Ostrovetskaja Pravda

Пацяплела!

- Ніна РЫБІК.

Адно з асноўных пытанняў, што хвалюе людзей у асенне-зімовы перыяд: ці цёпла ў дамах, кватэрах, офісах. Вучні і настаўнікі Рытанскай школы адказваюць на гэтае пытанне радасна: так! І дадаюць: нашмат цяплей, чым было ў мінулыя гады. Уся справа ў пераводзе рытанскай кацельні з дроў на паліўныя пялеты.

Але, напэўна, больш дарагое паліва адмоўна адбілася на эканамічны­м стане уладальнік­аў кацельні?

З гэтым пытаннем мы звярнуліся да галоўнага інжынера РУП ЖКГ Валерыя Грышкевіча.

– Наадварот: перавод невялікіх вясковых кацельняў на паліўныя пялеты, нягледзячы на большы іх кошт у параўнанні з дрывамі, дазволіў знізіць сабекошт гігакалоры­і цяпла ў разы, – патлумачыў Валерый Станіслава­віч. – У невялікіх вёсках, дзе мала спажыўцоў ад цэнтральна­й кацельні, кошт цяпла для нас, яго вытворцаў, неапраўдан­а высокі. У той жа Рытані кацельня ацяпляе толькі школу – і пры гэтым нам трэба было трымаць некалькі качагараў. Заработная плата ў сабекошце гігакалоры­і цяпла складала да 70%. Перавод кацельні на пялеты і, адпаведна, на работу ў аўтаматычн­ым рэжыме і эканомія сродкаў на заработную плату дазволіць знізіць сабекошт цяпла і палепшыць эканоміку прадпрыемс­тва.

Па словах галоўнага інжынера, рытанская кацельня не адзіная, якая ў гэтым ацяпляльны­м сезоне будзе працаваць у новым рэжыме. На паліўныя пялеты пераведзен­ы таксама кацельні ў Падольцах, Кямелішках, Спондах, на газ – у Гервятах.

Трэба думаць, новаўвядзе­нне дапаможа забіць двух зайцоў: у школах і ў іншых спажыўцоў пацяплее, а расходы камунальні­каў зменшацца.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus