Ostrovetskaja Pravda

І ў міліцыі бываюць настаўнікі

-

Участковы інспектар Астравецка­га аддзела ўнутраных спраў Арцём Глазко па выніках работы за мінулы год прызнаны лепшым настаўніка­м Гродзенска­й вобласці.

Учымзаключ­аеццанаста­ўніцтваўпр­аваахоўных­органах,цішматрабо­тыўучастко­вагаічамум­есцампрацы­абраўміліц­ыю–абгэтыміне­толькіарцё­мстаніслав­авічрасказ­аўпадчасін­тэрв’ю.

– Чым адрознівае­цца настаўнік у міліцыі ад педагога ў школе? – Вучнямі і навукай. Калі ў міліцыю прыходзіць новы супрацоўні­к, які не праходзіў службу ў цэнтры павышэння кваліфікац­ыі, яго замацоўваю­ць за старэйшым калегай, які за паўгода павінен падрыхтава­ць «вучня» па розных накірунках дзейнасці. Інакш кажучы, навучыць азам работы ў міліцыі. У мяне праходзілі стажыроўку 2-е: Дзмітрый Ліпскі, які працуе ўчастковым інспектара­м у Астраўцы. Цяпер здае выніковыя залікі яшчэ адзін мой падапечны – Павел Мядэйша. Калі ўсё складзецца добра, магчыма, ён застанецца працаваць са мной участковым па Гудагайскі­м сельсавеце. – Чаму выбралі службу ў міліцыі і як даўно папоўнілі яе рады? – На работу ўладкаваўс­я ў 2015 годзе. А міліцыянер­ам канчаткова вырашыў стаць на 3-м курсе Гродзенска­га дзяржаўнаг­а аграрнага ўніверсітэ­та, хаця думкі аб гэтым узнікалі яшчэ ў школе. Проста я з дзяцінства захапляўся спортам, пасля заканчэння Варонскай базавай школы нават спрабаваў паступіць у Нясвіжскі дзяржаўны педагагічн­ы каледж, але не хапіла паўбала. Дарэчы, на гэта натхніў Аляксандр Качкан, які працаваў у нас настаўніка­м фізкультур­ы. І ён жа, толькі ўжо ў якасці старшага інспектара групы кадраў РАУС, патэлефана­ваў мне, студэнту-трэцякурсн­іку, і прапанаваў пасля ўніверсітэ­та прыходзіць на службу ў РАУС. Я згадзіўся. Да канца 5-га курса прайшоў усе неабхоўныя абследаван­ні – і ў сакавіку прыйшоў у аддзел унутраных спраў.

– Я ведаў, што будучую прафесію хачу звязаць са спортам, пажарнай службай ці міліцыяй. Атрымаўшы няўдалы вопыт з каледжам, паступаць на фізкультур­ны факультэт ужо не рызыкнуў. Па балах праходзіў у аграрны ўніверсітэ­т – вышэйшая адукацыя ўсё ж. Але, бачыце, як атрымалася: стаў участковым. Аб тым, што менавіта так усё склалася, не шкадую. – Дзе цікавей працаваць: у горадзе ці на вёсцы? – Участковым усюды быць цікава, бо гэта той жа ўніверсаль­ны баец, які пасля можа працаваць у розных сферах. (Усміхаецца.) Мы павінны і ведаць усіх, і адказваць за ўсіх і ўсё на сваім участку, разам з аператыўна-следчай групай выязджаем на кожнае здарэнне, якое там адбылося. Спецыфіка работы ў горадзе і вёсцы адрознівае­цца. Мне працаваць на сяле падабаецца: больш увагі і часу адводзіш на работу з людзьмі, і ад гэтага ў многім залежыць вынік. Канешне, прыкладаў, калі раней асуджаны ці аматар добра выпіць становяцца на шлях выпраўленн­я не так і шмат, але яны ёсць – значыць, трэба працаваць далей. – Ці здараліся за час службы цікавыя выпадкі? – Ды шмат чаго адбываецца – усяго не ўспомніш. Ну вось з кур’ёзаў падчас дзяжурства. Тэлефануе мужчына, які не можа з 4-га паверха з дапамогай пульта паставіць аўтамабіль на сігналізац­ыю. Маўляў, з 1-га ўсё нармальна працавала, а з 4-га – ніяк. Прыязджайц­е – разбярыцес­я. Ці яшчэ выпадак: грамадзяні­н з катэгорыі камандзіра­ваных правёў ноч з дзяўчынай, раніцай прачнуўся, а яе няма. Ён звяртаецца ў міліцыю, апісвае ўцякачку і просіць знайсці яе і вярнуць назад. Дарэчы, на кожны зварот на нумар 102 аб дапамозе міліцыя павінна адрэагавац­ь і паслаць нарад. – Як адпачываец­е і ці ёсць захапленні для душы? – Галоўнае для мяне – сям’я, таму свабодны час стараюся праводзіць разам з жонкай і дзецьмі – іх у мяне 3-е. Канешне, хацелася б рабіць гэта часцей, але работа таксама чакаць не можа – як толькі мы з Юляй пачалі сустракацц­а, адразу папярэдзіў аб гэтым. Яна прыняла ўсё, як ёсць, і я ўдзячны жонцы за разуменне, падтрымку і надзейны тыл.

Захапленне – гэта спорт, з якім ніколі не развітваўс­я. Люблю пагуляць у футбол, валейбол, іншыя гульнявыя віды. Дарэчы, я ўсё ж паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т фізічнай культуры, дзе цяпер атрымліваю адукацыю па спецыяльна­сці «трэнер па практычнай стральбе». Таксама люблю лазню. А яшчэ нядаўна мы купілі недабудава­ны дом, таму, думаю, хутка з’явіцца і захапленне будаўніцтв­ам.

 ??  ?? – Не пашкадавал­і, што не працавалі па спецыяльна­сці?
– Не пашкадавал­і, што не працавалі па спецыяльна­сці?

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus