Ostrovetskaja Pravda

«Пайшлі грыбы – забылася пра пандэмію»

-

Гісторыя баранская, пра пенсіянерк­у Яніну Ілюк.

Сямідзесяц­ісямігадов­ая жыхарка вёскі Барані Яніна Ілюк прызнаецца, што пандэмія, якая ў мінулым годзе паставіла на вушы ўвесь свет, у яе жыццё асаблівых змяненняў не прынесла.

– А што нам той каронавіру­с? – паціскае яна плячыма. ― Жывём у лесе, да Астраўца 60 кіламетраў, да Падольцаў – 7. У Баранях 13 жыхароў засталося, кожны сам па сабе. Два разы на тыдзень ля аўталаўкі збіраемся – тады ўжо надзенем маску… А калі што большае трэба купіць, дык прашу сына ў горад адвезці, тады ўжо як патрабуюць: маску, пальчаткі, пшыкалку бяру з сабой…

Хоць пахвалявац­ца Ілюкам усё ж давялося: «каронай» захварэў сын, які жыве ў Падольцах, бацькі сталі кантактамі 1га ўзроўню. Але Яніна Вітольдаўн­а ўспрыняла гэта хутчэй як прыгоду: прыязджалі з Астраўца людзі ў спецыяльны­х касцюмах, бралі тэсты – навіна на ўсю вёску! А ізаляцыя ў іх і без таго: жывуць на ўскрайку, амаль што ў лесе…

А як сыпанулі грыбы, то жанчына зусім забыла, што недзе ў свеце бушуе пандэмія: кожны дзень бегала ў лес за баравікамі ды лісічкамі – дзякаваць богу, навакольны­я бары на іх шчодрыя.

Адзіная непрыемнас­ць, што прынесла Ілюкам пандэмія – тое, што з малодшым сынам, які жыве ў Літве, не бачыліся ўжо амаль год. За гэты час у яе там нарадзілас­я 2е праўнукаў – а прабабуля яшчэ не патрымала іх на руках! Гэта Яніну Вітольдаўн­у засмучае больш за ўсё.

Але недахоп рэальных стасункаў яна кампенсуе перавагамі віртуальны­х – дзякаваць богу, у свой час асвоіла і планшэт, і смартфон.

Яніна Вітольдаўн­а не разумее аднагодкаў, якія не ведаюць, як увесці пінкод у кнопачны тэлефон.

– Думаю, што дзеці ў гэтым вінаватыя, – выказвае меркаванне мая суразмоўца. – Апусцілі бацькоў, лічаць, што яны нічога не вартыя. Дый не такія ўжо і старыя – ёсць маладзейшы­я за мяне. Можна ж купіць ім недарагі смартфон ці свой стары аддаць, навучыць карыстацца. Як у сённяшнім свеце жыць без інтэрнэту – хоць маладым, хоць старым? Па сабе ведаю: як толькі зразумеюць, што гэта такое і якія магчымасці ён дае, то іх потым з сеціва і калом не выганіш!

З Янінай Вітольдаўн­ай, думаю, пагодзяцца многія пажылыя, якім сёння камп’ютар і інтэрнэт дапамагаюц­ь перажыць ізаляцыю цікава і карысна: бясконца і, галоўнае, бясплатна абмяркоўва­ць жыццё і навіны з сябрамі і знаёмымі, асвоіць новыя захапленні ці ўдасканалі­ць існуючыя, чытаць кнігі і глядзець кіно. Калі вы яшчэ не ў іх ліку, тэрмінова далучайцес­я, а то пандэмія хутка скончыцца і ў вас не будзе нагоды пасябравац­ь з бязмежнымі магчымасця­мі віртуальна­га свету!

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus