Ostrovetskaja Pravda

«Сувязныя» рэліквіі

- Аліна КАЛТАН, член савета музейнага пакоя.

Як у кроплі вады адбіваецца сонца, так і ў гісторыі старых рэчаў адбіваецца лёс краіны. Доказам таму паслужыла сустрэча юных гісторыкаў Варнянскаг­а НПК пад назвай «Сямейная рэліквія».

Вучні прадставіл­і свае сямейныя каштоўнасц­і, якім не менш за паўстагодд­зя. Дзеці расказалі, каму з родных належала рэч, як трапіла ў іх сям’ю, якую ролю выконвала і чаму стала рэліквіяй.

Ягор Карчэўскі расказаў пра свайго прадзядулю, які прапаў без вестак на вайне. На памяць аб ім засталіся 3 пісьмы з фронту ды прозвішча на помніку брацкай магілы ў Вароне. Анастасія Сямашка падзялілас­я гісторыяй ўзнагароды прапрадзед­а. Сярод іх – польскі Krzyż Walecznych

бабуль прынеслі Ірэна Заброцкая і Эльвіра Казлоўская. Вера нашых продкаў захавалася ў стогадовым

і такім жа па ўзросце намоленым які належыў родным мужа сям’і нашай настаўніцы Людмілы Аляксандра­ўны Гродзь. Памяць пра яе бацькоў захавала фаянсавая попельніца ў выглядзе курачкі, якую яны набылі ў 1957 годзе ў Маскве, калі вазілі на продаж сушаныя баравікі – так збіралі грошы на пабудову хаты.

Я расказала пра белую, звязаную прабабуляй з авечых тоненькіх нітак кручком, чорную, мануфактур­ную, купленую ў Польшчы яшчэ да Першай сусветнай вайны. Гэтыя хусціны выконвалі асобыя ролі ў жыцці жанчын. Белая служыла для вясёлых нагод, а чорная – для жалобы.

Убачылі мы і рэчы першай паловы 50-х гадоў ХХ стагоддзя – гэта падшклянні­кі, якімі карысталіс­я ў цягніку. Пра іх паведаміла Валерыя Дубіцкая. А настаўніца Наталля Пятроўна Чапукойць прывезла са сваёй радзімы – Гомельшчын­ы – бабуліну дзяружку. Мама Наталлі Пятроўны, вядомая паэтка Антаніна Рыбалка, прысвяціла ў памяць аб гэтай рэліквіі верш «Дзяружка».

– госця з царскіх часоў. На ёй – герб царскай Расіі, царская карона, надпіс – «дзве капейкі з пераносам». Гісторыю незвычайна­й рэліквіі расказала Вікторыя Юркойць.

Сямейныя рэліквіі – самыя дарагія і значныя рэчы, якія перадаюцца ў спадчыну. Дарагія – не значыць залатыя, але і золата мы таксама ўбачылі. Пра залаты пярсцёнак бабулі расказала Паліна Бабіч. Яго падарыла ёй бабуля, яшчэ не ведаючы, што ў іх сям’і народзіцца дзяўчынка. Яна рана пайшла з жыцця, але памяць аб ёй засталася.

…Рэчы – гэта сувязь пакаленняў, Памяць сям’і. Адзінства народа, цікавасць да сваей гісторыі праз такія сустрэчы праяўляецц­а ярка і душэўна. З нашым кіраўніком музейнага пакоя Людмілай Аляксандра­ўнай Гродзь мы чакаем новых сустрэч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus