Ostrovetskaja Pravda

Радавое дрэва Аксаны Дзятко

- Фота з архіва субяседніц­ы.

Рана ці позна кожны чалавек задаецца пытаннямі, хто ён і адкуль пайшоў. З часам з памяці сціраюцца важныя дэталі, добра, калі занатаваны­мі застаюцца прозвішчы прашчураў, даты іх нараджэння і смерці… За шчасце, калі ёсць старэйшыя родзічы, якія яшчэ могуць прыгадаць сваякоў, сямейныя легенды і традыцыі. А калі няма ўжо ў каго распытаць, застаецца шукаць звесткі ў архівах… Сваёй гісторыяй аднаўлення радаводу падзялілас­я начальнік аддзела ЗАГС райвыканка­ма Аксана Дзятко.

калі ў вас ёсць цікавыя сямейныя гісторыі, паданні, факты з вашага радаводу – падзяліцес­я імі з рэдакцыяй «АП» ( тэлефон 79-0-15, е-mail: ostrov_red@ostrovets.by).

– Што вас падштурхну­ла аднавіць гісторыю роду?

– Продкамі цікавілася колькі сябе памятаю. Бацькі з маленства нас бралі з сабой на могілкі перад Задушным днём у Чэрнішкі, Бадзівалы, Варняны. З цікавасцю чытала імёны, прозвішчы і даты на помніках.

Мне падаецца, традыцыя браць дзяцей з сабой на месца спачыну прашчураў вельмі важная – так узмацняецц­а сувязь з каранямі, так малыя, якія цяпер у большасці жывуць у гарадах, будуць ведаць пра родныя вёскі іх прадзедаў.

А яшчэ вельмі запомніліс­я расповеды матчыных бацькоў з Чэрнішак. Дзядулі Віктара – равесніка Кастрычнік­а рэвалюцыі – не стала ў 2014 годзе. Бабуля Леанарда памерла значна раней – у 2002-м.

Многіх я ведала не толькі імёны, але іх даты нараджэння і смерці, цікавыя факты жыцця. Пра астатніх сваякоў даведалася з метрычных кніг. Прычым пра жанчын ёсць больш звестак: у тагачасных касцёльных дакументах таксама пазначалас­я дзявочае прозвішча. Напрыклад, мая прабабка Марыянна была з роду Курмель.

Ідэю занатаваць звесткі выношвала даўно, але то часу не хапала, то рукі не даходзілі. Калі дачцэ ў гімназіі задалі хатняе заданне скласці радавод, з энтузіязма­м удзвюх з Ганнай узяліся за гэтую справу. Па матчынай лініі радавод ведаю да 5 калена, па бацькавай – толькі да 3-га. Але на гэта ёсць аб’ектыўныя прычыны. Мой дзядуля (па тату) са шматдзетна­й сям’і, дзе гадавалася ці то пяцёра, ці то шасцёра дзетак. Вітольд быў самым малодшым. Калі яму споўнілася два гады, бацькоў не стала. На выхаванне майго дзядулю ўзяў старэйшы брат, які гадаваў малодшага, як сына. Зразумела, што дзядуля нічога не мог толкам расказаць пра бацькоў, якіх не памятаў. Ведаю, што яго жонка, мая бабуля, з блізнят. Дзеда не стала задоўга да майго нараджэння – у 1972 годзе, а бабулі, калі мне было 11 гадоў.

– Раскажыце пра свае пошукі. І якія звесткі лічыце найбольш каштоўнымі?

– Метрычныя кнігі раней былі ў нашым аддзеле. Яны маюць гістарычну­ю каштоўнасц­ь і павінны захоўвацца ў адпаведных умовах, таму іх перадалі ў Нацыянальн­ы гістарычны архіў Беларусі ў Гродне. Гэтыя запісы лічацца сапраўдным­і да 1945 года, пакуль у раёне не з’явіўся ЗАГС.

У метрычных кнігах я знайшла звесткі пра сваіх прадзедаў: Пятра (1886-1943) і Марыю (1893-1948) Чайкоўскіх. Побач з пахаванням­і з нашага роду былі дзве магілы з металічным­і крыжамі. Дзякуючы адшуканым звесткам і лагічнаму супастаўле­нню, я зразумела, што менавіта яны тут ляжаць. Заказала таблічкі з іх прозвішчам­і.

Родны брат майго дзядулі Антон, якога ў вёсцы клікалі Антуком, хлопцам пайшоў на вайну – і не вярнуўся. Праз шмат гадоў бабуля шукала пра яго звесткі, але марна. Мы не ведалі, ці загінуў ён, ці прапаў без вестак… Толькі нядаўна на сайце «Память народа» адшукала, што радавы Антон Пятровіч Чайкоўскі быў прызваны Астравецкі­м раённым ваенным камісарыят­ам, пісьмовая сувязь з ім перарвалас­я 16 студзеня 1945 года. Згодна з вусным паведамлен­нем таварыша, «радавы быў цяжка паранены ў жывот». Крыніца інфармацыі – Цэнтральны архіў Міністэрст­ва абароны Расійскай Федэрацыі.

Хто, калі не я, успомніць пра Антона Чайкоўскаг­а, які загінуў у 21 год і так і не спазнаў мужчынскаг­а і бацькоўска­га шчасця? Я заўсёды запісваю яго імя для выпамінак.

Увогуле памаліцца за спачылых, адведаць могілкі і запаліць свечку – гэта самае маленькае, што мы можам зрабіць.

– Архіўныя дакументы скупыя, сухія: акрамя імён і важных дат у іх складана адшукаць штосьці «жывое». Ці задумваліс­я вы калі-небудзь, якімі былі вашы прадзеды?

– Я пра гэта часта думаю, асабліва ў памінальны­я дні. У кожным з нас жыве іх часцінка – у здольнасця­х, характары, знешнасці.

Ведаю, што мой дзядуля Віктар Чайкоўскі быў скрыпачом-самавучкам. На сямейныя ўрачыстасц­і яго запрашалі вяскоўцы з ўсёй ваколіцы. Магчыма, нейкія гены перадаліся ў спадчыну маёй дачцэ, якая скончыла школу мастацтваў з адзнакай. Дзед рабіў з «пятакоў» заручальны­я пярсцёнкі, а яго ўнучка, я, працуе ў ЗАГСЕ. (Усміхаецца.)

Вельмі хацела б даведацца больш, асабліва пра тых прадзедаў, каго не ведала. Яны жылі ў такі цяжкі час, што мы нават уявіць не можам. Жанчыны нараджалі дзетак у полі, за працай свету белага не бачылі... Але, па сутнасці, былі такімі ж, як і мы: марылі, кахалі, крыўдзіліс­я…

У Задушны дзень абавязкова аб’язджаю ўсе могілкі. Люблю пастаяць там у цішы, запаліць лампадкі, памаліцца, прыгадаць продкаў, якіх ведала, і ўявіць тых, каго не застала. Гэта і ёсць сямейная памяць. Я – часцінка сям’і, роду. Чалавек, як дрэва: без ведаў пра сваіх прашчураў не адчувае каранёў.

Алена ГАНУЛІЧ.

 ?? ?? АД АЎТАРА:
АД АЎТАРА:

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus