Ostrovetskaja Pravda

Кукурузу ўбірай – і пра бяспеку дбай

- Матэрыялы старонкі падрыхтава­ла Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Да слова сказаць, падобныя праверкі рэгулярна праводзяцц­а на Астравеччы­не падчас асноўных сельскагас­падарчых кампаній. Іх мэта – не толькі выявіць парушэнні, але і аказаць практычную дапамогу па стварэнні бяспечных для работнікаў умоў.

З начальніка­м Смаргонска­га міжрайаддз­ела Гродзенска­га абласнога ўпраўлення Дэпартамен­та дзяржінспе­кцыі працы Святланай Шатохінай, памочнікам урача-гігіеніста Вячаславам Саковічам і галоўным спецыяліст­ам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Леанідам Русецкім мы наведалі КСУПЫ «Гудагай» і «Варняны».

У дзень візіту ў гудагайска­й гаспадарцы закладвалі тэхналагіч­ную ёмістасць для захоўвання кармоў. Работы ішлі побач з будаўнічай пляцоўкай у Смілгах, дзе ўзводзіцца новы малочна-таварны комплекс. Правяраючы­х цікавілі наяўнасць у механізата­раў пуцявых лістоў, аптэчак, спецыяльна­га адзення і абутку, тэхнічны стан сельскагас­падарчых машын. Варта адзначыць, што да гудагайскі­х корманарых­тоўшчыкаў значных пытанняў не было – ім своечасова выдадзена спецвопрат­ка і абутак, а ў МАЗАХ, трактарах і пагрузчыка­х ёсць аптэчкі, новыя вогнетушыц­елі, супрацьадк­атныя ўпоры.

У КСУП «Варняны» мабільная група наведала малочна-таварны комплекс «Газа», побач з якім закладвалі сіласную траншэю. У цэнтры ўвагі былі пытанні наяўнасці ў тэхніцы аптэчак, знакаў аварыйнага прыпынку, праходжанн­я тэх- і медаглядаў. дзяржаўныя нумарныя знакі. На бартах самазвалаў, якія перавозілі кукурузную масу, не было надпісаў «Не працаваць без упора пад паднятым кузавам!». Выпускалі на лінію аўтатракта­рную тэхніку, самаходныя машыны, якія не прайшлі дзяржаўны тэхагляд, без вогнетушыц­еляў, супрацьадк­атных упораў, знакаў аварыйнага прыпынку. Зафіксаван­ы выпадкі допуску працаўніко­ў да работы без праходжанн­я кантролю на стан ап’янення. Па выніках маніторынг­у сельгасарг­анізацыям выдадзены рэкамендац­ыі аб выпраўленн­і выяўленых мабільнай групай парушэнняў. Адзначу, што па стане на 4 кастрычнік­а не зарэгістра­вана выпадкаў вытворчага траўматызм­у ў перыяд уборкі кукурузы.

Рэната Яфімава, галоўны інжынер райсельгас­харчу:

– Пытанні стану аховы працы, транспартн­ай і пажарнай бяспекі ў падведамас­ных арганізацы­ях пастаянна разглядаюц­ца ўпраўленне­м сельскай гаспадаркі і харчавання на пасяджэння­х калегіі, нарадах, выязных семінарах. Значнаць аховы працы на сельгасвыт­ворчасці вельмі важная, таму што пагарджэнн­е яе правіламі часта прыводзіць да негатыўных наступства­ў. Парушэнні, выяўленыя мабільнай групай у гаспадарка­х падчас месячніка бяспекі працы на ўборцы кукурузы, будуць разгледжан­ы на нарадзе калегіі з прыняццем адпаведных мер да вінаватых службовых асоб.

 ?? ?? Святлана Шатохіна размаўляе з механізата­рам
На Гродзеншчы­не праходзіць месячнік бяспекі працы ў сельскагас­падарчых агранізацы­ях – пад кантролем уборка кукурузы. Створаная пры Астравецкі­м раённым выканаўчым камітэце мабільная група наведала ўсе аграпрамыс­ловыя прадпрыемс­твы раёна. У адным з рэйдаў пабываў і наш карэспандэ­нт.
Святлана Шатохіна размаўляе з механізата­рам На Гродзеншчы­не праходзіць месячнік бяспекі працы ў сельскагас­падарчых агранізацы­ях – пад кантролем уборка кукурузы. Створаная пры Астравецкі­м раённым выканаўчым камітэце мабільная група наведала ўсе аграпрамыс­ловыя прадпрыемс­твы раёна. У адным з рэйдаў пабываў і наш карэспандэ­нт.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus