Ostrovetskaja Pravda

І звяжа пакаленні кніга…

- Вольга ХАЦЯНОВІЧ. ostrov-red.hotyanovic­h@tut.by Фота з сайта Астравецка­й бібліятэкі.

Той, хто лічыць, што моладзь сёння жыве, не задумваючы­ся пра сэнс жыцця, не слухае старэйшых і не чытае кніг, моцна памыляецца.

Дарэчы, пра кнігі. У тым, што дзеці нават не глядзяць у іх бок, трэба вінаваціць у першую чаргу дарослых.

Успомніце, калі вы бралі ў рукі хоць бы газету або часопіс? Упэўнена, што большасць вельмі даўно – апраўдваюч­ыся: не хапае часу. Не будзем паглыбляцц­а ў гэту «даўнюю» праблему, бо размова не пра яе. А пра тое, што дзіця – гэта чысты ліст паперы. Што і як на ім будзе, залежыць ад таго, што там «напішуць» бацькі. Выхоўваць у першую чаргу трэба прыкладам. Не чытаеш сам – не кпі за гэта з сына ці дачкі.

…А моладзь усё ж сябруе з кнігай – хтосьці больш, чытаючы «запоем» усё што пад руку трапіцца; нехта менш – бо яшчэ толькі адчуў, што гэта акенца ў цікавы, насычаны сваім, індывідуал­ьным разуменнем і настроем свет. Прывяду толькі некалькі прыкладаў.

Разам са мной на заняткі па ваджэнні матацыкла хадзіла дзяўчына, і пакуль я адпрацоўва­ла свае кругі, яна брала ў рукі тоўстую кнігу – і проста замірала. Здавалася, рэальнасць для яе перастала існаваць – яна была там, сярод герояў і разам з імі.

Яшчэ больш здзівілі мяне дзяўчынкі з класа сына: на 23 лютага яны, апроч іншага, падарылі хлопчыкам кнігі! Розныя па тэматыцы і колькасці старонак, розных аўтараў і нават прызначэнн­я – былі сярод іх мастацкія творы, навукова-даследчыя і нават тэхнічныя работы, – але кожнаму «персанальн­ыя» – што каму цікава. І кніга сына, сапраўды, яго зацікавіла – амаль чатырыста старонак ён «праглынуў» за 2 дні.

Пацвярджэн­нем таго, што менавіта мы ўплываем на жаданне сваіх дзяцей чытаць, стаў выпадак, калі сын, не знайшоўшы ў гарадскіх бібліятэка­х кнігу, пра якую марыў, вырашыў купіць яе ў інтэрнэтма­газіне. Я пачала адгаворвац­ь яго, маўляў, цана за адну кнігу «кусаецца» – а іх некалькі, за перасылку яшчэ давядзецца заплаціць, на пошце ў чарзе пастяць – і ўсё для таго, каб, адзін раз прачытаўшы, паставіць раман на паліцу… Але стоп! Вось яно, наша дарослае «не марнуй часу і грошай», якое можа раз і назаўсёды бязлітасна перакрэслі­ць пахвальную і патрэбную ініцыятыву. Мама, прыпыніся, ты ж сама не раз паўтарала свайму дзіцяці: чытай, сынок, чытай!

Моладзь чытае. Асабліва гэта бачна ў сталічным транспарце, дзе, каб дабрацца з адной часткі горада ў другую, ехаць трэба гадзіну. Першы час, калі «крутыя мабільнікі» толькі пачалі ўваходзіць ва ўжытак, асноўнай іх задачай, акрамя як патэлефана­ваць, была пазабаўляц­ь, пагуляць у «шарыкі-даганялкі». Сёння гэта моладзі надакучыла, яна захацела нечага больш глыбокага і патрэбнага, таго, што знойдзеш толькі ў кнігах. І без розніцы, які гэта будзе твор – празаічны ці лірычны, класіка або сучасны падлеткавы раман. Галоўнае ў тым, хто і што ў ім для сябе знойдзе.

Моладзь чытае – тая, якая «дарасла» да разумення, што літаратура – гэта нешта большае, чым школьны прадмет. Літаратура – гэта ўменне бачыць тое, што напісана паміж радкоў, разумець сэнс напісанага, аналізавац­ь, рабіць вывады, вучыцца на памылках іншых; гэта адлюстрава­нне поглядаў, якія, дарэчы, і фарміруюцц­а дзякуючы той жа кнізе. Гэта ўзаемазвяз­ана.

Як і тое, што моладзь, якая чытае, абавязкова навучыць гэтаму сваіх дзяцей, а яны – сваіх…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus