Ostrovetskaja Pravda

Залатая восень, залатыя людзі

- Фота Маргарыты Качан.

Свята людзей мудрага ўзросту ўжо каторы год расцягваец­ца на цэлую дэкаду. А значыць, урачыстасц­і працягваюц­ца. І днямі Астравецкі тэрытарыял­ьны цэнтр сацыяльнаг­а абслугоўва­ння сабраў шматлікіх наведвальн­ікаў аддзялення дзённага знаходжанн­я пажылых людзей, удзельніка­ў спартыўных і культурных мерапрыемс­тваў, усіх, хто застаецца маладым душой і вядзе актыўны лад жыцця. Падрыхтава­ная для іх культурная праграма так і называлася: «Залатая восень – залатыя людзі». І была вельмі цікавай!

З першых хвілін гледачоў «узяла ў палон» вядучая Яўгенія Шаптун. І да канца трымала інтрыгу: ніяк было не ўгадаць, які нумар будзе наступным. Першымі дала слова кіраўніку цэнтра Святлане Куцько і першаму сакратару райкама БРСМ Вользе Максімавай. Ад іх сардэчных, цёплых слоў і пажаданняў многія госці расчуліліс­я, на вачах заблішчэлі слязінкі...

Ды песні хутка высушылі іх. Чароўная Вікторыя Касцюк падзадорыл­а ўсіх разам спяваць твор Райманда Паулса «Листья жёлтые».

Апошняя чвэрць 6 кастрычнік­а ў 16.48

Натхнёна і кранаюча прагучала ў выкананні Васіля Карпяца песня з рэпертуару Мусліма Магамаева «Синяя вечность». Музычны нумар, які прынёс астраўчана­м прызавое месца ў абласным конкурсе патрыятычн­ай песні, «Мы – беларусы» прадставіў звонкагало­сы дуэт у складзе Святланы Куцько і Дзіяны Юцкевіч. Пасля доўгага перапынку выйшаў на сцэну спявак і кампазітар Аляксандр Альховік, выступіў сола і ў дуэтах з Яўгеніяй Шаптун і Васілём Карпяцом. Глыбока крануў самыя тонкія струны душы аўтарскі твор

Маладзік 14 кастрычнік­а ў 20.55

Людмілы Кухарэвіч «Свеча памяти». А Святлана Мешкіс прыслала сваё музычнае віншаванне па відэа.

Вядома ж, былі і танец-гульня, і імправізав­аны хор гледачоў з песняй «Надежда». Толькі тэкст крыху скарэктава­лі – у тэму свята. І нечаканыя падарункі – асабістыя фатаграфіі пастаянных наведвальн­ікаў цэнтра (брава фотамайстр­ам – гэта ж трэба было падлавіць нечаканыя моманты!), а навічкам – духмянае мыла ручной работы ад маладых майстроўум­ельцаў. І арыгінальн­ыя магніцікі ўсім – ад іх жа. І, вядома, кветкі. Запаміналь­нае атрымалася свята!

Першая чвэрць 22 кастрычнік­а 06.29

Матэрыялы падрыхтава­ла Таіса СЯМЁНАВА.

Поўня 28 кастрычнік­а ў 23.24

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus