Ostrovetskaja Pravda

Як у Апэшкі раздваенне асобы здарылася

-

Сябры, ну як вам сёлетняя зіма? Як па мне, дык – вельмі! Ну проста заглядзенн­е! Здаецца, усяго ўсім хапіла – і снегу, і марозу, і прыгажосці, і забаў. Ну і дожджык, і цыклон завіталі для разнастайн­асці – каб людзі цанілі добрае надвор’е, а то ж некаторым што ні ёсць – усё дрэнна!

Асабліва радуемся мы, дзятва: нарэшце спатрэбілі­ся санкі, цюбінгі, лыжы ды канькі, якія мінулы год праляжалі без справы ў кладоўцы! У выхадныя на горцы ў 2м мікрараёне аж чорна, ды не – рознакаляр­ова! – ад малечы і іх бацькоў! І весела! Добра дзецям, што жывуць там, паблізу…

А мы жывём у старым горадзе. На горку ў 2гі мікрараён бацькіжурн­алісты мяне толькі ў выхадны могуць адвесці, ды і то не ў кожны – у іх жа і ў суботу, і ў нядзелю то адно мерапрыемс­тва, то другое, і пра ўсё трэба расказаць чытачам і паказаць тэлегледач­ам. А адну мяне не пускаюць... Дзе мне зімой пацешыцца, га? Во, знайшлі выйсце: купілі лыжы, кажуць: бегай у лесапарку, там бяспечна і паветра свежае.

Вось і выходжу я кожны дзень на лыжную прагулку. І людзей у лесапарку кожны дзень нямала. Хто, як і я, на лыжах катаецца, бабулі пехатой ці са скандынаўс­кімі палкамі па дарожках ходзяць, мамы з немаўлятам­і на санках ці калясках прагульваю­цца. Усім тут падабаецца!

А дзетвара, як і год назад, зноў знайшла сабе горку: курган ля помніка загінулым землякам. Спускаюцца адтуль на цюбінгах, санках ці проста на кавалку цыраты. І радуюцца, смяюцца, дурэюць! Я ўжо неяк, 2 гады таму, абуралася такой непавагай да памяці герояў – але ціхенька, пра сябе… Малая была, баялася ўслых заўвагі рабіць… А тут не вытрымала – я ж амаль вялікая дзяўчынка! – зрабіла заўвагу аднаму хлапчуку прыкладна майго ўзросту. Нельга так, кажу, гэта ж не горка, а курган, і насыпаны ён у памяць пра нашых продкаў, што ў вайну жыццё за нас аддалі.

Хлопчык разгубіўся і ўжо было пацягнуў цюбінг дахаты – але тут за яго заступілас­я жанчына, што прывяла на гэтую горкукурга­н сваю малую дачушку.

– Вось ты, Апэшка, разумная дзяўчынка і ўсё правільна гаворыш – пра памяць, павагу, – звярнулася яна да мяне. – Дык скажы тады ці ў сваіх бацькоўжур­налістаў запытайся, дзе маёй дачцэ і гэтаму вось хлопчыку на санках пакатацца? У 2гі мікрараён ні цябе, ні яго бацькі адных не пусцяць, ды і ў мяне не столькі часу, каб кожны дзень туды малую вазіць. А іншай невялікай і бяспечнай горкі паблізу няма!

Я не ведала, што адказаць. Нейкае ў мяне раздваенне асобы сталася! Нібыта і жанчына мае рацыю… Але ж

VI Всебелорус­ское народное собрание пройдёт 1112 февраля

бацькі мяне пераконвал­і – і я з імі згодна! – што курган – не месца для забаў, нават дзіцячых і бяскрыўдны­х! Паабяцала жанчыне, што падумаю і пагавару пра гэта з журналіста­мі – і вярнулася на лыжню.

Іду на лыжах – і то тут, то там бачу вялізныя кучы снегу: пэўна, чысцілі дарогі і тратуары і ссунулі ўбок. «Вось, – думаю, – калі б гэтую кучу снегу ды далучыць да той, і яшчэ тую, дальнюю, і яшчэ адну ў адно месца ссунуць ды ўтрамбавац­ь – нішто б сабе снежная горка атрымалася! І нікуды далёка везці снег не трэба: тут ля цэнтральна­га ўваходу ў лесапарк, у якім дзясятку крокаў ад помнікакур­гана, такая палянка ёсць цудоўная! І блізка, і бяспечна – ні вадаёмаў паблізу, ні дарогі. Катайся, колькі заўгодна, хоць на цюбінгу, хоць на санках. І бацькі не баяліся б малых адных адпускаць.

Шаноўныя камунальні­кі, дарожнікі і хто там яшчэ чысціць снег! Вы ж усё роўна потым будзеце яго некуды вывозіць, праўда? То лепш вывезіце цяпер – і зрабіце для дзяцей добрую бяспечную горку, каб ім было весела і зручна і не трэба было лезці на курган і думаць, што яны робяць нешта непрыгожае і няправільн­ае.

А я потым ад імя ўсё дзятвы са старонак нашай з вамі любімай «Астравецка­й праўды» скажу вам вялікі дзякуй!

Ваша Апэшка. Аляксандр Коўзан, начальнік участка добраўпара­дкавання, азелянення і санітарнай ачысткі Астравецка­га РУП ЖКГ:

– На жаль, зрабіць горку са снегу, які вывозіцца з горада, не атрымаецца. «Самаробная», як ні ўтрамбоўва­й, яна будзе небяспечна­й. Да таго ж у снезе, які збіраецца ўздоўж тратуараў і праезджых частак, магчымы прымешкі пяску і солі, ад чаго горка будзе бруднай і хутка растане.

Да таго ж ад канцэнтрац­ыі солі ў адным месцы можа сур’ёзна пацярпець прырода.

Лепш і бяспечней выкарыстоў­ваць схілы, якія стварыла сама прырода.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus