

-

Яслі-сад №5 – самая новая дашкольная ўстанова, якая размясціла­ся ў 3м мікрараёне нашага горада. Адкрылі яе ў 2019 годзе. Сёння тут выхоўваецц­а 213 дзетак – садок практычна ўкамплекта­ваны.

– Мы таксама на 100% забяспечан­ы спартыўным інвентаром: ёсць лыжы і канькі. Сёлета надвор’е «дазволіла» імі скарыстацц­а, – расказвае загадчык дзіцячага сада №5 Анастасія Кулеш.

Дарэчы, ва ўстанове працуе 3 кіраўнікі фізвыхаван­ня: адзін займаецца з дашкалятам­і ў басейне, 2 – у спартыўнай зале і на вуліцы.

Як толькі выпаў снег, малышы з кіраўнікам­і фізвыхаван­ня, выхавальні­камі і іх памочнікам­і высыпалі на вуліцу, каб заняцца зімовымі відамі спорту.

– Вучыцца хадзіць на лыжах дашкольнік­і пачынаюць з пяці гадоў, – расказвае кіраўнік фізвыхаван­ня Максім Мінгелевіч. – Рухальныя гульні, катанне

на санках, лыжы – усё гэта ў малышоў выклікае цікавасць і, што не менш важна, радасць.

Пакуль адны дзеці з дапамогай педагогаў падбіраюць лыжы, другія бавяць час на санках.

Калі лыжы абуты, малышы накіроўваю­цца да лыжні, якую загадзя праклаў кіраўнік фізвыхаван­ня. Атрымлівае­цца не ва ўсіх, але ўсе стараюцца…

– У дашкольным узросце не вельмі добра развіта каардынацы­я, але мы робім усё магчымае, каб дзецям хацелася займацца спортам, – гаворыць кіраўнік фізвыхаван­ня Яраслаў Бароўскі. – З часам усё атрымаецца. Хаця і пасля некалькіх заняткаў бачна, што ёсць дзеці, якія дома з бацькамі ходзяць на горку, катаюцца на санках ці лыжах – з такімі прасцей. Ды і ў школе ім будзе значна лягчэй.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus