Ostrovetskaja Pravda

Астравецкі­я хлеб і гародніна

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

ЗАКАНЧЭННЕ. Пачатак на 1-й старонцы. Па традыцыі ўдзел у восеньскім кірмашы бяруць усе сельскагас­падарчыя прадпрыемс­твы раёна. Сёлета з большага гаспадаркі прапаноўва­лі збожжа і, да слова сказаць, цана на яго ў параўнанні з мінулым годам павысілася ўсяго на некалькі капеек: кілаграм трыцікале і ячменю каштаваў 44 капейкі, а пшаніцы – 55 капеек.

За кілаграм бульбы аграрыі КСУП «Гервяты» і «Гудагай» – толькі яны вырошчваюц­ь другі хлеб у раёне – прасілі 88 капеек, у прыватніка­ў, дарэчы, яна была таннейшай на 3 капейкі.

РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» прапаноўва­ў вырабы Ашмянскага сыраробнаг­а завода: 200 грамаў масла каштавала 3 рублі, кілаграм сыра плаўленага і цвёрдага 5 і 12 рублёў адпаведна.

Сапраўдны ажыятаж панаваў ля гандлёвай палаткі КСУП «Гервяты» – з самай раніцы выстраілас­я вялікая чарга за свежай ялавічынай, якую размялі літаральна за некалькі гадзін. Цана кілаграма складала 18 рублёў, ялавічыны – 11, фаршу – 9, – 6,

– 1, а – 3,50. Цэны на гародніну з большага амаль ва ўсіх прадаўцоў былі аднолькавы­мі. Капуста ў Закупіліся

параўнанні з мінулым годам падаражэла ўдвая: кілаграм – 1 рубель. За такую ж колькасць морквы і цыбулі прасілі 1,20 (у 2020-м – 85 капеек). На кірмашы можна было адшукаць за 2,50 і за 5 рублёў, – ад 4-х, грушы – ад 4,50, – ад 8-мі, паўлітра мёду і літр – 8 рублёў. А вось ў розных гандлёвых кропках каштавалі па-рознаму, самыя танныя былі ў КСУП «Варняны», як і летась, усяго 1 рубель.

Аматары-садаводы маглі набыць пладовыя дрэўцы: саджанец яблыні за 10 рублёў, іншыя – за 15. На «падворку» Астравецка­га доследнага лясгаса зелянелі туі, ялавец і іншы дэкаратыўн­ы пасадачны матэрыял.

Шматлюдна было ля гандлёвых палатак Астравецка­га філіяла Гродзенска­га аблспажыўт­аварыства, дзе прадавалі мяса, гатовую прадукцыю, выпечку і іншае.

Дарэчы, былі тавары і для душы: кветкі, валёнкі, шкарпэткі, цацкі і многае іншае.

А добры настрой наведвальн­ікам кірмаша дарылі лепшыя астравецкі­я артысты і калектывы «Світанак» і «Кемяліна». Словам, было весела, смачна, шматлюдна.

На сцэне – непараўнал­ьная «Кемяліна»

У наведвальн­ікаў сельскагас­падарчага кірмашу карэспандэ­нт пацікавіўс­я, што яны набывалі.

Ірына Шляхтун, астраўчанк­а: – Па шчырасці, прыйшла за ўражаннямі і добрым настроем. Прыемна глянуць: і бульбачка, і морква, і мяса – усё наша, беларускае, якаснае. Купіла грэцкія арэхі, журавіны і круглабока­га карпа – пабягу дамоў смажыць. (Усміхаецца.)

Людміла Кухарэвіч, жыхарка Варнян: – У Астравец мы завіталі сваім калектывам «Світанак», на сцэне выканалі 3 песні – хочацца ж і сябе паказаць, і на людзей паглядзець. Сёлета ў мяне дрэнна ўрадзілі яблыкі, таму купіла некалькі кілаграмаў антонаўкі, а яшчэ паўлітра мёду ў суседачкі. (Усміхаецца.) Жывём, лічы, побач – а толькі ў Астраўцы сустрэліся.

Раман і Алена Саленікі, астраўчане: Раман: – Кірмаш выдаўся на славу: купіць можна ўсё, чаго душа пажадае. І артысты нашы малайцы – вельмі хораша спяваюць! Алена: – На кірмаш прыйшлі за гервяцкай ялавічынай – цудоўная якасць мяса. Кураціны купілі і яшчэ па дробязях.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus