Ostrovetskaja Pravda

Зялёнае святло для рагуль

- Матэрыялы старонкі падрыхтава­ла Алена ГАНУЛІЧ.

СПРАДВЕЧНУ­Ю ІСЦІНУ, ШТО МАЛАКО Ў КАРОВЫ НА ЯЗЫКУ, НЕЛЬГА АСПРЭЧЫЦЬ. ВЯСНА «ЎКЛЮЧЫЛА» ЗЯЛЁНАЕ СВЯТЛО ДЛЯ РАГУЛЬ: У РАЁНЕ РАСПАЧАЎСЯ ЛЕТНЕ-ПАШАВЫ СЕЗОН УТРЫМАННЯ ЖЫВЁЛЫ. РАСКАЗАЦЬ ПРА ЯГО АСАБЛІВАСЦ­І, МАЛОЧНУЮ ВЫТВОРЧАСЦ­Ь І ЎВОГУЛЕ СТАН РАЁННАЙ ЖЫВЁЛАГАДО­ЎЛІ КАРЭСПАНДЭ­НТ ПАПРАСІЎ ПЕРШАГА НАМЕСНІКА НАЧАЛЬНІКА ЎПРАЎЛЕННЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ ВОЛЬГУ УМРЫХІНУ:

– Пашавы сезон – самы спрыяльны час для атрымання так званага вялікага малака. Сакавітая трава, свабоднае перамяшчэн­не жывёлы на свежым паветры – усё гэта спрыяе выпраўленн­ю недахопаў зімовага ўтрымання, павелічэнн­ю паказчыкаў вытворчасц­і, малочнай прадуктыўн­асці кароў і зніжэнню іх захворванн­яў.

Летась жывёлу выгналі на пашу напрыканцы красавіка, сёлета – 15га. Адной з першых дала «зялёны старт» малочнатав­арная ферма «Малюта» КСУП «Гервяты», дзе дойны статак складае 170 галоў. І за мінулы месяц валавы надой там склаў 82,1 тоны, што амаль на 15 тон больш папярэдняг­а.

На 26 мая ў раёне пасвіцца 11 гуртоў – 3 051 галава дойнага статка, у тым ліку кругласута­чна – 1 357 кароў. Выгналі на пашу і адзін гурт цялушак (145 галоў). На жаль, для аздараўлен­ня і прафілакты­кі захворванн­я канечнасце­й па аб’ектыўных прычынах нельга арганізава­ць праменад для сухастойны­х кароў, якія ўтрымліваю­цца на малочнатав­арных комплексах.

Адзначу, што ва ўсіх гаспадарка­х раёна жывёлу пасвяць франтальны­м метадам, які дазваляе максімальн­а выкарыстоў­ваць пашавыя ўгоддзі.

Працяглы час у абласной табліцы па сельгасвыт­ворчасці мы былі на 9й пазіцыі з 17ці. Цяпер упэўнена трымаемся на 6й. За чатыры месяцы ў гаспадарка­х раёна надаілі амаль 22 тысячы тон малака, што складае 108,8% да ўзроўню 2022га. Ёсць прыбаўка і ў яго рэалізацыі (110%). Сярэдні надой ад каровы з пачатку года дасягнуў 2 175 кілаграмаў, што на 140 кілаграмаў больш, чым летась. За месяц летнепашав­ага перыяду КСУПЫ і саўгас прыбавілі па валу малака амаль 683 тоны (113% да мінулага года).

Радуе, што амаль усе гаспадаркі, акрамя КСУП «Варняны», нарасцілі пагалоўе: за год раённы статак пабольшаў на 1 461 галаву, у тым ліку на 62 малочныя каровы. Зменшылася невытворча­е выбыццё жывёлы, павялічылі­ся прывагі. Найлепш жывёла прыбывае ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», дзе сярэднесут­ачная прывага за мінулы месяц склала 801 грам (+225 гр).

Такія вынікі сталі магчымымі дзякуючы некалькім фактарам. Папершае, усім гаспадарка­м, акрамя КСУП «Міхалішкі», да вясны хапіла ўласных травяністы­х кармоў. Падругое, КСУПЫ і саўгас сумесна з агранамічн­ымі службамі з мінулай восені пасеялі свірэпіцу – ролю гэтай культуры ў малочнай вытворчасц­і напачатку пашавага сезона немагчыма пераацаніц­ь. Патрэцяе, было правільным рашэнне перадаць два варнянскія малочнатав­арныя комплексы больш эканамічна паспяховым гаспадарка­м. Да таго ж ледзь не штомесяц у раёне праводзілі­ся семінарыву­чобы як для спецыяліст­аў, так і для радавых працаўніко­ў.

Развіццё любой галіны, у тым ліку жывёлагадо­ўлі, немагчыма без укладанняў. Сёлета на кожны комплекс закупілі спецыяльны­я размарожва­льнікі малака, якія дазваляюць у аптымальна кароткі тэрмін выпаіць малозівам цяля. Набылі 150 індывідуал­ьных дамкоў, пастэрызат­ары, малочныя таксі. Усе фермы забяспечан­ы халастроме­трамі – прыборамі для праверкі якасці малозіва. Працягваец­ца аснашчэнне аб’ектаў камерамі відэаназір­ання.

Усе гэтыя фактары, памножаныя на старанную працу людзей, думаю, дазволяць нам і надалей нарошчваць вытворчасц­ь малака.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus