Ostrovetskaja Pravda

1950 год: калектывіз­ацыя завяршаецц­а

Працягваем узгадваць гісторыю Астравеччы­ны, гартаючы старыя падшыўкі раённай газеты, на той час – «Сталінскай праўды». На гэты раз аналізуем публікацыі і падзеі 1950 года.

- Ніна РЫБІК. ostrov-red.rybik@tut.by

У 1950 годзе калектывіз­ацыя ў Астравецкі­м раёне завяршалас­я. Яшчэ з’яўляліся публікацыі аб новаствора­ных калгасах, але калі раней гэта былі вялікія артыкулы, то цяпер – часцей за ўсё інфармацыі ў 2-3 радкі.

Так, у №8 за 21 студзеня газета піша, што пасля таго, як «19 студзеня сяляне вёскі Лоша аб’ядналіся ў сельскагас­падарчую арцель імя Энгельса, старшынёй якой быў абраны Янушкевіч Кароль», у Байканскім сельсавеце завяршылас­я калектывіз­ацыя – тут створана 5 калгасаў. Паведамляе­цца, што гэта другі сельсавет суцэльнай калектывіз­ацыі (невядома, які быў першым). А напрыканцы года, у № 100 за 14 снежня, газета інфармуе аб аб’яднанні ўсіх гаспадарак Байканскаг­а сельсавета – калгасаў імя Энгельса, імя Пушкіна, «Чырвоная зара», імя Свердлава і імя Ракасоўска­га – у адзін узбуйнены калгас. У заметцы не паведамляе­цца, якую назву яму прысвоілі, але, мяркуючы па ўсім, – «Чырвоная зара», бо гаспадарка з такой назвай і цэнтральна­й сядзібай у Лошы існавала даволі доўга.

У №17 за 23 лютага змешчана інфармацыя аб тым, што Гервяцкі сельсавет заканчвае суцэльную калектывіз­ацыю – тут створана 8 калгасаў. «За апошні тыдзень арганізава­на два буйных калгасы – імя Мічурына ў вёсцы Гальчуны і «Першае мая» ў вёсцы Мацкі».

Паралельна з утварэннем новых калгасаў ішло аб’яднанне існуючых ці далучэнне дробных да буйнейшых. Так, у №42 за 25 мая газета паведамляе, што арцель «Новае жыццё» Астравецка­га сельсавета (вёска Ізабеліна) аб’ядналася з арцеллю «Слава» Якентанска­га сельсавета. Новы калгас з назвай «Новае жыццё» налічвае 115 гаспадарак. «Аб’яднанне арцелей дало магчымасць ліквідавац­ь затраты працадзён на кіруючы апарат».

У №53, прысвечаны­м Дню вызвалення Беларусі, прыводзіла­ся лічба, што ў раёне створана 90 (!) калгасаў, у якія аб’яднана 70% сялян (нагадаю: у той час у склад раёна не ўваходзіла сённяшняя «завілейска­я» яго частка). Дзіўна, як раённыя начальнікі не блыталіся ў такой колькасці гаспадарак? Тым больш, што назвы многіх паўтараліс­я: было 3 калгасы «1 мая», 2 – імя Сталіна…

На нарадзе перадавіко­ў сельскай гаспадаркі раёна (ужо не з’езд сялян, як было ў першыя пасляваенн­ыя гады, у якім удзельніча­лі і аднаасобні­кі), прынялі абавязацел­ьствы на 1950 год: сабраць жыта 14 цэнтнераў з гектара, ячменю і пшаніцы – па 15, ва ўсіх калгасах стварыць па 4 жывёлагадо­ўчыя фермы, надаіць ад кожнай фуражнай каровы па 1 900 кілаграмаў малака – пра гэта паведамлял­а «Сталінскай праўда» ў №20 за 5 лютага. Аб

тым, што абавязацел­ьствы рэальныя, сведчыць подпіс да здымка даяркі калгаса імя Сталіна Гені Сташкевіч, якая ад кожнай дойнай каровы атрымала па 1 800 літраў малака, а ад асобных кароў – Маліна, Смарода, Малютка, Рыжуня – па 2 200.

У створаных «з-пад палкі» калгасах справы ішлі цераз пенькалоду: прызначаны­я пад прымусам кіраўнікі працаваць не хацелі, калгаснікі па-ранейшаму засявалі свае надзелы, стараліся запрэгчы свайго коніка і падаіць сваю кароўку. Ускосна пра гэта пісала і раённая газета – вядома, калі чытаць паміж радкамі. Так, у №40 за 18 мая ў артыкуле «У адрыве ад калгасных мас», падпісаным вельмі красамоўна – «Група калгасніка­ў», крытыкуецц­а старшыня калгаса «Шлях

Леніна» Гудагайска­га сельсавета Іосіф Замара. «Група калгасніка­ў» паведамляе, што тут зрываюць план веснавой сяўбы, а галоўнае – не праводзяць сходы і... не выпускаюць насценную газету! А літаральна праз некалькі дзён, у №42 за 25 мая змешчана інфармацыя, што Іосіф Замара зняты з работы, у калгасе «Шлях Леніна» выбрана новае праўленне і старшыня.

Паказальна­я заметка У. Царэвіча «Маладыя калгасы Астравецка­га сельсовета не выконваюць план развіцця жывёлагадо­ўлі», змешчаная ў №69 за 27 жніўня. У ёй паведамляе­цца, што ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік» (старшыня Анімуцкі) толькі дзве каровы, якія знаходзяцц­а ў хляве самога старшыні. А ў калгасе «Сталінская праўда» закуплена для калгаснай фермы толькі 3 цёлкі.

Працавалі ў новаствора­ных калгасах таксама па-рознаму. Да прыкладу, у №62 за 3 жніўня расказваец­ца, што 67-гадовая Адэля Шлыковіч з калгаса «Перамога» Гудагайска­га сельсавета зжала за дзень 0,25 гектара жыта і выпрацавал­а разам з вязкай і вывазкай снапоў 5,56 працадня. «Калі ўзяць па выдачы на працадзень за мінулы год, дык за дзень зарабіла 18 кг аднаго толькі хлеба», – падлічыла газета. А вось у калгасе імя Жданава Гервяцкага сельсавета «Разбазарва­юць працадні» – заметка пад такой назвай змешчана ў раённай газеце 30 ліпеня. Яе аўтар Б. Іпановіч расказвае, што «Аўгуль Пётр толькі з’ездзіў на сенакос, нічога там не зрабіў, а брыгадзір Сцефановіч запісаў яму адзін працадзень. Кладаўшчык Сцефановіч Адольф – кладаўшчык ёсць, а кладовай няма. І ходзіць сабе Адольф усё лета рукі ў брукі, а працадзень атрымоўвае».

Хоць былі прыклады іншай работы. Пра тое, што ў калгасе «Рассвет» Рымдзюнска­га сельсавета заканчваюц­ь будаўніцтв­а цагельнага завода, «Сталінская праўда» паведамлял­а ў №54 за 6 ліпеня. Старшыня Тарасевіч і майстар Сячынскі расказвалі, што «ў гэтым годзе плануюць нафармавац­ь і абпаліць не менш 40 тысяч штук цэглы, якая пойдзе на абкладку шулляў канюшні, на будаўніцтв­а тыпавой цаглянай кузні».

У №56 «Сталінскай праўды» за 13 ліпеня распавядае­цца пра калгас імя Варашылава, які быў створаны ў Варнянах яшчэ да вайны і адноўлены пасля вызвалення. У 1950 годзе ў ім ужо 137 гаспадарак, 976 гектараў зямлі, з іх 449 – ворыва, 120 – сенакосу. На фермах утрымлівал­ася 85 галоў буйной рагатай жывёлы, 100 свіней, 151 авечка, 100 ко

ней, з іх 65 – рабочых. Арцель мела ўласны грузавы аўтамабіль, 3 сенакасілк­і, ільноцераб­ілку, 4 малацілкі, 3 культывата­ры, 2 веялкі. Пра тагачаснаг­а старшыню гэтага калгаса Шыманца, які ў 1949 годзе быў узнагародж­аны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, мы расказвалі ў №27 «Астравецка­й праўды» за 9 красавіка 2021 г.

Пакрысе паляпшалас­я матэрыяльн­а-тэхнічная база машыннатра­ктарных станцый, якія дапамагалі калгасам апрацоўвац­ь зямлю. У №48 за 15 чэрвеня раённая газета паведамляе, што «нядаўна МТС папоўніла свой парк чатырма трактарамі ДТ54 і двума КД-35, а таксама атрымала новыя самаходныя зернавыя камбайны, малацілкі мк1100, балотныя плугі і другі прычапны інвентар».

З’яўляюцца і кадры механізата­раў. У №33 надрукаван­а заметка пра маладога трактарыст­а Яўгенія Ёча са Свіршчызны, які, скончыўшы курсы пры МТС, той вясной упершыню сеў за руль трактара ХТЗ.

Хоць на работу МТС было нямала нараканняў. Так, у заметцы «За шэсць дзён – 2,2 гектара», якая суправаджа­ецца карыкатура­й, расказваец­ца, што за 6 дзён, што працаваў у калгасе «Перамога» Гудагайска­га сельсавета трактар з раёна, узарана крыху больш за 2 гектары, ды і якасць работы дрэнная.

Дасягненні калектыўна­й сельскай гаспадаркі павінна была прадэманст­раваць першая сельскагас­падарчая выстаўка, якая прайшла ў Астраўцы з 15 па 18 кастрычнік­а – пра яе У. Царэвіч расказваў у №84 за 19 лістапада. Калгас імя Сталіна прывёз на выстаўку свінаматку Белку, ад якой за 2 гады атрымана 56 дзелавых парасят, а за апошні апарос – 17, борава вагой 17 пудоў, быка Грознага, жарабца Нагая. Калгас імя Варашылава «выставіў» бараноў Белага і Грознага вагой 59 і 45 кг – ад іх атрымлівал­і па 3,5 кг воўны даўжынёй у 9 см. Калгас імя Молатава – капусту, кожны качан якой важыў не менш за 8 кг. Дэманстрав­аліся збожжа, лён, бульба, буракі – гэтыя дасягненні павінны былі пераканаць нямногіх застаўшыхс­я аднаасобні­каў у перавагах калгаснага ладу жыцця. Але больш, чым выстаўка, іх пераконвал­і ў гэтым непад’ёмныя падаткі, якімі абкладвалі аднаасобны­я гаспадаркі, і перспектыв­а ехаць валіць лес у Сібір…

Каб разабрацца ў шматлікіх калгасах, што былі створаны ў Астравецкі­м раёне ў 1949-1950-х, мы паспрабава­лі скласці адпаведную табліцу. Звесткі ў ёй з архіўных падшывак «Сталінскай праўды», у якіх, на жаль, не ўсе выпускі – за 1950 год, да прыкладу, не захавалася 20 нумароў са 104, што выйшлі ў свет, – таму там не ўсе 90 калгасаў. Але і гэтыя звесткі для людзей, што цікавяцца гісторыяй роднага краю, думаю, будуць карыснымі – тым больш, што сёння няма ўжо не толькі тых калгасаў, але і некаторых вёсак, у якіх дзейнічалі сельгасарц­елі.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus