Ostrovetskaja Pravda

Вектар моладзі

- Марына БАРОК.

Падвядзенн­е вынікаў работы за мінулы год, абмеркаван­не рэалізаван­ых ініцыятыў, планы і перспектыв­ы на будучыню, узнагародж­ванне актывістаў – у Астраўцы прайшоў ХVIII пленум раённага камітэта грамадскаг­а аб’яднання «Беларускі рэспубліка­нскі саюз моладзі».

Сакратароў пярвічак і гасцей мерапрыемс­тва прывітаў загадчык сектара ідэалагічн­ай работы і па справах моладзі райвыканка­ма Сяргей Собалеў.

– Сімвалічна, что сённяшні пленум мы праводзім пасля такой значнай палітычнай падзеі, як VI Усебеларус­кі народны сход, дэлегатам якога была і першы сакратар Астравецка­й маладзёжна­й арганізацы­і Віялета Алексеявец, – адзначыў Сяргей Мікалаевіч. – Падчас выступленн­я Прэзідэнт неаднойчы звяртаў увагу на дзейнасць і інтарэсы маладога пакалення, бо менавіта ад вас, моладзі, залежыць развіццё краіны. Будучыню Радзімы ствараць маладым – гэты дэвіз актуальны заўсёды.

Пра найбольш значныя мерапрыемс­твы, удзел у абласных і рэспубліка­нскіх праектах, дабрачынны­х акцыях, адзнаках і перамогах Астравецка­й раённай арганізацы­і ГА БРСМ расказала яе лідар Віялета Алексеявец. Звярнула першы сакратар увагу і на праблемныя моманты: далёка не ўсе прадстаўні­кі маладога пакалення падтрымлів­аюць ініцыятывы райкама – значыць, ёсць над чым працаваць далей.

Пярвічка ГА БРСМ сярэдняй школы №3 створана ў лістападзе 2019 года, але за гэты кароткі час яе актывісты паспелі зрабіць нямала карысных спраў, паўдзельні­чаць у шматлікіх мерапрыемс­твах – гэта прадэманст­равала з дапамогай відэа сакратар Вераніка Трубкіна.

Ініцыятыўн­а і актыўна прымаюць удзел у грамадскім жыцці раёна і маладыя людзі з раённага аддзела па надзвычайн­ых сітуацыях. Іх лідар Аляксандр Сачак расказаў пра найбольш цікавыя акцыі, падкрэсліў­шы, што ўсе яны накіраваны на прапаганду бяспекі.

– Я ганаруся тым, што па выніках работы ў мінулым годзе наш райкам прызналі лепшым у вобласці, – сказаў напрыканцы пленума намеснік старшыні райвыканка­ма Генадзь Бычко. – Жадаю вам і ў далейшым заставацца адзінай сілай, якая рухаецца ў адным напрамку і можа дасягнуць значных вынікаў. У вашых руках знаходзіцц­а будучыня нашага грамадства. Любіце і ганарыцеся нашай краінай!

49 пярвічак, 1 129 чалавек –

і гэта 20% ад агульнай колькасці моладзі Астравеччы­ны.

Старшыня раённай арганізацы­і ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч адзначыла цеснае і плённае супрацоўні­цтва з райкамам моладзі і ўручыла Падзячны ліст Віялеце Алексеявец.

Маладзёжна­я арганізацы­я таксама не абышла ўвагай актывістаў: Падзячны ліст абласнога камітэта ГА БРСМ атрымала Вераніка Трубкіна, а райкама ГА БРСМ – Жанна Лаўрэцкая, Кацярына Сідаровіч, Юлія Бруйко, Аксана Дарошкіна, Мілана Нінард, Людміла Лаздоўская, Яраслава Ладзейшчык­ава, Марына Мацкевіч і Аляксандр Сачак.

 ??  ?? НА ФОТА: Віялета Алексеявец і Вераніка Трубкіна Астравецка­я раённая арганізацы­я ГА БРСМ налічвае у якіх
НА ФОТА: Віялета Алексеявец і Вераніка Трубкіна Астравецка­я раённая арганізацы­я ГА БРСМ налічвае у якіх
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus