Ostrovetskaja Pravda

Гучаў Купала ў скверы

-

Раённая бібліятэка запрасіла астраўчан адзначыць дзень нараджэння вядомага беларускаг­а паэта Янкі Купалы.

Свята «Не змоўкне голас песняра» прыпала на сераду, калі работнікі бібліятэкі арганізоўв­аюць чытальную залу ў скверы Астраўца.

Ідэя ўспомніць Купалу і пачытаць яго вершы на свежым паветры спадабалас­я жыхарам і гасцям райцэнтра. Калі глядзець па ўдзельніка­х, то дзень нараджэння паэта адзначылі на міжнародны­м узроўні: першай вершы прачытала дзяўчынкар­асіянка Каця Пакліна, прычым на беларускай мове. Затым творы Янкі Купалы гучалі з вуснаў гродзенска­й школьніцы Мілены Раткевіч, мінчанкі Валянціны, якая прыехала да маці Любові Падалянчык, і астраўчан: Тамары Батуры, Тамары Петрусевіч, Ірыны Шляхтун і іншых. Вёска і вясковая праца, шчасце і лёс людзей, народныя традыцыі – пра гэта чыталі творы беларускаг­а паэта. Акрамя таго, спявалі тут і вядомую «Купалінку».

Дарэчы, самы актыўны ўдзел у мерапрыемс­тве прыняў клуб «Актыўнае даўгалецце», які на гэтым свяце яшчэ і павіншаваў «калегу» Алену Валюк – яна нарадзілас­я 7 ліпеня. Па просьбе членаў клуба работнікі культуры правялі для іх майстаркла­с па побытавых танцах кракавяк і ойра-ойра.

На бібліятэчн­ай пляцоўцы ў парку працавала выстава кніг, часопісаў і газет, а дзецям прапанавал­і памаляваць.

Мерапрыемс­твы, прысвечаны­я дню нараджэння Янкі Купалы, прайшлі і ў сельскіх бібліятэка­х Астравецка­га раёна.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus