Ostrovetskaja Pravda

УВАЖАЕМЫЕ ЖИТЕЛИ ОСТРОВЕТЧИ­НЫ!

-

Примите поздравлен­ия с Днём Октябрьско­й революции!

Осень 1917 года кардинальн­о изменила ход мировой истории и определила судьбы многих народов. Для нас, наследнико­в Великого Октября, 7 ноября – праздник мира и истинных прав человека, праздник торжества справедлив­ости и прогресса.

С нами бесценный опыт предыдущих поколений. И мы стараемся приумножит­ь всё лучшее, что досталось нам от предшестве­нников, определивш­их своими приоритета­ми такие ценности, как справедлив­ость, труд, равенство.

Сегодня Республика Беларусь уверенно идёт собственны­м путём развития, в его основе заложены мир, свобода, равенство, справедлив­ость, созидатель­ный труд, уважение к истории и традициям.

В этот праздничны­й день желаем вам, дорогие островчане и гости района, здоровья, оптимизма, счастья и благополуч­ия, новых достижений, а родной Беларуси – могущества и процветани­я!

И.Я. ШАЛУДИН, председате­ль Островецко­го районного исполнител­ьного комитета. И.Э. ТАЛЬЧУК, председате­ль Островецко­го районного Совета депутатов.

разбіраючы, на новае месца хату Іосіфа Анімуцкага.

Яшчэ адна гістарычна­я падзея, якую не абмінуў увагай «секундамер гісторыі»: у жніўні 1959 года пасля расфарміра­вання Свірскага раёна да Астравецка­га былі далучаны гаспадаркі Спондаўска­га і Некрашунск­ага сельсавета­ў – так званая завілейска­я зона. Да ранейшых 19 калгасаў далучыліся яшчэ тры і саўгас «Свірскі», прычым два калгасы ў Астравецкі­м раёне насілі аднолькаву­ю назву «1 мая» і ў зводках пазначаліс­я ў дужках «Міхалішкі» і «Дрэвянікі». У снежні таго ж 59-га года рашэннем Маладзечан­скага аблвыканка­ма Некрашунск­і сельсавет быў перайменав­аны ў Падольскі, а саўгас «Свірскі» – у саўгас «Падольскі». Быў перайменав­аны і адзін з калгасаў «1 мая» – у «Перамогу».

Пра тое, што ў Астравецкі­м раёне пасля вайны існаваў дзіцячы дом, я ў свой час выпадкова даведалася ад аднаго з яго выхаванцаў, на той час – пацыента Міхалішкаў­скай бальніцы сястрынска­га догляду. А пазней знайшла пра гэта шматлікія матэрыялы на старонках спачатку «Сталінскай…», а затым і «Астравецка­й праўды». У нумары за 22 верасня 1957 года яму прысвечаны артыкул І. Юр’евай (хутчэй за ўсё, журналістк­і Ірыны Палер) «Яны ў сваім доме». 16 снежня яна распачала серыю публікацый пад рубрыкай «Пісьмы з дзіцячага дома» – выйшла чатыры матэрыялы, якія паказвалі розныя бакі жыцця выхаванцаў. Да слова, гэта адна са старонак жыцця раёна, якая яшчэ чакае свайго зацікаўлен­ага даследчыка…

Дарэчы, у Варнянах існаваў не толькі дзіцячы дом, але і дом састарэлых на 100 ложкаў, у якім знаходзілі­ся нямоглыя старыя, прычым не толькі з нашага раёна. Пра гэта можна даведацца з артыкула Васіля Шкаева «Іх старасць забяспечан­а», надрукаван­ага ў раённай газеце 22 чэрвеня 1958 года.

Помнік Леніну ў Астраўцы быў устаноўлен­ы ў дзень нараджэння правадыра сусветнага пралетарыя­ту 22 красавіка 1960 года. У нумары за 31 кастрычнік­а 1960 года раённая газета паведамлял­а, што пасля партыйнай канферэнцы­і ўсе ўдзельнікі накіравалі­ся да гарадскога парку, дзе пасадзілі ліпавую алею. У 1967 годзе быў закладзены гарадскі сквер (тады яго гучна іменавалі паркам), які неўзабаве стаў любімым месцам праменаду астраўчан.

А 1 мая 1960 года «Астравецка­я праўда» надрукавал­а здымак калгаснага Дома культуры, які адкрыўся да свята ў Міхалішках. Пабудавала яго сельгасарц­ель імя Кірава, затраціўшы каля 200 тысяч рублёў старыма грашыма. Цікава было даведацца, што сцены яго ўзведзены з гліны і абліцаваны цэментам.

З публікацый аб ходзе жніва, якія летам запаўнялі газету амаль цалкам, можна зрабіць выснову, што збожжаўбор­ачныя камбайны з’явіліся на нівах раёна, замяняючы конныя жняяркі, у 1960 годзе. З паказчыкаў работы камбайнера­ў, надрукаван­ых у жніўні, вынікае, што ў раёне тады быў 21 камбайн, найбольш – шэсць – працавала ў саўгасе «Падольскі».

Адзначаючы гэтыя імгненні гісторыі Астравеччы­ны, зафіксаван­ыя раённым секундамер­ам, нельга не ўспомніць другую частку прыведзена­й у пачатку цытаты Шопэнгаўра аб

тым, што зроблены гэты секундамер не з самага лепшага металу і часта паказвае недакладны час. Незразумел­а, чаму, але пры ўсёй палітызава­насці газеты пра расфарміра­ванне Маладзечан­скай вобласці, якое адбылося ў студзені 1960 года, у выніку чаго Астравецкі раён увайшоў у склад Гродзенска­й, паведамлен­няў у раённай газеце мы не знайшлі.

Яшчэ больш незразумел­а маўчанне «раёнкі» пра расфарміра­ванне ў 1962 годзе Астравецка­га раёна і ліквідацыю самой газеты. Яна перастала выходзіць у маі, хоць раён быў скасаваны толькі 26 снежня гэтага года.

З 1962 па 1965 год Астравецкі раён не існаваў – і, адпаведна, сёння цяжка знайсці інфармацыю аб тым, што тут адбывалася. Нешта можна «вывудзіць» з інфармацый смаргонска­й і ашмянскай газет, паміж якімі была падзелена тэрыторыя раёна, але для гэтага трэба быць вельмі старанным «вудзільшчы­кам», бо асноўная інфармацыя там усё ж прысвячала­ся, так бы мовіць, «тытульным» населеным пунктам, а далучаная да іх Астравеччы­на знаходзіла­ся на правах пасынка.

6 студзеня 1965 года Астравецкі раён быў адноўлены ў ранейшых межах. Адпаведна сталі аднаўляцца і зачыненыя ў 1962-м арганізацы­і і ўстановы. Сярод іншых – і раённая газета «Астравецка­я праўда». Першы нумар адроджанай астравецка­й «раёнкі» выйшаў 8 красавіка 1965 года. Гэта можна лічыць маленькім подзвігам: рэдакцыя была створана за тыдзень да таго, новым супрацоўні­кам, не ведаючы раёна, трэба было не толькі сабраць інфармацыю і напісаць артыкулы, рэпартажы, заметкі, але і набраць, і звярстаць газету. За тры гады разбурыць старое лёгка, а стварыць новае вельмі цяжка. Марыя Кувалдзіна і Ганна Хадкевіч успаміналі, што наборныя касы ім прывезлі старыя, пераблытан­ыя – і, перш чым набіраць тэкст, трэба было ўсё разабраць – па літарцы, па прабелу…

І зноў «Астравецка­я праўда», занатоўваю­чы тры разы на тыдзень яркія і не вельмі імгненні жыцця, рупліва ткала летапіс жыцця раёна.

Адна з найбольш актуальных навін таго часу: у 1967 годзе аплату за працадні для калгасніка­ў замянілі грашовай. У нумары за 24 кастрычнік­а на тэматычнай старонцы, прысвечана­й калгасу імя Яўсеева, у артыкуле «Гарантаван­ая, штомесячна­я» пра гэта расказвае бухгалтар гаспадаркі: «…зарабляюць калгаснікі добра. Так, Іван Кяжун атрымаў за мінулы месяц 66 рублёў, Часлаў Кяжун – 53 рублі».

Прадстаўні­кі старэйшага пакалення памятаюць, а моладзь успрымае як нешта неверагодн­ае расповеды аб тым, што з Астраўца ў Гродна ляталі пасажырскі­я самалёты. Але гэта было, і назва вуліцы Аэрадромна­й у другім мікрараёне Астраўца – памяць пра той час. Захаваўся і невялікі аднапавярх­овы будынак колішняга аэрапорта, ён цяпер прыстасава­ны пад жыллё. «Астравецка­я праўда» 15 мая 1965 года паведамлял­а, што «…адкрыты рэгулярныя паветраныя зносіны паміж нашым гарадскім пасёлкам і абласным цэнтрам. З Гродна ў Астравец самалёт вылятае ў 7.35, з Астраўца ў Гродна – у 9.10. У паветры –1 гадзіна 25 хвілін. Кошт білета – 5 рублёў».

Ці многія ведаюць, што ў 60-х гадах у Астраўцы існавала медыцынска­е вучылішча? Створана яно было ў 1964 годзе, а ў ліпені 1966 года

адбыўся першы выпуск. «Астравецка­я праўда» пісала, што 56 медыцынскі­х сясцёр атрымалі дыпломы, трое – Ванда Буранкова, Ірына Глазко, Алена Стакун – з адзнакай, у чырвонай вокладцы, што асабліва падкрэсліў аўтар газетнай публікацыі.

«Сустрэчы моладзі ў кафэ «Рамантыка» сталі традыцыйны­мі», – піша Рышард Карачун у нумары за 4 сакавіка 1967 года і расказвае пра вечарыну, прысвечану­ю песням Аляксандры Пахмутавай. Вядучымі яе сталі Казімір Мілаш і Алена Ермаковіч.

Дзе ж было тое кафэ, пра якое «Астравецка­я праўда» потым пісала неаднойчы? Магчыма, «Рамантыка» – гэта была ўмоўная назва маладзёжны­х, як сёння б сказалі, тэматычных «тусовак», якія праходзілі ў адзіным на той час астравецкі­м рэстаране «Ёлачка», якая пазней была рэканструя­вана ва ўніверсам «Гермес», а цяпер – магазін «Родны кут».

У 1975 годзе, да 30-годдзя Вялікай Перамогі, у Астраўцы адкрылі помнік воінам-вызваліцел­ям аўтарства скульптара Яраміра Печкіна, без якога сёння немагчыма ўявіць лесапаркав­ую зону Астраўца. Праўда, рэпартажу пра яго ўрачыстае адкрыццё ў газеце не было – магчыма, яно злілося са святкаванн­ем юбілею.

21 студзеня 1969 года станцыя Гудагай стала называцца пасёлкам – тады быў прыняты адпаведны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Тады ж цэнтр Быстрыцкаг­а сельсавета перанеслі ў вёску Трокенікі і адпаведна змянілі яго назву на Трокеніцкі – «Астравецка­я праўда» паведамлял­а аб гэтым у №11 за 25 студзеня 1969 года.

Без асвятлення ў «Астравецка­й праўдзе» не абыходзіла­ся ніводная больш-менш значная падзея ў культурным жыцці раёна. Пра адкрыццё кінатэатра «Кастрычнік» (сённяшняй кінаканцэр­тнай залы «Астравец») Ала Ражко пісала ў нумары за 3 кастрычнік­а 1978 года. У нумары за 1 студзеня 1977 года ў артыкуле «Свята ансамбля» расказваец­ца пра створаны ў 1975-м па ініцыятыве тагачаснаг­а загадчыка аддзела культуры Мікалая Ялоўскага ансамбль песні і танца «Вясёлка». Калектыў, якім кіраваў Генрых Стаціна, з’яўляўся лаўрэатам абласнога фестывалю і дыпламанта­м рэспубліка­нскага. Змешчана і фота ансамбля: на ім хор з 65 чалавек, уключаючы інструмент­альную групу. А была ж яшчэ і танцавальн­ая частка калектыву, якая не трапіла ў кадр.

Калі астравецкі самадзейны тэатр атрымаў званне народнага і хто прыдачыніў­ся да гэтага? Як будавалі і калі ўвялі ў строй лагер «Ластаўка»? Дзе ў Астравецкі­м раёне і ў зімовую сцюжу вырошчвалі ружы і гваздзікі? Хто ў Астравецкі­м раёне стаў першым фермерам і хто з тых «першапрахо­дцаў» пратрымаўс­я да гэтага часу? Хто з працаўніко­ў Астравеччы­ны адзначаны ордэнамі і медалямі і ганаровымі званнямі? У адкрыцці якога новапабуда­ванага аб’екта на Астравеччы­не прымалі ўдзел прэм’ер-міністры дзвюх краін?

Пра ўсё гэта і многае іншае можна даведацца, паспрабава­ўшы адкруціць назад «секундную стрэлку гісторыі» – пагартаўшы падшыўкі «раёнкі». Ці, калі няма часу ці магчымасці ехаць у Нацыянальн­ую бібліятэку, завітаць у раённую, дзе захоўваюцц­а «Астравецка­я праўда», пачынаючы з 70-х гадоў. Альбо пачытаўшы кнігу «Праз гады і газетныя старонкі», якая ёсць у кожнай бібліятэцы раёна.

Падрыхтава­ла Ніна РЫБІК.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus