Ostrovetskaja Pravda

БЛІЦ-АПЫТАННЕ

-

– НЕ СТРАШНА БЫЛО ПАДМЯНЯЦЬ ВОПЫТНЫХ КАЛЕГ У 17 ГАДОЎ?

– Падабалася працаваць з людзьмі – гэта ўсё перакрывал­а. Задавальне­нне адчуваць, што ты змог выканаць просьбу чалавека, дапамагчы парадай або проста выслухаць – бабулек, якім гэта патрэбна, на вёсцы шмат. Астатняе прыходзіла з вопытам.

– ЁСЦЬ МЕРКАВАННЕ, ШТО ПАШТАЛЬЁН ПАВІНЕН БЫЦЬ КРЫХУ ПСІХОЛАГАМ. ЗГОДНЫ?

– Безумоўна. Калі да цябе звяртаюцца, каб расказаць пра набалелае, дапамагчы вырашыць праблему – без гэтага ніяк. Прыносіш пенсію, а табе «Прысядзь, дзеткі, пасядзі, пагаворым…» І ты не можаш, не маеш маральнага права сказаць, што ў цябе яшчэ цэлы спіс, дзе таксама чакаюць…

– ДЗЕ ПРАЦАВАЦЬ ПРАСЦЕЙ: НА ВЁСЦЫ АБО Ў ГОРАДЗЕ?

– У вёсцы – там ведаеш кожнага чалавека: чым займаецца, цікавіцца, што выпісвае. Таму можаш падказаць, што цікавага для яго з’явілася ў нашых паслугах.

– ШТО ВАМ БОЛЬШ ПАДАБАЕЦЦА: ГАРТАЦЬ ПАПЯРОВЫЯ СТАРОНКІ ГАЗЕТ АБО СТУЖКІ НАВІН У САЦСЕТКАХ?

– Люблю чытаць «па старынцы». І заўсёды выпісваю раённую газету – так лепш успрымаю мясцовыя навіны. (Смяецца.)

– НЕ ХАЦЕЛАСЯ ЗМЯНІЦЬ РАБОТУ?

– Не, страшна: новыя абавязкі, невядомы калектыў… А тут усё зразумела, звыкла, спакойна. Да таго ж усюды трэба працаваць, дык чаму б не там, дзе табе падабаецца?

Магчыма, менш стала падпіскі на перыёдыку, паштоўкі таксама не настолькі папулярныя, як раней. Аднак пасылкі насельніцт­ва актыўна перасылае. І тавары ў нашых гандлёвых кропках запатрабав­аны. Пошта зробіць усё, каб задаволіць попыт людзей. Нам гэта важна.

…Кожны вечар а сёмай гадзіне начальнік паштовага аддзялення №1 Астраўца зачыняе ўваходныя дзверы і націскае трывожную кнопку – усё, што планавалас­я на дзень, зроблена. А заўтра – новая раніца, і Вольга Мікалаеўна будзе назіраць, як пераступаю­ць парог калегі і першыя кліенты. Назіраць з задавальне­ннем – таму што вельмі любіць сваю работу. Вось ужо 25 гадоў...

Вольга ХАЦЯНОВІЧ, фота аўтара.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus