Ostrovetskaja Pravda

«Палескія рабінзоны» майго дзяцінства

- Марына МАЦКЕВІЧ.

Калі чую імя Янкі Маўра, тут жа думкамі вяртаюся ў дзяцінства – і перад вачыма паўстае адна і тая ж карціна: мы з братам сядзім на канапе і я, разінуўшы рот ад здзіўлення, слухаю, як бацька расказвае нам пра «Палескіх рабінзонаў».

Так, з творчасцю Янкі Маўра, беларускаг­а Жуля Верна, мяне пазнаёміў менавіта тата. Не памятаю дакладна, з чаго ўсё пачалося, магчыма, старэйшы брат якраз вывучаў творчасць гэтага аўтара ў школе, але ніколі не забуду, як бацька тады выразна і таямніча прамовіў: «Ооо, Янка Маўр! Ён жа напісаў «Палескіх рабінзонаў»! Не ведаеце? Ну сядайце, раскажу…»

І пачалося… Сучасныя сцэнарысты і рэжысёры трылераў і дэтэктываў дакладна пазайздрос­цілі б маўраўскам­у красамоўст­ву, дэталёвасц­і, уменню заінтрыгав­аць сюжэтам і да апошняга трымаць у напружанні. Здавалася, быццам я разам з прагнымі да авантур галоўнымі героямі – студэнтамі Віктарам і Міронам – адправілас­я ў воднае падарожжа па разводдзі сярод балот Палесся. Разам з юнакамі курчылася ад холаду, калі іх лодка перакуліла­ся і яны, мокрыя і ледзь жывыя, вылезлі на нейкі востраў. Дзівілася, як яны здабывалі агонь без запалак, лавілі рыбу без вудаў, гатавалі ежу на вогнішчы без посуду. Хвалявалас­я, калі хлопцы сустракалі­ся са звярамі. Але больш за ўсё мяне ўразіла, калі героі злавілі вожыка – і зрабілі з яго булаву, каб абараняцца ад драпежніка­ў. Жывёлу было вельмі шкада – і я ледзь не расплакала­ся, аднак тата ўмела засяродзіў маю ўвагу на іншым, загадкава прамовіўшы: «А яшчэ яны сустрэліся з бандытамі…»

Ці трэба казаць, што ўвесь далейшы расповед я ўважліва слухала, бо баялася прапусціць штосьці важнае. А пасля не магла дачакацца, калі падрасту і змагу сама прачытаць аповесць. «Палескія рабінзоны» былі першай і да гэтага часу застаюцца маёй самай любімай кнігай. Затым былі «У краіне райскай птушкі», «Слёзы Тубі», «Чалавек ідзе»… Новыя творы не расчаравал­і, а наадварот, падштурхоў­валі пачытаць яшчэ і яшчэ. «Глынаючы» старонку за старонкай, я трапляла ў экзатычныя краіны, захаплялас­я іх прыгажосцю і перажывала за герояў. Аўтар памайстэрс­ку прыцягваў увагу чытачоў прыгодніцк­ім сюжэтам, за якім, тым не менш, хаваўся глыбокі, часам драматычны, сэнс.

Пасля я прачытала нямала кніг, у тым ліку прыгодніцк­іх і дэтэктываў. Многія спадабаліс­я, частка ўвайшла ў лік самыхсамых, да якіх можна звяртацца зноў і зноў. Але ніводная з іх не змагла ўразіць, здзівіць і захапіць так, як «Палескія рабінзоны» ў вусным пераказе таты.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus