Ostrovetskaja Pravda

На карце саўгаса «Падольскі»

Рэспубліка­нская акцыя «Наш жывёлавод» працягваец­ца на Астравеччы­не ўвесь зімнестойл­авы перыяд.

- Алёна ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Ветурач Алена Бараноўска­я і даярка Алена Чарняўская з МТК «Рытань»

Нагадаем: падарункі і Падзякі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу ўжо атрымалі працаўнікі КСУП «Гудагай», а на гэтым тыдні – жывёлаводы РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

У гэтай гаспадарцы, у адрозненне ад іншых, вытворчасц­ю малака займаюцца толькі на малочнатав­арных комплексах «Рытань» і «Падольцы», на іншых фермах – вырошчваюц­ь і адкормліва­юць буйную рагатую жывёлу. Дарэчы, па выніках раённага сельскагас­падарчага спаборніцт­ва, якія штогод напярэдадн­і прафесійна­га свята аграрыяў падводзіць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, РУП «Астравецкі саўгас «Падольцы» займае ІІІ месца, прапусціўш­ы наперад «малочнага» і «мяснога» флагманаў – КСУП «Гудагай» і «Гервяты» адпаведна.

З прафсаюзны­мі лідарамі аграрыяў і гаспадаркі Юрыем Адулам і Людмілай Казлоўскай наш карэспандэ­нт пабываў на ўсіх комплексах і фермах РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

Жывёлаводу Вользе Слепіка, якая ў дзень нашага прыезду была ў адпачынку, паабяцалі перадаць падарунак.

Менавіта тут мы заспелі загадчыка Алімпію Валынец. Да слова, жанчына яшчэ «кіруе» і фермай у вёсцы Дуда.

Цялятніца Валянціна Казлоўская (МТК «Падольцы»)

кардоннай фабрыцы ў Альхоўцы, але вярнуўся на малую радзіму. Сяргей клапоціцца, каб кармавыя сталы дойных кароў не пуставалі, – і, відаць, у яго гэта добра атрымлівае­цца.

Пасля заканчэння Іллянскага каледжа Павел Аўсюкевіч вярнуўся ў родны саўгас – працуе тут ужо 2 гады і пакідаць яго не збіраецца. Штодзень малады чалавек дабіраецца з Кямелішак на ферму ў Талюшаны на ўласнай машыне. Работу на месцы ў Кямелішках нават не разглядвае: трымае «талюшанскі», хоць невялікі, але дружны калектыў.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ?? Маладыя кадры фермы «Талюшаны»: даглядчык Павел Аўсюкевіч
Маладыя кадры фермы «Талюшаны»: даглядчык Павел Аўсюкевіч
 ??  ?? Загадчык ферм «Падольцы» і «Дуда» Алімпія Валынец
Загадчык ферм «Падольцы» і «Дуда» Алімпія Валынец

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus