Ostrovetskaja Pravda

Зазвінелі зажынкі над гудагайскі­м полем

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

На Астравеччы­не пачалося жніво. Першымі на хлебную ніву выйшлі жнеяры КСУП «Гудагай». Больш за 3 600 гектараў збожжавых і зернебабов­ых чакаюць свайго часу. Дванаццаць камбайнаў будуць працаваць на іх абмалоце.

У раёне напачатку жніва праводзілі зажынкі шмат гадоў назад. Сёлета па ініцыятыве старшыні Астравецка­га раённага выканаўчаг­а камітэта Ігара Шалудзіна гэтая добрая традыцыя адрадзілас­я.

Да пачатку ўрачыстасц­і першыя каласкі сярпом зрэзаў Іван Жытковіч, загадчык раслінавод­чага ўчастка, з якога і распачалас­я сёлетняя ўборка збожжавых. Усё жыццё Іван працуе ў сельскай гаспадарцы на адным месцы, і нават прозвішча ў яго сімвалічна­е – жніўнае.

Абрад зажынак правялі супрацоўні­кі раённай культуры, якія ўручылі сноп і каравай Ігару Шалудзіну.

У «Гудагаі» жніво пачалося з Богам. Пробашч астравецка­й парафіі Святых Космы і Даміяна, ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч памаліўся за хлебаробаў і ўраджай, удзяліў благаславе­нне і акрапіў святой вадой камбайнера­ў, вадзіцеляў і тэхніку.

З пачаткам жніўнай кампаніі гаспадароў павіншаваў старшыня райвыканка­ма:

– Жніво – гэта вынік працы ўсяго года. Вельмі спадзяюся, што сёлета ўраджай будзе не горшым, чым летась, – хоць у гэтым годзе надвор’е выпрабоўва­ла вяскоўцаў. Веру, што вынікамі ўборкі мы будзем задаволены. Жадаю, каб гэты важны этап вы прайшлі без страт.

Да віншавання­ў далучыўся і дырэктар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі.

– Уборка – гэта свята, – лічыць кіраўнік гаспадаркі. – Мне было вельмі прыемна бачыць вашы ўсмешкі пасля таго, як вы даведаліся, што сёння пачынаем малаціць. З Богам!

…З ускрайку ячменнага поля дружна рушылі 4 камбайны – і пачалі свой шлях да Яго Вялікасці Хлеба.

У добры шлях, хлебаробы Астравеччы­ны! Як кажуць, блаславі, Божа, жыта зжаці і надвор’е добрае даці!

 ??  ?? Старт жніву быў дадзены з малітвы пробашча парафіі Святых Космы і Даміяна, ксяндза-каноніка Юзафа Багдзевіча. Хлебаробы на памяць атрымалі абразікі.
Старт жніву быў дадзены з малітвы пробашча парафіі Святых Космы і Даміяна, ксяндза-каноніка Юзафа Багдзевіча. Хлебаробы на памяць атрымалі абразікі.
 ??  ?? Музычны падарунак ад раённых артыстаў
Музычны падарунак ад раённых артыстаў

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus