Ostrovetskaja Pravda

Хто, калі не мы?

-

Здараецца, што ў гонцы, хто паставіў лепшы і даражэйшы помнік, у каго большыя і прыгажэйшы­я букеты, мы забываем галоўную ісціну: рэчамі не вымяраецца ступень любові. Па вялікім рахунку, ім патрэбны не свечкі і кветкі, а малітвы і наша памяць.

Ведаю не адзін прыклад, калі хтосьці з вяскоўцаў ахвяраваўс­я даглядаць могілкі – не толькі пахаванні сваякоў, але і суседскія. І робіць гэта не толькі напярэдадн­і Задушак, але круглы год, у любую пару і пры розных жыццёвых абставінах.

У Чэрнішках пахаваны сваякі па бабулінай лініі. Калі б туды ні прыехала, пахаванні прадзедаў заўсёды прыбраныя, дагледжаны­я, дарэчы, як і сам могільнік…

КАЖУЦЬ, ПРА СТАН ГРАМАДСТВА МОЖНА МЕРКАВАЦЬ ПА ТЫМ, ЯК СТАВЯЦЦА ДА ДЗЯЦЕЙ І СТАРЫХ. ДАДАЛА Б: І ДА МЕСЦАЎ СПАЧЫНУ ПРОДКАЎ… У ГЭТЫЯ СЛАТЛІВЫЯ ЛІСТАПАДАЎ­СКІЯ ДНІ СВЕТЛЯЧКІЛ­АМПАДКІ АСВЯТЛЯЮЦЬ ЦЭЛЫЯ «ГАРАДЫ», ДЗЕ ЗНАЙШЛІ АПОШНІ ПРЫТУЛАК НАШЫ РОДНЫЯ І БЛІЗКІЯ…

Пазней дазналася, што не першы год пра іх клапоціцца бацька маёй аднакласні­цы Генрых Узарэвіч. Калі дамаўлялас­я з ім аб інтэрв’ю ў тэлефоннай размове, мужчына шчыра здзівіўся, маўляў, нічога звышнатура­льнага не раблю – так заведзена спакон вякоў. У гэты момант злавіла сябе на думцы, што каб кожны з нас узяў пад апеку хоць па адной закінутай магілцы, забытых людзьмі месцаў пахаванняў паменшала б...

З Генрыхам Антонавіча­м сустрэліся за тыдзень да Задушак. Вокны яго дагледжана­й хаты (па ўсім бачна, што тут жывуць сапраўдныя гаспадары!) якраз выходзяць на могілкі, якія знаходзіцц­а ў сотні метраў ад Чэрнішак.

– Шмат гадоў апякуюся мясцовымі могілкамі, але не адзін. Дапамагаюц­ь жонка, суседка Ларыса Юркойць, пры нагодзе – і іншыя вяскоўцы. З вясны да восені некалькі разоў абкошваю тэрыторыю, дзяўчаты зграбаюць траву, потым разам яе выносім. У гэтай хаце некалі Ігнатовічы жылі, ужо ніхто не прыязджае. Пяць магіл засталося, – расказвае мужчына.

 ?? ?? Могілкі ў Чэрнішках
Могілкі ў Чэрнішках
 ?? ?? Генрых Узарэвіч
Генрых Узарэвіч
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus