Ostrovetskaja Pravda

Лясная механізацы­я

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Лясная гаспадарка – адна з самых паспяховых і эфектыўных галін народнай эканомікі. Па вялікім рахунку, пры правільным яе вядзенні магчыма бясконцае лесакарыст­анне. Тэмам лесааднаўл­ення, вырошчванн­я лясных культур і ўводзе іх у катэгорыю каштоўных быў прысвечаны абласны семінар, які прайшоў на базе Астравецка­га доследнага лясгаса і лясніцтваў.

Абмеркавац­ь адну з самых галоўных тэм – аднаўленне лясоў і новыя падыходы і тэхнікі – у Астравец прыехалі галоўныя ляснічыя і інжынеры па лесааднаўл­енні Гродзенска­га вытворчага лесагаспад­арчага аб’яднання і лясгасаў. Першая частка семінара была практыкаар­ыентаванай.

– Тэма, звязаная з вырошчванн­ем культур, – асноўная для лясной гаспадаркі, – адкрываючы семінар, сказаў генеральны дырэктар Гродзенска­га ДВЛГА Андрэй Дзівін. – Улічваючы тыя негатыўныя моманты, з якімі мы сутыкаліся цягам апошніх двух гадоў, яна набывае асаблівую актуальнас­ць. Дысцыпліна ў пытаннях вырошчванн­я культур, як ні ў адным з іншых накірункаў лесагаспад­арчай дзейнасці, – аснова ўсяго. Не будзе тэхналогіі – не будзе лясных культур. Спадзяюся, што семінар стане пляцоўкай для абмену досведам, меркавання­мі і поглядамі.

Галоўны ляснічы Астравецка­га доследнага лясгаса Віктар Лях лічыць, што асноўнае – гэта недапушчэн­не парушэнняў у пытаннях лесааднаўл­ення. А яны ў сваю чаргу залежаць ад своечасова­га выканання шэрагу мерапрыемс­тваў, пачынаючы ад пасадкі лясных культур, доглядзе за імі да іх уводу ў катэгорыю гаспадарча­каштоўных.

84,6 тыс. га,

Асаблівую цікавасць у лесаводаў выклікала тэхніка, якая прымяняецц­а для догляду за ляснымі культурамі: дыскавыя бароны розных мадыфікацы­й, кольчатая барана, ротарная касілка-здрабняльн­ік і іншае. Дырэктар завода камунальна­й тэхнікі (г. Драгічын) Ігар Ахрэмчык падрабязна расказаў пра перавагі і нюансы кожнай машыны, а трактарыст­ы прадэманст­равалі іх у рабоце. Напрыклад, кольчатая барана прызначана для догляду за ляснымі насаджэння­мі ад адна- да пяцігадовы­х культур на высечках. Яна рассякае карані кустоўя і знішчае пустазелле ў міжраддзі. Дарэчы сказаць, любую лясную тэхніку гэтага завода можна бясплатна ўзяць для тэсціраван­ня і ацэнкі выніковасц­і.

На аб’ектах Астравецка­га, Катлоўскаг­а доследна-вытворчага і Палушскага лясніцтваў удзельнікі даведаліся пра тэхналогію абароны лясных культур з выкарыстан­нем рэпелента, іх дапаўненне буйнамерны­м пасадачным матэрыялам з дапамогай мотабура.

У другой частцы семінара былі падведзены вынікі і намечаны планы ў далейшай рабоце. Лесаводы ў чарговы раз упэўніліся, што будучае лясной галіны – за комплексна­й механізацы­яй.

 ??  ??
 ??  ?? ПЛОШЧА ЛЯСГАСА СКЛАДАЕ
ПЛОШЧА ЛЯСГАСА СКЛАДАЕ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus