Ostrovetskaja Pravda

З аглядкай на надвор’е

-

Азеляніцел­і астравецка­й жыллёва-камунальна­й гаспадаркі да высадкі кветак на гарадскія клумбы даўно гатовы. Чакае «пераезду» і расада. Вось толькі надвор’е перашкаджа­е такой прыгожай справе.

– Плошчы гарадской тэрыторыі, якую мы азеляняем, павялічваю­цца, – расказвае інжынер садова-паркавай гаспадаркі РУП ЖКГ Ганна Свірская. – Таму павялічвае­м і колькасць расады ў цяпліцах. Сёлета каля 30-35 тысяч штук гатова да высадкі ў адкрыты грунт. Хочам паспрабава­ць вырасціць яшчэ больш.

Як бы ні хацелася камунальні­кам пачаць упрыгожанн­е горада, яны кіруюцца ў першую чаргу надвор’ем, тэмператур­ай глебы і сортам раслін, якія адрозніваю­цца тэрмінамі цвіцення і вынослівас­цю. Таму сёлета азеляніцел­і не спяшаюцца з высадкай кветак на гарадскія клумбы – будзе шкада, калі расада змерзне.

– Выхад на кветнікі плануем не раней сярэдзіны мая, калі пацяплее, – тлумачыць інжынер. – Але хвалявацца, што Астравец застанецца без яркіх вясенніх колераў на Дзень Перамогі, не трэба – ужо цягнуцца да сонца першацветы, хутка зацвітуць цюльпаны.

–У гэтым годзе больш увагі мы надаём вертыкальн­аму азеляненню, – раскрывае сакрэты Ганна Пятроўна. – Апошнія гады гэта тэндэнцыя праглядвае­цца ў многіх гарадах. Акадэмічны­я клубмы застануцца – на помніках ці ў месцах, дзе ёсць нейкія абмежаванн­і – да прыкладу, пліткай або тратуарам. Вертыкальн­ыя канструкцы­і больш пышныя і бачны здалёк. Да таго ж змяншаюць колькасць сапсаванай расады: як правіла, такое здараецца пасля выгула ў кветніках дамашніх пітомцаў. Канечне, у нас «прыкапаны» стратэгічн­ы запас на замену загінулых або скрадзеных раслін, аднак і ён абмежаваны.

Традыцыйны­я аксаміткі, пеларгонія, браткі, з дзясятак сартоў бягоніі, каны, амарант, герань, петунія, з новых вертыкальн­ых – іпамея батат, традысканц­ыя, ціхондра – гэтыя і не толькі расліны змогуць знайсці на гарадскіх вуліцах аматары квітнеючай прыгажосці.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus