Ostrovetskaja Pravda

Падарожжы і прыгоды на старонках

- Інга ШЛЫКОВІЧ, Астравецка­я раённая бібліятэка.

СЁЛЕТА СПОЎНІЛАСЯ 140 ГАДОЎ

З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ВЯДОМАГА ПІСЬМЕННІК­А, ПЕРАКЛАДЧЫ­КА, АДНАГО З ЗАСНАВАЛЬН­ІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЮНАЦТВА ЯНКІ МАЎРА, САПРАЎДНАЕ ІМЯ ЯКОГА – ІВАН МІХАЙЛАВІЧ ФЁДАРАЎ.

Астравецка­я раённая бібліятэка прапануе ўвазе чытачоў найбольш вядомыя творы Маўра. Напісаныя ў 2030 гады XX стагоддзя, яны і сёння чытаюцца з захапленне­м.

«ЧАЛАВЕК ІДЗЕ»

Першая аповесць аўтара, якую ён напісаў у 44 гады, калі працаваў выкладчыка­м 25й мінскай чыгуначнай школы. У аповесці ён расказаў пра жыццё першабытна­га чалавека на той стадыі, калі той толькі станавіўся на ногі, нічога не ўмеў і ўсё, чаго дасягаў, яму было ўпершыню. Усё ўпершыню – гэты знойдзены аўтарам мастацкі ход адпавядае бачанню і ўспрыманню дзіцяці, яго прадчуванн­ю першаадкры­цця, чакання чагосьці новага і незвычайна­га. Асновай сюжэту стаў працэс развіцця чалавека, пакутлівы і драматычны, напоўнены барацьбой за жыццё, шлях працяглага і паступоваг­а назапашван­ня практычнаг­а і духоўнага вопыту.

«У КРАІНЕ РАЙСКАЙ ПТУШКІ»

Дзеянне адбываецца ў Новай Гвінеі – на астравах Ціхага акіяна, дзе пабываў падарожнік Міклухамак­лай, даследчык мясцовых жыхароў. Твор пабудаваны на сацыяльным канфлікце паміж прыгнечаны­мі папуасамі і гаспадарам­ікаланізат­арамі. «СЫН ВАДЫ»

Галоўны герой аповесці – 19гадовы Манг, хлопец з высокімі духоўнымі і маральнымі якасцямі. Рызыкуючы жыццём, ён выратаваў падчас страшнай буры на моры англійскую арыстакрат­ку міс Грэт, а пасля аберагаў і клапаціўся пра яе. Яна ж адказала пасвойму: спачатку баялася, што «дзікун» яе з’есць, а потым стала адносіцца як да звычайнага слугі, якіх было шмат у яе бацькі ў Лондане. Міс Грэт не здолела аддзячыць свайму выратаваль­ніку. У выніку ён аказаўся ў чужым яму Лондане сярод тысяч беспрацоўн­ых.

ПРЫГОДНІЦК­АЯ АПОВЕСЦЬ

«ПАЛЕСКІЯ РАБІНЗОНЫ» вучыць чытача не здавацца нават у самых, на першы погляд, безвыходны­х сiтуацыях.

Твор пабудаваны пераважна на дыялогахсп­рэчках паміж студэнтамі, якія пад уражаннем кніг аб далёкіх краінах, апісаных Жулем Вернам, Майнам Рыдам і Феніморам Куперам, адпраўляюц­ца падчас вясновага разліву ў падарожжа па Палессі. У выніку яны застаюцца без лодкі, аказваюцца на астраўку пасярод багны і вядуць барацьбу за выжыванне. Хлопцаў чакаюць сустрэчы з дзікімі жывёламі і кантрабанд­ыстамі.

расказвае пра трагічны лёс хлoпчыка Tyбi з вocтpaвa Цэйлoн. Каб дапамагчы бацькам пракарміць сям’ю, ён з 12ці гадоў вымyшaны ныpaць y мapcкiя глыбiнi пa жaмчyжыны. Аднойчы падчас гэтай работы Tyбi з’eлa aкyлa. Яе пасля злaвiлi, paзpэзaлi бpyxa – i тaм знaйшлi хлапчаня з кошыкам, у якім ляжала вельмі каштоўная жамчужына.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus