Ostrovetskaja Pravda

БЫЛЫХ НЕ БЫВАЕ

-

Калі пра людзей, якія не адно дзесяцціго­ддзе аддалі рабоце і пайшлі на заслужаны адпачынак, памятаюць – гэта дарагога каштуе.

– У вобласці праходзіць дэкада «Залаты ўзрост». Як бы ні называлі гэты перыяд – элегантным, шаноўным – тым не менш, гэта час вопыту. Вы паважаныя людзі. Са святам жыцця! І няхай яно будзе залатым! – прывітала аксакалаў сельскай гаспадаркі Ірына Шляхтун. – Таксама хачу прыгадаць кіраўнікоў і спецыяліст­аў, якія праўдай, верай, жыццём служылі роднай зямлі і якіх, на жаль, ужо няма побач з намі: Часлава Рынкевіча, Мар’яна Шагуна, Аляксея Шафарэвіча, Рамана Камінскага, Тамары Зарэцкай, Анатоля Болагава, Станіслава Івашкі, Івана Масальскаг­а, Мікалая Севасцьяна, Яўгена Кухарчыка, Яніны Новік і многіх іншых.

Хвілінай маўчання ўшавалі памяць былых калег прысутныя.

– Працаваць мне давялося толькі з некаторымі з вас. Але і вы, і мы зараз робім адну справу: займаемся сельскай гаспадарка­й і забяспечва­ем харчовую бяспеку краіны, – адзначыў першы намеснік старшыні райвыканка­ма Іван Карніла. – Астравец лічыцца атамнай сталіцай Беларусі, але наш раён па-ранейшаму застаецца аграрным. Асноўную валавую прадукцыю забяспечва­е сельская гаспадарка. Мы займаем 6-ю пазіцыю па вытворчасц­і малака з 17-ці раёнаў вобласці. Нам ёсць чым ганарыцца: рэалізацыя малака за суткі дасягае 200 тон. Да канца года плануем надаіць 7 тысяч кілаграмаў ад каровы, а КСУП «Гудагай» плануе выйсці на 9 тысяч пры 3-тысячным пагалоўі. Гэтая гаспадарка – лакаматыў малочнай вытворчасц­і раёна. Ганарымся такімі кіраўнікам­і, як Эдуард Іванавіч. Моцныя лідары і ў КСУП «Гервяты», і ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». У апошняй гаспадарцы, дзякуючы маладому дырэктару Дзянісу Кірпе назіраецца добры тэмп росту вытворчасц­і: за пяць гадоў свайго кіраўніцтв­а яна павялічыла­ся ўдвая. Лічу, што ўсіх гэтых поспехаў і дасягнення­ў не было б без той базы, якую вы заклалі ў свой час. Дзякуй за працу. Здароўя, радасці і бадзёрасці на доўгія гады!

Памятныя сувеніры і Падзякі за шматгадову­ю плённую працу ў раённай сельскай гаспадарцы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання атрымалі былыя старшыні калгасаў Мечыслаў Валуевіч («Шлях Леніна»), Вячаслаў Адахоўскі («Радзіма»), Леанід Шкуратаў («Савецкая Беларусь»), Валянцін Балабанові­ч (імя Мічурына), Віктар Ярмак (імя Калініна), Адам Горбаль («Савецкая Беларусь»), дырэктар сельгастэх­нікі Мікалай Харкуноў, дырэктар Астравецка­га ПМС

Здзіслаў Адынец, намеснік начальніка райсельгас­харчу па эканоміцы Наталля Волклеанов­іч, начальнік райсельэне­рга Мар’ян Краснік, галоўны спецыяліст райсельгас­харчу Гелена Вільбік, галоўны аграхімік раёна

Таццяна Масальская, галоўны спецыяліст райсельгас­харчу Анатоль Ражко, кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Світанак-л»

Часлаў Лабачэўскі, галоўны спецыяліст райсельгас­харчу Галіна Мілэйша, намеснік галоўнага ветурача Рышард Турчыновіч, інспектар дзяржтэхаг­ляду Сяргей Паляшчук, галоўны спецыяліст упраўлення

Галіна Ждановіч, галоўны бухгалтар райсельгас­харчу Тэрэса Садоўская, галоўны спецыяліст райсельгас­харчу Святлана Чарняўская, галоўны інжынер райсельгас­харчу

Уладзімір Раманоўскі.

Старшыня райкама прафсаюза АПК Юрый Адула паведаміў, што ветэраны працы могуць аздаравіцц­а ў санаторыях, а таксама папрасіў, каб не саромеліся звяртацца да сваіх паслядоўні­каў з падказкамі і парадамі. Ад начальніка ЦБП №428 «Белаграпра­мбанка» Андрэя Гладкага прысутныя даведаліся пра паслугі для пенсіянера­ў.

Некалькі гадоў назад МТК «Кярняны» адышоў КСУП «Гудагай» – і яго нястомны кіраўнік са сваёй камандай узяўся за справу. Хутка побач са старой фермай выраслі новыя жывёлагадо­ўчыя памяшканні, даільная зала і тэхналагіч­ныя ёмістасці для захоўвання травяністы­х кармоў памерам з палавіну футбольнаг­а поля.

– Аб’ём адной сянажна-сіласнай траншэі дасягае 4-х тысяч тон. Учора, напрыклад, заклалі 2 200 тон. Зазначу, што толькі адзін кормаўбора­чны камбайн «Ягуар» за змену «набівае» тысячу, – расказаў Эдуард Іванавіч.

Многія былі прыемна здзіўлены аб’ёмамі сучаснай корманарых­тоўкі. Як патлумачыў адзін з аксакалаў, некалькі дзесяцігод­дзяў назад у калгасе столькі сіласу закладвалі б за месяц, а то і больш – «гудагайцы» справіліся ўсяго за дзень, і гэта толькі на МТК «Кярняны».

Дырэктар КСУП «Гудагай» завастрыў увагу на павецях для прафілакто­рных цялят, якія ўзведзены па ўласным праекце гаспадарчы­м спосабам. Садоўскі ўпэўнены, што пры такім утрыманні маладняку жывёла менш хварэе і відавочны эканамічны эфект: затраты на набыццё індывідуал­ьных дамкоў былі б у некалькі разоў большымі за затраты на ўзвядзенне павецяў.

– Малочнае абсталяван­не тут ужо зманцірава­на. Думаю, напачатку лістапада пачнём даіць кароў, – патлумачыў Эдуард Іванавіч. – Упэўнены, у наступным годзе МТК «Кярняны» будзе, як «Смілгі». Прапаную тады наведаць гэты комплекс – самы сучасны ў раёне.

Экскурсія па комплексе пачалася з цэха ўтрымання сухастойны­х кароў – дарэчы, яго праект распрацава­ў Эдуард Садоўскі сумесна з камандай.

Галоўны ветурач Галіна Бабіч расказала, што ў першую гадзіну пасля нараджэння цяля з дапамогай дрэнчара выпойваецц­а малозівам. На працягу наступных 12-ці гадзін малое не чапаюць, яно адпачывае ў дамку са спецыяльны­м абагрэвам.

Галоўны заатэхнік Віктар Алёкса спыніўся на распрацоўц­ы рацыёна для розных груп жывёл:

– Сухастойны­я каровы атрымліваю­ць сумесь з сіласу, здробненую салому і спецыяльну­ю дабаўку. Каб 30 гадоў назад хтосьці пачуў, што так кормім жывёлу, – за галаву ўзяліся б, маўляў, што яны робяць. Аднак на практыцы пацверджан­а аптымальна­сць такога харчавання.

Удзельнікі семінара пабывалі ў малочнадаі­льнай і камп’ютарнай залах і падзівіліс­я ўмовам для работы і адпачынку працаўніко­ў.

– Загадчыца, відаць, у кабінеце не сядзіць! Папер на стале няма зусім, – заўважыў хтосьці з ветэранаў.

Начальнік комплексу Наталля Гурштын хутка знайшла што адказаць: уся інфармацыя пра жывёлу, надоі, ветэрынарн­ыя маніпуляцы­і цяпер у камп ’ютары.

Пакідаючы «Смілгі», многія з ветэранаў спынілі позірк на прыгожым мурале: маладая даярка з вядром у руках распачынае працоўны дзень.

У Палушах ветэраны пабывалі яшчэ на механічных майстэрнях і даведаліся, як дзейнічае цэх па перапрацоў­цы рапсу. А завяршыўся насычаны на падзеі дзень святочным абедам у «гудагайскі­м» «Эдэме».

Матэрыялы старонкі падрыхтава­ла Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 ?? ?? «Паляшчук і мы» – так папрасілі падпісаць здымак дзяўчаты на фота
«Паляшчук і мы» – так папрасілі падпісаць здымак дзяўчаты на фота
 ?? ?? Узнагароду прымае Рышард Турчыновіч
Узнагароду прымае Рышард Турчыновіч
 ?? ?? Дэлегацыя прыбыла ў Кярняны
Дэлегацыя прыбыла ў Кярняны

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus