Ostrovetskaja Pravda

Аўтарскі ракурс

- Вольга ХАЦЯНОВІЧ. ostrov-red.hotyanovic­h@tut.by

не прыкінуць, чым табе трэба або хочацца заняцца, то гэты самы дзень можна выкінуць з жыцця як непатрэбны. Хаджэнне па кватэры з пакою ў пакой, сядзенне ў інтэрнэце, абзвон родных і сяброў з загатавана­й фразай «Чым займаешся? Я – нічым» і сон «у белы дзень» працуюць на плюс толькі ў тым выпадку, калі табе на самой справе неабходна адпачыць. Інакш усе спосабы заняць сябе так, каб нічым не займацца, скончацца адным – страчаным сэнсам і незадаваль­неннем.

Аб’яўляючы кожны новы год, мы звяртаем увагу на тое, пра што забылі або палічылі другасным, адкінуўшы на задворкі жыцця.

У Год малой радзімы мне ўспомніліс­я «радзімкі» – тыя мясціны, дзе ў атачэнні любові бацькоў, дзядоў і бабуль прайшло маё дзяцінства і сталенне. Чаго я чакаю ад Году народнага адзінства, што ўяўляю і якую мэту стаўлю перад намі ўсімі? Адзіную: каб сусед працягнуў руку суседу, бацька абняў сына, а калегі зноў сталі адной згуртавана­й камандай, агульныя

намаганні якой, магчыма, падарвалі падзеі мінулага года…

Мару, каб кожны беларус зразумеў, наколькі важна захаваць адзінства – пачынаючы з выбару агульнага напрамку жыцця і прыярытэта­ў, заканчваюч­ы выхаваннем і навучаннем дзяцей. Мару, каб мы пачулі адзін аднаго.

А гэта нялёгкая, карпатліва­я работа – навучыцца адчуваць сябе адзіным народам. Зноў. Бо калісьці мы гэта добра ведалі, па гэтаму прынцыпу і жылі. Такі запавет давалі нам нашы продкі. Гэтага жадае і чакае ад нас Радзіма, матухназям­ля.

Упэўнена, што ў нас атрымаецца – няхай і не за год. Галоўнае – задаць напрамак, што мы і зрабілі, вызначыўны 2021ы як Год народнага адзінства. Зразумець, як гэтага дасягнуць: радавацца агульным перамогам і дасягнення­м, самім рабіць усё, каб наша краіна, прыгожая і светлая, такой і заставалас­я. І паверыць: мы вытрываем, мы зможам – і не толькі ў гэты год, а заўсёды. Бо мы народ і мы – разам.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus