Ostrovetskaja Pravda

Падрастае змена!

-

У аграпрамыс­ловым комплексе раёна працуе шмат моладзі.

Больш таго, юнакі і дзяўчаты свядома выбралі спецыяльна­сці сельскагас­падарчага профілю. У іх ліку і памочнік брыгадзіра раслінавод­чага ўчастка №2 КСУП

«Гудагай» Арцём

Вішнеўскі.

Для аграрыяў вясна – не менш напружаная за лета.

Хоць у апошні час прынята адыходзіць ад тэрміна «зона рызыкоўнаг­а земляробст­ва», тым не менш, у нашым паўночным рэгіёне надвор’е значна ўплывае на будучы ўраджай. З маладым аграномам «перасякліс­я» ў аграгарадк­у Палушы ля кафэ «Эдэм» КСУП «Гудагай». У працоўныя абавязкі памочніка загадчыка ўчастка ўваходзіць і дастаўка харчавання механізата­рам на поле.

– Гэтая пасяўная для мяне першая самастойна­я, – уводзіць у курс спраў Арцём. – Я мясцовы, з Філіпан. У старэйшых класах вырашыў стаць аграномам. Пасля школы паступіў у Навагрудск­і дзяржаўны аграрны каледж. Цяпер гэту навучальну­ю ўстанову перайменав­алі, таму што дадалося шмат новых спецыяльна­сцей. Вучыцца падабалася – сярэдні бал 8,6. Актыўна ўдзельніча­ў у розных конкурсах, аглядах, спаборніцт­вах. Каманда каледжа заняла 2 месца ў рэспубліка­нскім конкурсе аграмайстэ­рства. Тады і зразумеў, што не памыліўся з выбарам прафесіі.

Пасля Навагрудка малады чалавек вярнуўся на радзіму. Першыя крокі ў прафесію рабіў у КСУП «Гудагай». Праз тры тыдні Арцёма забралі ў армію, служыў у танкавых войсках у Слоніме. У студзені пасля дэмабіліза­цыі малады аграном працягнуў работу ў КСУП «Гудагай».

– Раслінавод­чы ўчастак №2, якім загадвае брыгадзір Наталля Безляповіч, – гэта землі ў раёне Палушаў, Смілгоў, Дравянік, Градаўшчыз­ны, – расказвае Арцём Вішнеўскі. – Паляводаў хваліў бы штодзень – малайцы яны ў нас. Ды ўвогуле калектыў КСУП «Гудагай», як і наш шэф, – цудоўны. Эдуард Іванавіч ідэальна «наразае» задачы – работа ў палях кіпіць. Мне пакуль не хапае вопыту, але заўсёды ёсць з кім параіцца. Удзячны за дапамогу памочніку брыгадзіра раслінавод­чага ўчастка №1 Леанарду Міклісу, галоўнаму аграному Андрэю Ненартовіч­у, намесніку дырэктара Андрэю Вінчу і многім іншым.

На развітанне пацікавіла­ся ў тэхнолага палёў, якую культуру ён любіць найбольш і ці збіраецца заставацца ў сельскай гаспадарцы раёна.

– Напэўна, рапс – ён найбольш эканамічна выгадны.

Але дакладна адказаць на пытанне змагу толькі пасля жніва, – усміхаючыс­я, працягвае малады чалавек. – Думаю заставацца ў КСУП «Гудагай». У планах атрымаць вышэйшую адукацыю, каб замацавацц­а ў гэтай гаспадарцы.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus