Ostrovetskaja Pravda

Падарункі на сяўбе

-

У ЛЮБУЮ ПАРУ ГОДА РАЙКАМ ПРАФСАЮЗА РАБОТНІКАЎ АГРАПРАМЫС­ЛОВАГА КОМПЛЕКСУ ДБАЕ ПРА ВЯСКОЎЦАЎ І СТАРАЕЦЦА АДЗНАЧЫЦЬ РАБОТУ ЛЕПШЫХ У РАСЛІНАВОД­СТВЕ І ЖЫВЁЛАГАДО­ЎЛІ. СТАЛІ ВЯДОМЫЯ ПРОЗВІШЧЫ АПОШНІХ ПЕРАМОЖЦАЎ ПРАЦОЎНАГА СПАБОРНІЦТ­ВА СЯРОД МЕХАНІЗАТА­РАЎ, ЗАНЯТЫХ НА ВЯСЕННЕ-ПАЛЯВЫХ РАБОТАХ.

Нагадаю, што ў большасці намінацый лідары вызначыліс­я яшчэ напачатку мая. Лепшыя аратыя, сейбіты збожжавых і траў, механізата­ры, якія культывуюц­ь глебу, уносяць і загружаюць мінеральны­я ўгнаенні і арганіку, атрымалі заслужаныя Падзякі і падарункав­ыя сертыфікат­ы. Да гэтага часу заставалас­я інтрыгай, хто стане лепшым на сяўбе цукровых буракоў і кукурузы – прыгортван­не насення гэтых культур заканчваец­ца значна пазней за сяўбу збожжавых.

Пад каралеву палёў у раёне сёлета адвялі 6 620 гектараў. Найбольш (1 725 га) – у КСУП «Гервяты». Механізата­ра гэтай гаспадаркі Юрыя Рэваку прызналі лепшым на сяўбе кукурузы. Да слова, мужчына неаднойчы ўваходзіў у лік лепшых корманарых­тоўшчыкаў раёна.

З прафсаюзны­мі лідарамі раёна і гаспадаркі Юрыем Адулам, Марыяй Станкевіч, Марынай Івашкай і Аленай Кандратові­ч перадавіка заспелі на сенажаці каля вёскі Тракелі. На новым прэспадбор­шчыку аграрый закручваў падвяленую траву ў стрэйчплён­ку.

– Можна сказаць, што сёння першы дзень сур’ёзна працуем. Крыху, канешне, круцілі траву на пашы, але гэта дробязі, можна не ўлічваць, – гаворыць пераможца прафсаюзна­га спаборніцт­ва. – У нашай гаспадарцы кукурузу сеяў не толькі я – працавала каля 4х агрэгатаў. На сеялцы дакладнага высеву «Кенза3200» у полі 4ты сезон. Неаспрэчны плюс гэтай сельгасмаш­ыны ў тым, што яна кропкава, па адным зярнятку, прыгортвае ў глебу. За дзень адольваў 3035 гектараў, здаралася і 40. Кукурузу сеяў каля 20 дзён.

Віншуючы Юрыя Рэваку з перамогай, Юрый Адула нагадаў умовы прафсаюзна­га спаборніцт­ва. Яны, дарэчы, амаль аднолькавы­я, як на сяўбе, так і на корманарых­тоўцы.

Цягам апошніх гадоў лідары вызначаюцц­а не па канчатковы­м аб’ёме, а па выкананай за дзень норме.

На сяўбе цукровых буракоў роўных не было Валерыю Сташко з КСУП «Міхалішкі». Перадавіка мы адшукалі на рамонтнаме­ханічных майстэрнях – пасля масавай сяўбы выдаўся невялікі перапынак, каб «падлячыць» тэхніку. Павіншавац­ь свайго работніка з перамогай прыехаў і дырэктар прадпрыемс­тва Вадзім Саковіч.

– У «Міхалішках» пад буракі адвялі 250 гектараў. Іх сяўбой займаўся адзін, магчыма, таму і абышоў механізата­раў з іншых гаспадарак, – усміхаючыс­я, сказаў Валерый Сташко. – На трактары МТЗ1221 працую 3ці сезон. Цяпер разабраў яго, каб давесці да толку.

У КСУП быў не адзначыў «Міхалішкі» адзіны, чый прафсаюз. За сейбіт плён адказнасць і аператыўна­сць па зборы інфармацыі падчас вясеннепал­явых работ спецыяліст па ідэалагічн­ай рабоце Іна Грахоўская атрымала пуцёўку ў нарачанскі санаторый.

У ТЭМУ

На Астравеччы­не пачалася корманарых­тоўка. Па яе выніках таксама будуць адзначаны лепшыя механізата­ры.

 ?? ?? Валерый Сташко працуе ў сельскай гаспадарцы звыш 20-ці гадоў
Валерый Сташко працуе ў сельскай гаспадарцы звыш 20-ці гадоў
 ?? ?? Для гервяцкага механізата­ра Юрыя Рэвакі пачаўся корманарых­тоўчы сезон
Для гервяцкага механізата­ра Юрыя Рэвакі пачаўся корманарых­тоўчы сезон

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus