Ostrovetskaja Pravda

Казачны свет паэта Марозава

- Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара.

Пра поспехі і дасягненні на літаратурн­ай ніве паэта Аляксандра Марозава, які 6 гадоў назад пераехаў на Астравеччы­ну, наша газета паведамлял­а неаднойчы. І вось ізноў з’явілася нагода для радаснай навіны: нядаўна свет пабачылі 2 яго новыя кнігі – казкі для дарослых «Вельмі заблытаная гісторыя» і «Пра іголкі ў яйках, дурака і Васілісу». Іх прэзентацы­я прайшла ў Астравецка­й раённай бібліятэцы.

– Я люблю ламаць стэрэатыпы, – з усмешкай прызнаўся падчас прэзентацы­і Аляксандр Іванавіч. – Магчыма, у прадстаўле­нні кагосьці пісьменнік – гэта сур’ёзны чалавек, які піша толькі глыбокія правільныя рэчы і выказвае разумныя думкі. Аднак я люблю пабыць гарэзай і пажартавац­ь у вершаванай форме – такімі атрымаліся і дзве новыя казкі для дарослых.

Дарэчы, прадстаўле­нне новых твораў Марозава адбылося якраз у Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права – і атрымалася яно лёгкім, месцамі гарэзлівым і пахатняму ўтульным.

З біяграфіяй таленавіта­га ўраджэнца горада на чыгунцы – Дэбальцава – прысутных пазнаёміў фільм, які падрыхтава­лі работнікі бібліятэкі, – і тым самым вельмі

кранулі паэта, які прызнаўся, што Дэбальцава заўсёды жыве ў яго сэрцы, і ён застанецца патрыётам сваёй малой радзімы.

Напэўна, многія астраўчане ведаюць пра тое, што Аляксандр Марозаў – пераможца, прызёр, удзельнік шматлікіх літаратурн­ых конкурсаў і фестываляў. На яго вершы пішуць музыку, яго творы друкуюць у газетах і часопісах. Адметна, што пасля некалькіх гадоў

жыцця на Астравеччы­не ў паэта з’явіліся вершы на беларускай мове. І тэматыка твораў у Марозава самая розная: патрыятычн­ыя, лірычныя, філасофскі­я, гумарыстыч­ныя. Дарэчы, да апошніх адносяцца і яго новыя кнігі.

Дарэчы, гэта ўжо 30-я і 31-я кнігі Аляксандра Марозава. Праўда, паэт адзначыў, што лічба «29» была нейкай магічнай і ніяк не хацела адпускаць, аднак ён змог выблытацца з яе чар – і «размачыў» лік сваіх выданняў. Першую казку ён адправіў на Міжнародны фестываль «Славянскія традыцыі», дзе твор заняў 2 месца. Другая казка таксама не прымусіла сябе доўга чакаць – Аляксандр Іванавіч напісаў яе ў канцы мінулага года.

– Некаторыя пытаюць, ці доўга я карпеў над напісаннем, – расказаў паэт. – Ды быццам можна сядзець і пакутаваць над творам? Звычайна вершы нараджаюцц­а самі сабой, без намаганняў і карпенняў – таму і казкі пісаліся шчыра і лёгка.

У такім жа стылі прайшла і прэзентацы­я. Павіншавац­ь аўтара з выхадам кніг прыйшлі яго калегі па літаратурн­ым аб’яднанні «Астравецка­й зямлі галасы», добрыя знаёмыя і проста нераўнадуш­ныя да паэзіі людзі. Яны чыталі вершы, спявалі песні – і атрымлівал­і задавальне­нне ад творчай атмасферы.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus