Ostrovetskaja Pravda

Юнацтву ў шынялях прысвячаец­ца

Кожны раз напярэдадн­і 23 лютага нашы браты, бацькі, дзяды – тыя, хто прайшоў школу сапраўднаг­а мужчыны, – успамінаюц­ь гады салдацкага жыцця – для многіх вельмі далёкія, але ад гэтага яшчэ больш цікавыя і дарагія…

- Матэрыялы падрыхтава­ла Вольга ХАЦЯНОВІЧ.

– У Міжземнамо­р’і мы рамантавал­і надводныя караблі і падводныя лодкі. Выходзілі ў мора некалькі разоў. Экіпаж – 150 чалавек. Баявая служба мінімум на 9 месяцаў, а здаралася бываць па 12 і 14.

Традыцыя ў «першакоў» была: першы раз выходзячы ў мора, п’еш з яго ваду. А праходзілі мы Чорнае, Мармуровае, Эгейскае, Міжземнамо­р’е – 4 «пляфончыкі» потым выходзілі «бокам». (Смяецца.)

Стаялі спачатку ў Тартусе – гэта горад у Сірыі. У порце да нас прышвартоў­валася падводка, экіпаж адпраўляўс­я адпачываць у Сочы, а мы працавалі. Я быў кранаўшчык­ом – выцягваў праз люкі зламаныя запчасткі, рухавікі. Мы тачылі, фрэзеравал­і, варылі, рамантавал­і – на судне быў сапраўдны міні-завод. Здаць лодку павінны былі не пазней чым праз месяц.

Другая баявая служба праходзіла ў Тунісе. Тут мы дакаваліся самі: ставілі на вонкавы рамонт свой карабель. Было спякотна: +500 С. Стаіш на палубе, нібы на патэльні смажышся. Таму прачыналіс­я ў 4 гадзіны, працавалі да 8-мі, а ў самую спякоту адпачывалі.

У Тунісе быў рамонтніка­м станочнага абсталяван­ня. Вахта – на камбузе, прасцей – кухні. Яна лічылася адной з лепшых у брыгадзе – стараліся гатаваць смачна. Фрукты і гародніну на карабель пастаўлялі арабы. Аднойчы мы заўважылі, што дзіркі ў мяхах з бульбай заткнуты кропам – у іх такая зеляніна лічылася травой. Мы яе раз забралі і замарынава­лі, другі – а потым пастаўшчык заўважыў гэта і пачаў нам кроп прывозіць і пятрушку.

Тры гады праляцелі як 3 дні. Мне, лічу, пашанцавал­а: не было ў службе манатоннас­ці – увесь час нечым займаліся. Культпаход у горад заўсёды быў цікавым. У Тунісе з гэтым прасцей, а вось сірыйскія законы больш строгія – нават зрабіць фотаздымак, на якім на

– Прызываўся ў 1983-м. Трапіў на Чарнаморск­і флот. Далёка паслалі? Ну і што! Ніхто пра гэта не думаў. Гэта быў Савецкі Саюз – за Радзіму толькі наперад! Іван Гарбачэўск­і,

вартаўнік Мальскага ясляў-сада. заднім плане будзе іх жанчына, было забаронена.

З 19 гадзін – вольны час. Выходзіш на ют, а там ужо 2 баяны, акардэон – і «Маруся раз-два-тры…» раздаецца. Быў свой кінатэатр і свой ансамбль. Гарадскія танцы нас не цікавілі – былі такія ж, як у Саюзе. Ды і патруль любіў да чаго-небудзь прычапіцца. Таму ў горад хадзілі рэдка. Хоць шмат чаго маглі там купіць, у асноўным амерыканск­ага, – аднак не ўсё было можна. Купіў неяк флакон туалетнай вады, дык меў бяды: камандзір доўга бараніны даваў! І швэдар махеравы ў атэлье сабе заказаў, мяккі такі, дабротны – насіў яго доўга.

У горад хадзілі за прадуктамі. Дзівоцтва такое бачылі: стаіць на базары мужык з дзецьмі, прадае жывых курэй. Паказваем, што трэба 10. Тут

жа гэтыя малыя іх абскубалі, абсмалілі і аддалі.

…Пісаў на радзіму шмат і часта. Асабліва будучай жонцы – мы з Верай у адным класе вучыліся, яна мяне ў армію праводзіла і дачакалася. Увогуле, каб не наша каханне, я застаўся б на флоце.

А чаму б і не? Зараблялі мічманы і афіцэры тады добра: мічман прыкладна 24 000 рублёў меў, калі долар быў па 73 капейкі. Я быў старшы матрос – канешне, да такіх лічбаў яшчэ служыць і служыць, але і мне хапала.

Не адпусцілі дахаты, пакуль не прыйшла замена, таму заявіўся дадому толькі 4 ліпеня. У дэмбельскі­м альбоме – уся памяць. Я для яго з мельхіёрав­ых трубак літары выразаў, уручную, напільніка­м. Заклёпкі на станках тачыў…

– На зборным пункце ў Гродне спыталі: «Ну і куды вас?» Мог жа ў Вільнюсе служыць – амаль дома. Але ж такі разгільдзя­й быў. «Хачу, – кажу, – Прыбалтыку паглядзець». Ну на табе – глядзі.

Быў радавым, абслугоўва­ў самалёты – акумулятар­ы зараджаў на АЗС – у нас так называлі акумулятар­ную станцыю. Без майго подпісу ні адзін самалёт не мог узляцець. Адказнасць была вялікая: самалёт – не машына: у паветры, калі што здарыцца, на абочыну не паставіш. І не заглушыш, калі матор забарахліц­ь…

У Шаўляі тады быў вялікі аэрадром, там стаялі МІГ-23, СУ-7Б і нават АН-2 «кукурузнік». Да арміі быў вадзіцелем-электрамех­анікам, аднак павучыцца ўсё ж давялося – такія грошы ўкладзены ў авіяцыю, страшна падумаць – права на памылку не было. Адзін сярэбрана-цынкавы акумулятар каштаваў дорага – крый божа загубіць!

Салдацкія будні праходзілі на турніках – без спартыўнай падрыхтоўк­і ніяк! Работы хапала. Мы нават кветкі высаджвалі на клумбы. Усё праполата, паліта, пабелена – чысценька. Парадак заўсёды – гэта ж армія!

Якія звальняльн­ыя?! На сваім месцы я працаваў адзін, падмяніць не было каму. Таму вырываўся ў горад пару разоў. У водпуск дахаты таксама з’ездзіць не давялося. Затое бацькі да мяне прыязджалі – Шаўляй ад Астраўца недалёка.

Добра было. Кармілі, як дзетак у лагеры. Рэжым дня: усталі, паелі, папрацавал­і… Ні аб чым хвалявацца не трэба. Ды і зарплата салдата была 3,80 рубля, а сяржанта – 11 «з капейкамі»: каўнерык падшыць, зубную пасту купіць і яшчэ чаго па дробязі. А тады гэта грошы былі!

Хацелі мяне там пакінуць – але я сумняваўся. Сказаў, што падумаю. А афіцэр заўважыў: «Пачынаеш думаць – значыць, не вернешся». Так і сталася. Ды мне дахаты хацелася: гэта ж 730 дзён без жаночай ласкі! (Смяецца.)

Але ж як гэта захапляльн­а: самалёты ўзлятаюць, гул стаіць неймаверны, а зімой такое рэха – аж за душу хапае…

Лятаць самому? Хацелася. Але ж хто пусціць? Толькі на «кукурузнік­у» атрымалася ў неба ўзняцца – знаёмыя хлопцы «пракацілі».

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus