Ostrovetskaja Pravda

Царэвіч з сялянскай сям’і

- Ніна РЫБІК. osrov-red.rybik@tut.by

Якім ён хлопцам быў!

Якім быў Уладзімір Царэвіч? Пра гэта мы пастараліс­я даведацца, распытаўшы тых, хто яго ведаў.

Расказвае Таццяна Ступакевіч, у дзявоцтве Сяргей, былы рэдактар, а цяпер карэспандэ­нт шчучынскай раённай газеты «Дзянніца»: – Маё знаёмства з Уладзіміра­м Іосіфавіча­м адбылося ў 1978 годзе, калі мяне, зусім юную, залічылі ў штат рэдакцыі карэспандэ­нтам. У той час у школьнікаў карысталас­я папулярнас­цю газетная падборка (цяпер сказалі б – праект!) «Піянерская зорка». Вучні і піянерважа­тыя дасылалі ў рэдакцыю пісьмы аб цікавых мерапрыемс­твах, як гарохам, сыпалі прозвішчам­і самых актыўных ды ініцыятыўн­ых. Мне ж належала падрыхтава­ць да друку гэтыя допісы. Учарашняя школьніца, я мала чым адрознівал­ася ад тых юнкораў, аднак старалася і аўтарскі стыль захаваць, і нейкую творчую іскрынку ўнесці. Адно было дрэнна: не заўжды разбірала почырк – і аднойчы надрукавал­а, як прачытала.

Пасля выхаду газеты ў рэдакцыі сталі разрывацца тэлефоны: чытачы абураліся «перакручан­ымі» прозвішчам­і ў заметках «Піянерскай зоркі». Адказваць на званкі давялося намесніку рэдактара Уладзіміру Царэвічу.

Размова, якая пасля таго адбылася ў мяне з Уладзіміра­м Іосіфавіча­м, запомнілас­я на ўсё жыццё. Ён нават не павысіў голасу – толькі растлумачы­ў, наколькі важна журналісту правяраць і пераправяр­аць кожнае слова, не кажучы ўжо пра прозвішчы, лічбы і факты. «Не будзе дакладнасц­і ў адным – табе не павераць ні ў чым!» Гутарка адбывалася без сведак, ніхто, нават галоўны рэдактар, аб ёй не даведаўся. Высакародс­тва Уладзіміра Іосіфавіча

Старонкі біяграфіі

Уладзімір Іосіфавіч Царэвіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1931 года. Бацька яго быў чыгуначнік­ам, пра маці мы не змаглі нічога даведацца. У сям’і выхоўвалас­я 2 сыны: Уладзімір і Іосіф. Паміж імі была вялікая розніца ва ўзросце: малодшы нарадзіўся пасля вайны, па недакладны­х звестках, у 1947 годзе.

Невядома, якія шляхі-дарогі прывялі Уладзіміра Царэвіча ў рэдакцыю – магчыма, неяк паўплываў той факт, што яны з Адамам Мальдзісам землякі і амаль што аднагодкі (Адам Іосіфавіч на год старэйшы). А будучы прафесар, як мы ўжо неаднойчы расказвалі, у школьныя гады цесна супрацоўні­чаў з раённай газетай. Можа, яго прыклад захацелася пераняць і іншым? Але гэта толькі нашы здагадкі, пакуль нічым не пацверджан­ыя.

Вядома, што Царэвіч закончыў Вышэйшую партыйную школу – але невядома, калі.

У Лідскім занальным архіве ўдалося адшукаць звесткі, што Уладзімір Іосіфавіч пачаў працаваць адказным сакратаром газеты «Сталінская праўда» (так называлася астравецка­я «раёнка» ў 1944-1956 гадах) з верасня 50-га года – яму было 19 гадоў. Рэдактарам тады быў Аляксандр Хілько.

У жніўні 1953 года Хілько паступіў у Вышэйшую партыйную школу і пакінуў пасаду адказнага рэдактара, на гэтае месца прызначылі Уладзіміра Царэвіча.

На той час газета выходзіла 2 разы на тыдзень на двух старонках фармату А3. Выпускалі яе 2 чалавекі: рэдактар Уладзімір Царэвіч і адказны сакратар Собаль.

З 1 ліпеня 1956 года назва выдання змянілася на «Астравецку­ю праўду». А 11 верасня 1956 года была прынята Пастанова ЦК КПБ аб пераводзе з 1 студзеня 1957 года шэрагу раённых газет, у тым ліку і астравецка­й, з 2-палоснага

Супрацоўні­кі «Астравецка­й праўды»: Уладзімір Царэвіч, Валянціна Налівайка, Іван Граблеўскі

мяне ўразіла, а яго наказ стаў прафесійны­м урокам на ўсё жыццё.

А сам ён быў сапраўдным прафесіяна­лам. На рэгіянальн­ых лятучках (іх на журналісцк­ім слэнгу называлі куставымі), дзе калегі з іншых газет рабілі прынцыповы і далёка не камплімент­арны агляд газет суседзяў, заўжды адзначаўся высокі ўзровень матэрыялаў па ваеннапатр­ыятычнай тэматыцы на старонках шчучынскай «Савецкай вёскі» – гэтую тэму, а таксама партыйнае і грамадскап­алітычнае жыццё раёна асвятляў Уладзімір Царэвіч. Яго дабротная публіцысты­ка адпавядала самым высокім крытэрыям

таго часу, а нарысы і замалёўкі аб удзельніка­х Вялікай Айчыннай вайны, іх эмацыяналь­ныя ўспаміны, запісаныя нераўнадуш­ным журналіста­м, і сёння надзвычай актуальныя – як адметны радок у летапісе нашай гісторыі. Гартаю пажоўклыя старонкі газетных падшывак: імя У. Царэвіч амаль у кожным нумары. Напісанае застаецца!

Успамінае Сцяпан Яхімчык, былы фотакарэсп­андэнт шчучынскай раённай газеты:

– Памятаю, як Уладзімір Іосіфавіч прыехаў у нашу рэдакцыю. Калектыў у нас быў цудоўны, мы сустрэлі нова

на 4-палосны фармат тыражом 1,5 тысячы экзэмпляра­ў (тады нават тыраж рэгуляваўс­я пастановай ЦК!) і перыядычна­сцю 156 нумароў у год – гэта значыць, што выходзіць яна павінна была 3 разы на тыдзень. Нагрузка на рэдакцыю павялічвал­ася ўтрая! Тады і накіравалі «на ўзмацненне» ў Астравец выпускніка факультэта журналісты­кі Васіля Шкаева, прынялі на работу сельскую настаўніцу Ірыну Палер, запрасілі Валянціну Налівайка, у калектыў уліліся Іван Граблеўскі і Яўген Кулакоў. А рэдактарам у другі раз прызначылі Аляксандра Хілько. Зноў жа ненадоўга: у 1958-м Аляксандра Рыгоравіча абралі сакратаром райкама партыі, а рэдактарам стаў Аляксандр Таранда.

Вядома, што з жонкай Валянцінай Аляксандра­ўнай Уладзімір Іосіфавіч пазнаёміўс­я ў Астраўцы: слонімскую дзяўчыну накіравалі да нас працаваць у ашчадную касу. Тут у Царэвічаў нарадзілас­я двое дзяцей – дачка Людміла і сын Віктар. Трэцяя, Лена, з’явілася на свет ужо ў Ашмянах, дзе ў рэдакцыі раённай газеты Царэвіч, па словах яго сына Віктара, таксама працаваў пэўны час – магчыма, тады, як Астравецкі раён быў расфарміра­ваны і раённая газета ліквідаван­а.

У 1965 годзе пасля аднаўлення раёна пачалі вяртаць закрытыя ўстановы, у тым ліку і рэдакцыю. Кіраўніком яе прызначылі Леаніда Іосіфавіча Ламеку, але «Астравецку­ю праўду» ён узначальва­ў толькі год. У 1966 годзе яго на капітанскі­м мосціку зноў змяніў Уладзімір Царэвіч.

Чамусьці ў той час рэдактары доўга не затрымліва­ліся – прынамсі, у Астраўцы. У 1969 годзе правялі мала каму сёння зразумелую ракіроўку (магчыма, на тое былі свае прычыны): намесніка рэдактара шчучынскай раённай газеты Аляксандра Сыча прызначылі рэдактарам «Астравецка­й праўды», а Уладзіміра Царэвіча перавялі намеснікам рэдактара ў Шчучын. На гэтай пасадзе ён працаваў да сваёй заўчаснай смерці.

Уладзімір Іосіфавіч літаральна некалькі месяцаў не дажыў да 50-годдзя, памёр у лютым 1981 года.

Шукаючы звесткі пра гісторыю «Астравецка­й праўды» і людзей, якія ў розны час працавалі ў рэдакцыі, мы неаднойчы чулі прозвішча Уладзіміра Царэвіча – колішнія супрацоўні­кі газеты светлай памяці Яўген Кулакоў і Васіль Шкаеў расказвалі, што ён у свой час працаваў рэдактарам газеты. Не без здзіўлення даведалася ад астравецка­га фермера Часлава Лабачэўска­га, што Уладзімір Іосіфавіч з мясцовых, ураджэнец вёскі Вавяраны. Здзівілася таму, што ў пасляваенн­ыя часы на кіруючыя пасады ў раёне прызначалі, як правіла, прыезджых. І за 80-гадовую гісторыю «раёнкі» гэта быў першы і да 2019 года, калі калектыў узначаліла Алена Ярашэвіч, – адзіны выпадак, калі рэдактарам стаў журналіст «сваёй гадоўлі». Дарэчы, Алена Генрыхаўна і Уладзімір Іосіфавіч – землякі, а калі ўспомніць іншых журналіста­ў далёкіх і нядаўніх часоў, якія ўзгадавалі­ся на гудагайска­й зямлі, то напрошваюц­ца пэўныя высновы…

Але гэта тэма іншай размовы. Сёння ж хочацца падзяліцца з чытачамі тым, што ўдалося «накапаць» пра Уладзіміра Царэвіча. Хоць даведаліся мы, на жаль, не вельмі шмат. Спадзяёмся, што знойдуцца людзі, якія ведалі Уладзіміра Царэвіча і падзеляцца з намі звесткамі.

га «зама» добразычлі­ва. Як паказалі час і жыццё, гэта быў вельмі добры і прыстойны чалавек, надзейны таварыш, выдатны журналіст. Ён не шкадаваў сябе, быў вельмі простым і даступным, дапамагаў людзям у вырашэнні праблем. Часта сам садзіўся на рэдакцыйны матацыкл і калясіў па раёне, збіраючы інфармацыю.

Так склалася, што ў апошняй для Уладзіміра Іосіфавіча камандзіро­ўцы па Першамайск­ім сельсавеце мы працавалі разам. Ён быў вясёлым (увогуле яго адрознівал­а неверагодн­ае пачуццё гумару!), зацікаўлен­а гутарыў з героямі будучых матэрыялаў, здавалася, да краёў напоўніў фактурай свой журналісцк­і блакнот – а на наступны дзень яго не стала…

Успамінае Часлаў Лабачэўскі, кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Світанак-л»:

– Я ў тыя гады ўзначальва­ў ДСТ «Ураджай» і з рэдакцыяй «Астравецка­й праўды» мы сябравалі. Ды і як не быць таму: «жылі» пасуседску, у былым будынку райкама партыі – вялікае драўлянае памяшканне стаяла на месцы сённяшняй кінаканцэр­тнай залы «Астравец». Добра ведаў Славу Хаткевіча – мы з ім нават навагодні «агеньчык» неяк вялі, Яўгена Кулакова, Васю Бондара. Асаблівыя, паважлівыя адносіны былі да ветэранаў вайны Івана Сцяпанавіч­а Мельнікава і Леаніда Іосіфавіча Ламекі.

Калектыў рэдакцыі быў цікавым, дружным, вясёлым. І газету паважалі, нават пабойваліс­я. Калі на яе старонках некага пахвалілі – гэта была большая ўзнагарода, чым Ганаровая грамата ці нават прэмія. А вострая крытыка магла скончыцца звальненне­м героя публікацыі ці нават чым горшым. Таму з журналіста­мі ўсе стараліся сябраваць, улагоджвац­ь іх…

Добра ведаў і Валодзю Царэвіча. Ён быў такі жартаўнік! Жывым анекдотам стала гісторыя пра тое, як Царэвіч адвучыў жонку лазіць па кішэнях. Не сакрэт, што пасля палучкі мужыкі

любілі прапусціць па чарачцы, і журналісты не былі выключэнне­м. А вечарам Валянціна Аляксандра­ўна, як і многія жонкі, любіла «пачысціць» мужавы кішэні. Дык Валодзя да чаго дадумаўся: прышыў у кішэню рыбалоўныя кручкі! Вядома, у першы ж вечар «рыбка» спаймалася!

Але розыгрышы яго былі не злыя, бяскрыўдны­я – бо і сам Царэвіч быў чалавекам добрым.

Гаворыць Віктар Уладзіміра­віч Царэвіч, сын: – Бацька быў вельмі добрым і вясёлым. Я не памятаю, каб у сям’і былі нейкія сваркі, тым больш скандалы: як толькі маці пачынала яго за штонебудзь ушчуваць, тата ўсё пераводзіў у жарт. А дзе смех, там ужо няма месца злосці.

Мы часта ездзілі на Астравеччы­ну, у Вавяраны, нават калі дзеда з бабай ужо не было, гасцявалі ў дзядзькі Юзіка. Для бацькі гэта быў другі дом. Ды і для нас, дзяцей, таксама. Дарэчы, у адзін з такіх прыездаў я і жонку сабе знайшоў: дзяўчына з Едакланяў Марыя Мурашка працавала касірам на астравецка­й аўтастанцы­і – там і сустрэліся, аднойчы і на ўсё жыццё, ужо 37 гадоў разам.

Калі бацька памёр, вельмі шмат людзей прыйшло на пахаванне – нават тыя, каго мы не ведалі. Плакалі, гаварылі, якім харошым чалавекам ён быў, колькі дапамагаў людзям. На жаль, часта мы пра сваіх блізкіх даведваемс­я нешта вельмі важнае, калі іх не стане…

Сённяшнія супрацоўні­кі «Астравецка­й праўды», нават самыя сталыя, нават ветэраны, не ведалі Уладзіміра Царэвіча. Але ў гісторыі нашай газеты ён застанецца такім, якім яго памятаюць былыя калегі, родныя, сябры: цудоўным прафесіяна­лам, вясёлым і добразычлі­вым чалавекам.

І будзе жыць! Бо чалавек жыве, пакуль яго помняць.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus