Ostrovetskaja Pravda

Пра справы дзяржаўныя і сямейныя

Актывісты раённага аб’яднання «Белая Русь» сустрэліся з прадстаўні­камі ўлады, каб абмеркавац­ь пытанні, якія наспелі, і вылучыць важныя на іх погляд прапановы.

- Вольга ХАЦЯНОВІЧ.

Удзел у дыялогавай пляцоўцы прыняў дэпутат Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, які адзначыў, што пазіцыя прадстаўні­коў аднаго з самых шматлюдных грамадскіх аб’яднанняў краіны абавязкова будзе ўлічана пры аналізе пытанняў, якія паступаюць у парламент з усіх регіёнаў. усе грамадскія аб’яднанні: да прыкладу, БРСМ можа займацца маладзёжна­й палітыкай, саюз жанчын – жанчынамі і ўсім, што з імі звязана, і гэтак далей.

– Хадзіць па адной і той жа дарожцы да адных і тых жа людзей у той час, як з поля зроку выпадаюць іншыя пытанні, якія таксама патрабуюць увагі, мне падаецца няправільн­ым, – выказала думку Ірына Фёдараўна.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканка­ма Генадзь Бычко, увесь свет шматпартый­ны – і наша краіна абавязкова да гэтага прыйдзе. Партыя мае правы, якімі не можа пахваліцца грамадская арганізацы­я. Аднак і аб’яднанні выконваюць функцыі, якія недаступны­я партыям.

абмяркоўва­ецца сярод калег, родзічаў і ў сацыяльных сетках, – смяротнае пакаранне.

Адмяніць ці ўсё ж захаваць за дзяржавай права прымяняць вышэйшую меру пакарання і для якой катэгорыі парушальні­каў закона? Што дае адмена пакарання для Беларусі ў вырашэнні эканамічны­х пытанняў з краінамі Еўропы? На што яго замяніць, у якіх умовах і на якія сродкі ўтрымлівац­ь асуджанага? Пытанняў прагучала шмат, аднак адназначна­га адказу на іх прысутныя даць не змаглі.

– Гэта неймаверна складана: вырашаць, каму жыць, а каго адправіць на смерць, нават калі даказана, што чалавек гэтага заслугоўва­е, – падвяла вынік Святлана Куцько.

– Роля сям’і ў выхаванні дзяцей сёння зведзена да нуля – прыйшоў час біць трывогу, – адзначыў Генадзь Бычко. І з гэтым пагадзіліс­я ўсе.

Тэма падалася актуальнай яшчэ і таму, што большасць тых, хто сабраўся ў зале, цесна працуюць з сем’ямі. Менавіта таму яны паднялі і пытанне ўплыву Дэкрэта №18, п’янства бацькоў і іх адказнасці перад дзецьмі і дзяржавай.

Кароткай ніткай з гэтымі пытаннямі звязана дапамога людзям з алкагольна­й залежнасцю, дармаедств­а і догляд за састарэлым­і бацькамі.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus