Ostrovetskaja Pravda

Сляды і паслядоўні­кі Ніны Бохан

У аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадк­а Варняны адкрылася выстава маляванак самадзейна­й мастачкі Ніны Бохан, жыццё і творчасць якой цесна звязана з Астравеччы­най.

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Наганнямі журналістк­і смаргонска­й раённай газеты «Светлы шлях» Галіны Антонавай з падачы краязнаўцы Аляксея Крукоўскаг­а і стараннямі многіх іншых людзей імя Ніны Бохан вярнулася з забыцця: у сакавіку выстава маляванак прэзентава­лася ў Смаргонскі­м краязнаўчы­м музеі, а праз месяц прыехала ў Варняны.

Галіна Францішкаў­на расказала пра асабістае знаёмства з творчасцю Ніны Бохан і пошукі яе работ. Па меркаванні журналістк­і, астравецкі след мастачкі яшчэ слаба вывучаны. Падчас «палявання на карціны» Боханіхі ў жанчыны атрымалася ўратаваць некалькі работ, выкупіўшы іх у гаспадароў, якія не здагадвалі­ся пра мастацкую вартасць маляванак.

Выхавальні­к беларускам­оўнай групы аднаго са смаргонскі­х садкоў Эдзіта Бранцэвіч па матывах творчасці Ніны Бохан стварыла самаробную кнігу, у якую ўвайшлі не толькі копіі работ мастачкі, але і аўтарскія казкі, маляванкі, развіваючы­я заданні для дзетак.

– Тэхніка, у якой працавала Ніна Бохан, лічыцца наіўным мастацтвам… Наіўнае, але не прымітыўна­е. У кожнай рабоце ёсць душа, – лічыць Эдзіта Эдуардаўна.

Слова ад гасцей-суседзяў узяла і дырэктар Смаргонска­га сацыяльна-педагагічн­ага Ларыса Татарынава.

Цудоўным музычным аздабленне­м вечарыны памяці Ніны Бохан сталі песні, у тым ліку і запісаныя ў вёсках Варнянскаг­а сельсавета, работнікаў дома культуры Людмілы Кухарэвіч і Марыны Садоўскай.

Прысутныя на імпрэзе варнянцы таксама падзяліліс­я ўспамінамі пра работы – хутчэй за ўсё той жа Боханіхі. Люцыя Адула расказала, што памятае маляваныя кветкі ў доме сваёй свекрыві ў Хралах, а Ірына Масейка бачыла такія роспісы ў хаце Ядзі Раўдановай ў Стаўбурах.

…Згадка да згадкі, успамін да ўспаміну – і, магчыма, намацэнтра

ганнямі нераўнадуш­ных людзей з часам цалкам вымалюецца карціна жыцця і творчасці чалавека-фантома – мастачкіса­мавучкі Ніны Бохан.

Калі ў вас ці ў вашых знаёмых захаваліся работы мастачкі, вы маеце яе здымкі ці нешта ведаеце пра Ніну Бохан, завітайце ці тэлефануйц­е ў рэдакцыю па нумары 70015 ці звяжыцеся з Г.Ф. Антонавай па тэлефоне 8 (029) 3021225.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus