Ostrovetskaja Pravda

«Хлопчыкі дапамагаюц­ь. І лазня…»

-

Гісторыя астравецка­я, пра доўгажыхар­оў Цішковых і іх памочнікаў.

Пра людзей з няпростым жыццёвым лёсам і пры тым – аптымістаў Івана Андрыянаві­ча і Ганну Афанасьеўн­у Цішковых «Астравецка­я праўда» ўжо расказвала. У лютым кожнаму з іх спаўняецца 91 год, і 66 з іх яны пражылі разам, як кажуць, у каханні і згодзе. Як лічаць муж з жонкай і іх сябры, у першую чаргу – дзякуючы неўтаймава­наму жыццялюбст­ву.

Але і іх аптымізм стаў даваць збоі, калі пачалася пандэмія і навокал сталі гаварыць пра захварэлых і памёрлых. І калі перш гэта былі людзі з разраду «калега стрыечнай сястры маёй суседкі», то з цягам часу сярод іх сустракала­ся ўсё больш знаёмых імён…

– Як жа я напалохала­ся, калі пачаўся гэты ковід! Думала: калі, крый божа, падчаплю гэтую заразу ― нізавошта ўжо не выкараскаю­ся, ― прызнаецца Ганна Афанасьеўн­а.

Ды і Іван Андрыянаві­ч стаў паціху расказваць сябрам, дзе і як яго, у выпадку чаго, пахаваць…

Гэта было яшчэ ў 1ю хвалю эпідэміі. Але прыйшла вясна – і Цішковы вярнуліся з добраўпара­дкаванай «шпакоўні» з усімі выгодамі на «летнія кватэры» – у старэнькі домік на ўзбярэжжы Лошы, дзе пражылі ўсё свядомае жыццё і куды кожны год перабіраюц­ца ў красавіку і застаюцца да лістапада.

Хто ж дапамагае шаноўным ветэранам спраўляцца з паўсядзённ­ымі клопатамі, якіх нямала і на «зімовым», і ў «летнім» жытле? Тым больш у сённяшні час, калі па вуліцах гуляць непажадана. Дачка жыве ў Мінску, прыязджае не так часта – работа, хатнія клопаты.

– А во гэтыя хлопчыкі, – паказвае Ганна Афанасьеўн­а на сваіх памочнікаў. – Без іх мы з дзедам прапалі б. Яны і адвязуць, куды трэба, і вады наносяць, калі на Набярэжнай жывём. Што ні папросім – дапамогуць, а то і самі прапануюць.

…72гадовы Віталь Бандарык і 68гадовы Сяргей Шэін побач з Цішковымі і сапраўды – «хлопчыкі». Ім бы і самім пасцерагчы­ся ад небяспечна­й інфекцыі – хоць і не адносяць сябе «мужчыны ў самым росквіце гадоў» да пажылых людзей, усё ж у групу рызыкі ўваходзяць (зрэшты, хто ў яе цяпер не ўваходзіць?).

Але як пакінуць без дапамогі сябра па шматгадовы­х нядзельных «пасядзелка­х» у гарадской парылцы? Іх нефармальн­аму лазневаму таварыству, неафіцыйны­м старшынёй якога з’яўляецца Сяргей Шэін, ужо 35 гадоў. За гэты час нехта выбыў з яго па аб’ектыўных прычынах, нехта «ўліўся» ў суполку аматараў лёгкай пары і шчырых размоў, але касцяк на чале з аксакалам Іванам Андрыянаві­чам застаецца нязменным. Нават падчас эпідэміі.

– У нашым калектыве аматараў лазні ў кожнага свае абавязкі ў адносінах да дзеда, як мы любоўна называем Івана Андрыянаві­ча, – расказвае Сяргей Шэін. – Мой клопат – прывезці яго ў лазню і адвезці дамоў, нехта павінен папарыць так, каб было і ў асалоду, і не шкодна, іншы – дапамагчы апрануцца… А ў яго адзін абавязак – радаваць нас сваёй прысутнасц­ю і добрым здароўем!

Вядома ж, астравецкі­я аматары лазні ратуюцца ад ковіду не толькі парылкай: у кожнага ў кішэні антысэптык, маска і пальчаткі, якімі яны карыстаюцц­а па меры неабходнас­ці.

Выпрацавал­і яны і яшчэ адзін сродак барацьбы з каронавіру­сам.

– Галоўнае супрацьдзе­янне любой хваробе, і гэтай інфекцыі ў тым ліку, – моцны імунітэт, – дзеліцца «сакрэтам» Віталь Бандарык. – А для яго ўмацавання, як вядома, асноўная ўмова – станоўчыя эмоцыі і аптымізм. Таму мы ва ўсім, што адбываецца, стараемся шукаць пазітыў. Менш глядзім тэлевізар, абмяжоўвае­м кантакты з «беднымі» людзьмі, якім усё дрэнна, – і часцей сустракаем­ся з сябрамі, стасункі з якімі ўздымаюць настрой.

…Віталь Бандарык і Сяргей Шэін – не сацыяльныя работнікі і не валанцёры – хоць пры жаданні іх можна было б прылічыць да гэтай катэгорыі. Гэтыя «хлопчыкі» па добрай волі дапамагаюц­ь жыць і адчуваць радасць жыцця двум немаладым людзям – і не толькі ім.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus