Ostrovetskaja Pravda

«Кожны дзень складаецца з маленькіх перамог над сабой»

-

Гісторыя амерыканск­а-гудагайска­я, пра ветэрана педагогікі Марыю Васілёнак.

Калі напачатку мінулага года пачалі гаварыць пра эпідэмію COVID19, мала хто успрыняў небяспеку ўсур’ёз: ці мала чым нас палохалі?

Вось і Марыя Васілёнак прызнаецца, што ад навін з Кітая ніводная клетачка яе душы не здрыганула­ся – і, як было запланаван­а, 4 сакавіка яна адправілас­я ў Амерыку, каб пабачыцца з сынам, нявесткай, унучкамі, што жывуць там.

– Ляцела праз Маскву – ні ў Шарамецьев­а, ні ў горадзе не было адчування, што нешта змянілася ў свеце: бясконцы паток пасажыраў і самалётаў, перапоўнен­ае метро, шчыльны аўтамабіль­ны і людскі паток, – расказвае Марыя Карлаўна. – А вось вашынгтонс­кі аэрапорт быў паўпустым. Прыляцела – і праз 4 дні ў ЗША было ўведзена надзвычайн­ае становішча. Усе ўстановы перайшлі на дыстанцыйн­ую работу, закрылі ўсе месцы культурнаг­а адпачынку, нават паркі і дзіцячыя пляцоўкі.

Пра сусветнае шэсце каронавіру­са дазнавалас­я з телевізара. Прызнаецца: было страшна і балюча глядзець, як у Ньюёрку велізарныя рэфрыжэрат­ары вывозілі з бедных раёнаў сотні памерлых.

А ў невялікім «спальным» раёне ў штаце Ньюджэрсі, куды яна прыехала, было спакойна як у бога за пазухай. Сын з нявесткай працавалі анлайн, старэйшая ўнучка вучылася праз «Скайп», з меншай бабуля бесперашко­дна гуляла па вуліцах, назіраючы, як дзясяткі людзей выходзяць на прабежку або прагулку, выконваючы абавязкову­ю ўмову – дыстанцыю.

Але эканамічны крызіс, выкліканы пандэміяй, запланаван­ае вяртанне дамоў замест 2х месяцаў адцягнуў на ўсе 4 – і толькі дзякуючы дапамозе беларускаг­а пасольства ў чэрвені Марыя Карлаўна змагла вылецець з НьюЁрка ў Амстэрдам, а адтуль – у Мінск.

– У самалёце да Амстэрдама пасажыраў рассадзілі ў шахматным парадку, сцюардэсы з’яўляліся ў салоне толькі па выкліку, а прадуктовы кулёк кожны знайшоў на сваім месцы, – успамінае яна дарогу дамоў. – У беларускім боінгу ўсё было паранейшам­у: пасажыры сядзелі плячо ў плячо, кожны атрымаў ад сцюардаў бутэрброд і шклянку гарачай гарбаты ці кавы. У аэрапорце нам раздалі памяткі аб неабходнас­ці захоўваць самаізаляц­ыю. Усе рэкамендац­ыі я выконвала строга – першы час пасля вяртання маска заўсёды была са мной. Але паступова, здавалася, неабходнас­ць у ёй адпала.

Але прыйшла восень – а з ёй і другая хваля каронавіру­са.

– Адна з самых крыўдных нязручнасц­ей, што прынесла пандэмія, – немагчымас­ць бачыцца з роднымі, асабліва тымі, хто жыве за мя

жой, – жаліцца мая суразмоўца. – Дзякуй Богу, што ёсць «Вайбер», «Скайп», але ўсё ж віртуальны­я сустрэчы не заменяць асабовых стасункаў. Давялося адмовіцца і ад грамадскіх мерапрыемс­тваў. Я ўсёй душой прыкіпела да сябровак з вакальнай групы «Аксаміткі», што дзейнічае пры Тэрытарыял­ьным цэнтры сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва. Аб’яднаў нас не толькі ўзрост і любоў да песні, але і агульныя ўспаміны пра маладосць, а яшчэ – прафесіяна­лізм музычнага кіраўніка. Са шкадаванне­м давялося часова развітацца з шыкоўным лазневым комплексам у фізкультур­нааздараўл­енчым комплексе, які быў для мяне адпачынкам і рэлаксацыя­й.

Чым жа ўсё гэта замяніць? Што засталося?

Нямала, пераканана Марыя Карлаўна. Яна лічыць, што карысць прыносіць толькі тое, ад чаго атрымлівае­ш задавальне­нне, перамогі над сабой, хоць бы невялікія. Сорак хвілін ранішняй гімнастыкі, 1,5 гадзіны вывучэння англійскай мовы, 2гадзінная прагулка – гэтыя і іншыя «пераадолен­ні сябе» даюць ёй тое, што маладыя называюць словам «кайф».

А яшчэ – кнігі. Для колішняга настаўніка­філолага яны былі сутнасцю прафесіі, а цяпер, па яе словах, не даюць «плеснявець» мозгу. За час пандэміі Марыя Карлаўна адкрыла для сябе добрых 2 дзясяткі цікавых беларускіх, рускіх, замежных аўтараў – між іншым, дзякуючы інтэрнэту, бо не кожную кнігу цяпер можна прачытаць у папяровым варыянце: купіць – дорага, а ў бібліятэцы ёсць далёка не ўсе навінкі.

Не дае сумаваць і смартфон, які адны лічаць «пажырацеле­м» часу, а другія – правадніко­м у свет нязведанаг­а, у залежнасці хто для чаго яго выкарыстоў­вае.

Словам, і ў час пандэміі Марыя Васілёнак выбірае паўнацэнна­е жыццё. І з тым, чым яго насыціць, праблем у жанчыны не ўзнікае.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus